Валеры Сямёнавіч Пазднякоў (нар. 6 лютага 1963, места Вялейка) — беларускі археоляг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Валеры Пазднякоў
Дата нараджэньня 6 лютага 1963(1963-02-06) (61 год)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак археоляг, гісторык, рэдактар
Навуковая сфэра археалёгія[1], гісторыя[1] і рэдагаваньне[d][1]
Месца працы
Сябра ў Археаграфічная камісія Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі[d]
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1992)
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў БДУ (1985). Навучаўся ў асьпірантуре Інстытуту гісторыі АН БССР (1985—1988), працаваў тамака малодшым навуковым супрацоўнікам (1988—1993), навуковым супрацоўнікам (1993—1994). З 1994 у выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі», навуковы рэдактар, з 1997 вядучы навуковы рэдактар.

Праводзіў археалягічныя раскопкі фэўдальнага Клецку (1986—1990), абсьледаваньні помнікаў Клецкага (1986, 1991) і Нясьвіскага (1991—1992) раёнаў, абсьледаваньні і нагляд за землянымі работамі ў Пінску (1992—1993). Удзельнічаў у раскопках Менску, Віцебску, Турава, Наваградку і інш.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Сфэра навуковых інтарэсаў — гісторыя матэрыяльнай культуры фэўдальнай Беларусі, праблемы этнічнай гісторыі, генэалёгіі, гістарычнай геаграфіі.

  • «Клецк X—XVIII стст. (Гісторыя матэрыяльнай культуры беларускага феадальнага горада)», кандыдацкая дысертацыя (1991).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б в Pazdnjakoŭ, Valeryj Sjamenavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі