Сэмантыка
Сэма́нтыка — галіна мовазнаўства, што вывучае сэнсавы зьмест словаў. Слова «сэмантыка» вынайшаў у канцы XIX стагодзьдзя францускі лінгвіст Мішэль Брэаль, аўтар першага трактата аб сэмантыцы.
У прыватнасьці, сэмантыка мае наступныя аб’екты вывучэньня:
- значэньне складаных словаў;
- унутраная форма словаў, у якіх сустракаецца адсылка да пэўнага канцэпту, або канцэптуальнай структуры;
- сэнсавыя адносіны паміж словамі (адносіны аманіміі, сынаніміі, антаніміі, полісэміі, гіпэраніміі, гіпаніміі, і г. д.);
- разьмеркаваньне актантаў усярэдзіне выказваньняў;
- умовы сапраўднасьці выказваньня;
- крытычны аналіз гаворкі;
- прагматыка, у той ступені, у якой яна лічыцца галіной сэмантыкі.
Нарэшце, сэмантыка знайшла новую вобласьць ужываньня ў вывучэньні моў праграмаваньня ў інфарматыцы, для якой яна была разьвітая фармальна.