Заходні Буг

рака ў Беларусі

Захо́дні Буг, гістарычны Буг (польск. Bug, укр. Західний Буг) — рака ў Беларусі, Польшчы і Ўкраіне, левы прыток ракі Нарава (басэйн Віслы). Даўжыня 772 км (у межах Беларусі 154 км). Плошча вадазбору 39,4 тыс. км² (у межах Беларусі 10,4 тыс. км²). Выдатак вады на граніцы Беларусі з Украінай каля 50 м³/с, пры выхадзе за граніцу Беларусі з Польшчай 100 м³/с, каля места Вышкава (Польшча) 127 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 .

Рака
Заходні Буг
лац. Zachodni Buh
Заходні Буг каля Вышкава
Заходні Буг каля Вышкава
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Верхабужу (Украіна)
Вусьце Нараў
Краіны басэйну Беларусь, Польшча, Украіна
Вобласьці Валынская вобласьць, Берасьцейская вобласьць і Львоўская вобласьць
Даўжыня 772 км
Сярэднегадавы сьцёк 127 м³/с
Плошча басэйну 39,4 тыс. км²
Нахіл воднай паверхні 0,3 ‰
Месцазнаходжаньне
Заходні Буг на мапе
Асноўныя прытокі
Правыя Спанаўка

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца на заходніх схілах Падольскага ўзвышша каля вёскі Верхабужу Золачаўскага раёну Львоўскай вобласьці Ўкраіны, упадае ў Загжынскае вадасховішча на рацэ Нараў (Польшча). Сярэдняя плынь праходзіць Берасьцейскім Палесьсем і Прыбускай раўнінай. Асаблівасьці рэльефу і геалягічнага разьвіцьця, недастатковая водапранікальнасьць верхняга пласта покрыўных пародаў, антрапагеннае ўзьдзеяньне вызначылі сучасны стан гідраграфічнай сеткі Берасьцейскага Палесься.

Даліна ракі шырынёй 3—4 км. Абалона нізкая, шырокая, часта зьліваецца з прылеглай мясцовасьцю. Шырыня ракі 50—75 м, на асобных дзялянках 200—300 м.

Веснавое разводзьдзе (працягласьць 1—2 месяцы) звычайна ў пачатку сакавіка, найбольшы ўзровень разводзьдзя ад 3 м да 6 м. Улетку і ўвосень назіраюцца дажджавыя паводкі, зімой мяшаныя (ад раставаньня сьнегу пры адлігах і ад дажджоў). Межань кароткая, перарывістая. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да 2-й паловы сакавіка[1].

Лясы мяшаныя, сустракаюцца невялікімі гаямі або борамі. Азёрнасьць тэрыторыі не перавышае 1%. Азёры разьмяшчаюцца пераважна на поўдні. Да найбуйнейшых азёраў належаць: Любань, Лукава, Олтуш, на базе якіх збудаваныя вадасховішчы.

Гаспадарчая дзейнасьць

рэдагаваць

Значная плошча басэйну (26%) у межах Беларусі на 1 студзеня 2006 году мэліяраваная, здадзеныя ў эксплюатацыю больш за 12 000 км адкрытай асушальнай сеткі каналаў. Найбольш маштабныя мэліярацыйныя працы (асушваньне) праведзеныя ў басэйнах прытокаў ракі Заходні Буг: Мухавец (27%), Лясная (17%), Пульва (12%).

Заходні Буг праз раку Мухавец, Дняпроўска-Бужанскі канал і раку Піну злучаецца з Прыпяцьцю, а праз раку Нараў, яго прыток раку Бобру, раку Нету і Аўгустоўскі канал — з ракой Чорнай Ганчай, прытокам Нёмана). Буйныя каналы: Арэхаўскі (даўжыня 34 км), Бона (даўжыня 34 км), Казацкі (даўжыня 22,5 км), Атоцкі (даўжыня 26,6 км), Новая Асіпаўка (даўжыня 18,2 км)[2].

У сярэдняй плыні Заходні Буг ёсьць граніцай Польшчы з Украінай і Беларусьсю. З 1 траўня 2004 году — усходняя граніца Эўрапейскага Зьвязу. Пагранічныя пераходы на граніцы Беларусі і Польшчы: Клейнікі — Кукурыкі, Берасьце — Цярэспаль, Дамачава — Славатычы, Тамашоўка — Уладава; на граніцы Ўкраіны і Польшчы: Любамль — Холм, Усьцілуг — Хрэбешаў.

Суднаходзтва ў ніжняй плыні.

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 176.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 176.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
  • Забокрицкая М.Р., Хильчевский В.К., Манченко А.П. Гидроэкологическое состояние бассейна Западного Буга на территории Украины. – Киев: Ника-центр, 2006. — 184 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.