Гальшанскія
Гальша́нскія, Альша́нскія — у Вялікім Княстве Літоўскім княскі род гербу «Гіпацэнтаўр», назва якога паходзіць ад вотчыннага маёнтку Гальшаны (цяпер у Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі).
Гальшанскія | |
Герб Гальшанскіх
| |
Тытул: | князі |
Прызнаныя ў: | ВКЛ |
Першы з роду: | Гольша |
Апошні з роду: | Сямён Юр'евіч (пам. у 1556 годзе) |
ПаходжаньнеРэдагаваць
Генэалягічныя легенды XVI ст. зьвязвалі паходжаньне Гальшанскіх са старажытнай літоўскай дынастыяй Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад дынастыяй Віценя і Гедыміна. Магчыма, князі Гальшанскія сапраўды паходзілі ад кагосьці з родзічаў вялікага князя Трайдзеня, пазбаўленых улады новай дынастыяй.
Шэраг позьніх летапісаў (напрыклад, Летапіс археалягічнага таварыства) згадвае сярод падданых Гедыміна «Міндоўгава сына Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага» (Яўрэінаўскі летапіс называе гэтага ж пэрсанажа «сынам Гольшыным»). У той жа групе летапісаў у зьвестках пра Гольшу, легендарнага заснавальніка Гальшанаў, згадваецца ягоны сын Альгімонт. Хроніка Быхаўца называе Гольшынага сына Міндоўга, Хроніка Літоўская і Жамойцкая — абодвух.
«Хроніка Быхаўца» называе Гольшу родзічам вялікага княза Трайдзеня і чалавекам з найбліжняга атачэньня вялікага княза Віценя.
УладаньніРэдагаваць
Родавым гняздом Гальшанскіх было заснаванае ў 1280 року пасяленьне на Ашмяншчыне (цяпер вёска Гальшаны Гарадзенскай вобласьці). Гальшанскія валодалі буйнымі землеўладаньнямі на тэрыторыі сучасных Беларусі (Глуск, Раманаў у Ашмянскім павеце), Украіны (на Валыні - Дубровіцкае ды Стэпанскае княствы), Літвы. Займалі высокія дзяржаўныя і царкоўныя пасады ў ВКЛ.
Род згас у 1556 годзе са сьмерцю князя Сямёна Юр'евіча. Пасьля ягонай сьмерці маёмасьць Гальшанскіх перайшла да 6 Сямёнавых сёстраў, а потым зь іхнім пасагам разышліся сярод княскіх родаў Сапегаў, Заслаўскіх, Палубенскіх, Курбскіх, Кірдэеў, Саламярэцкіх, Вішнявецкіх.
Славутыя прадстаўнікіРэдагаваць
- Іван Альгімонтавіч Гальшанскі (?—1401), сын князя Альгімонта з замку Гальшаны. Прыхільнік Вітаўта. Намесьнік вялікага князя ў Кіеве ў 1397. Езьдзіў з пасольствам у Ноўгарад (1387) і Маскву (1390). Падпісаў Віленска-Радамскую вунію 1401. Меў пяцёх сыноў. Дачка Ульляна выйшла за Вітаўта.
- Сямён Іванавіч Гальшанскі (?—1433), сын Івана Гальшанскага. Намесьнік Вітаўта ў Ноўгарадзе ў 1422. Удзельнічаў у падрыхтоўцы замаху на вялікага князя Сьвідрыгайлу ў Ашмянах у верасьні 1432 году. Пасьля раскрыцьця змовы ўтоплены ў Заходняй Дзьвіне ў Віцебску.
- Міхаіл Іванавіч Гальшанскі (?—1448), сын Івана Гальшанскага. Ваявода вялікага князя Сьвідрыгайлы. У 1433 годзе разьбіў пад Маладэчнам войскі Жыгімонта Кейстутавіча.
- Соф’я Гальшанская (1405—1461), каралева польская. Жонка караля Уладзіслава II Ягайлы (з 1422), заснавальніца дынастыі Ягелонаў (Ягайлавічаў). Маці каралёў польскіх Уладыслава III і Казімера IV
- Іван Гальшанскі (?—1481), удзельнік змовы супраць вялікага князя літоўскага Казіміра IV, задумляў аддзяліць усходнія землі Вялікага Княства Літоўскага да Бярэзіны и перайсьці да вялікага князя маскоўскага Івану III. Пасьля раскрыцьця змовы пакараны.
- Сямён Гальшанскі (каля 1445—1505), стараста луцкі з 1490, маршалак зямлі Валынскай з 1494, гетман вялікі літоўскі (1500—1501). Ягоная дачка Тацьцяна — жонка князя Канстантына Астроскага.
- Павал Гальшанскі (?—1555), сын Аляксандра Юр’евіча, кашталяна віленскага і Соф’і з Хожава. Вучыўся ў Ягелонскім унівэрсытэце (1504—1507). З 1507 каталіцкі біскуп у Луцку, з 1536 біскуп віленскі, з 1527 стараста пінскі. Заможны землеўладальнік. Перасьледваў прыхільнікаў Рэфармацыі.
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія роду Гальшанскіх
Альжбета Гальшанская (з Радзівілаў)
ЛітаратураРэдагаваць
- Насевіч В. Гальшанскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4 — С. 491—493.
- Славянская энциклопедия. Автор-составитель В. В. Богуславский. т.2. — М., 2002.
- Ochmański J. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. — Poznań, 1972.
- Tegowski J. Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 94-115.
- Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975.
- Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980.
- Pułaski K. Ks. Holszańscy. Kraków, 1887.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Генэалягічная табліца на сайце Ўладзімера Салаўёва(рас.)
- Князі Гальшанскія(укр.)
- Гальшанскія (Дубровіцкія)(укр.)
- Г. Івакін. Гістарычнае разьвіцьцё Кіева XIII — сярэдзіа XVI стст.(укр.)
- Сынопсіс Кіеўскі(укр.)
- Аповед М. Стрыйкоўскага пра заваяваньне літоўскім князем Гедымінам Кіева(укр.)
Гальшанскія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў