Крамбамбуля (гурт)
Крамбамбу́ля — беларускі гурт, які выконвае музыку ў зьмяшаным стылі пад уплывам року ды поп-фольку[1]. Заснаваны ў 2001 годзе Лявонам Вольскім ды музыкамі гурту Hasta la Fillsta. Выпусьціў чатыры студыйныя альбомы, зборнік найлепшых песень ды два інтэрнэт-самотнікі. Песьні пераважна па-беларуску, а таксама па-польску ды па-азэрбайджанску (сьпеў Гюнэш Абасавай). Назва гурту паходзіць ад назвы аднайменнага напою. У 2005 годзе ў «Кліп-марафоне» песьня «Турысты» перамагла ў намінацыі «Анімацыйныя кліпы», а «Абсэнт» — у намінацыі «Лірыка». У 2007 годзе гурт прыняў удзел у пазаконкурснай частцы фэстывалю Басовішча-2007. Удзельнічалі ў фэсьце «Кубак Піва». У 2010 склад гурту цалкам абноўлены (ад першага складу застаўся толькі Лявон Вольскі). У новым складзе гурт запісаў новы самотнік «Раз-два-тры — усе за стол!»[2]. 2011 год адзначаны альбомам «Драбадзі-драбада» з кавэрамі на папулярныя народныя песьні сьвету. Кружэлка вылучаецца выразным рокавым гучаньнем. Песьні гурту гучалі ў кароткамэтражным фільме «Колер каханьня» і стужцы 2010 году «Дастыш фантастыш».
Крамбамбуля лац. Krambambula | |
Крамбамбуля на «Басовішчы-2007» | |
Гады | 2001 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Менск, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | поп-рок, фольк |
Выдавец | West Records, GO-Records |
Зьвязаныя праекты | N.R.M. Zet Neuro Dubel Ляпіс Трубяцкі Jitters Drezden |
Удзельнікі | Лявон Вольскі, Міхась Марынічаў, Алег Гарус, Павал Аракелян, Андрэй Якубчык, Павал Мамонаў |
Былыя ўдзельнікі | Сяргей Канановіч, Уладзіслаў Плюшчаў, Аляксандар Хаўкін, Мікола Белановіч, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кулінковіч, Гюнэш Абасава, Аляксандар Быкаў,Паўлюк Рысь, Алесь Францішак Мышкевіч |
lavonvolski.com |
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Застольны альбом (2002)
- Каралі раёну («Крамбамбуля 1½» 2003)
- Радыё Крамбамбуля 0,33 FM (2004)
- Сьвяточная (2007)
- The Best albo Belarusian Disco (2007)
- Drabadzi-Drabada (2011)
- Чырвоны штраль (2015)
Самотнікі
рэдагаваць- «Dolce Vita» (2007)
- «Раз-два-тры — усе за стол!» (2010)
Удзел у складанках
рэдагаваць- Наша музыка 1 (2003) — «Госьці»
- Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Турысты»
- Прэм’ер Тузін 2007 (2007) — «Таварыш Маўзэр»
Удзельнікі
рэдагаваць- Лявон Вольскі: сьпеў, гітара, клявішы
- Алег Гарус: гітара, укулеле, сьпеў
- Павал Аракелян: саксафон, флейта, сьпеў
- Алесь-Францішак Мышкевіч: бас-гітара, сьпеў
- Андрэй Якубчык: труба, сьпеў
- Павал Мамонаў: бубны
Былыя ўдзельнікі:
- Сяргей Канановіч: гітара, дрыля-мандаліна (2001—2010)
- Паўлюк Рысь: гітара, сьпеў
- Уладзіслаў Плюшчаў: бас-гітара (2001—2010)
- Аляксандар Хаўкін: скрыпка, клявішы (2001—2010)
- Аляксандар Быкаў: бубны (да 2004)
- Радаслаў (Радэк) Сасноўцаў: труба, сьпеў
- Кастусь Карповіч: трамбон (да 2012)
- Сяржук Штэндэр: бубны (да 2012)
- Мікола Белановіч: бубны, пэркусія (да 2010)
Запрошаныя выканаўцы:
- Сяргей Міхалок: сьпеў (ад 2003)
- Аляксандар Кулінковіч: сьпеў (ад 2003)
- Гюнэш Абасава: сьпеў (2004 — альбом «Радыё Крамбамбуля 0,33 FM»)
Іншыя ўдзельнікі:
- Ігар Назаранка: дызайн (ад 2003)
- Павал Кузюковіч: валторна (2004)
- Іван Галушка: трамбон (2004)
- Зьміцер Ціхановіч: труба (2004)
- Уладзімер Федарук: акардэон (2004)
- Аляксандар Старажук: пэркусія (2004)
- Павал Кудрын: флейта (2004)
- Юрась Жданаў: труба (2007)
- Ульляна Найдзен: сьпеў (2007)
- Ганна Казлова: сьпеў (2007)
Літаратура
рэдагаваць- Д.П. «КРАМБАМБУЛЯ» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 143–144. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Руся; Галляш Валынец, Юра Маціюн. (2008-02-15) Публічнае каханне ў цэнтры Мінска! (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.
- ^ Новы сынгл «Крамбамбулі» можна спампаваць у сеціве — Наша Ніва: першая беларуская газэта
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка гурта Крамбамбуля на сэрвісе Myspace.com
- «Мора, сонца і пальмы, і гарачы пясок, і цытрынавы сок…»: Цунамі пазытыву ад Крамбамбулі
- «Валянцінаўская Крамбамбуля» для закаханых у жыцьцё
- Гарачая Крамбамбуля на «Зімовым канцэрце»
- Ёсьць нагода: «Крамбамбуля» выканала першую пяцігодку
- Крамбамбуля на Басовішчы-2007