«Анла́йнэр» — пераважна расейскамоўнае інтэрнэт-выданьне Беларусі пра лічбавыя тэхналёгіі, заснаване ў лютым 2001 году.

«Анлайнэр»
Logo-onliner-by.png
Тып інтэрнэт-партал
Даступныя мовы расейская
Уладальнік ТАА «Анлайнэр»
Аўтар Аляксандар Стэльмах
Пачатак працы 14 лютага 2001 (22 гады таму)
Камэрцыйны? так
Рэгістрацыя неабавязковая
Рэйтынг Alexa Green Arrow Up Darker.svg5 (у Беларусі)
onliner.by

На 2021 год кіраўніком быў Дзяніс Кажура, а галоўным рэдактарам — Мікалай Казловіч. Рэдакцыя месьцілася ў Маскоўскім раёне Менску па праспэкце Дзяржынскага, д. 5[1]. Фотарэдакцыю ўзначальваў Уладзь Барысевіч. Таксама працавала 6 аддзелаў: 1) «Аўта» пра становішча на дарогах, ровары, каршэрынг і дарожныя здарэньні — рэдактар Андрэй Гамыляеў, 2) «Відэа» — кіраўнік Аляксей Носаў, 3) «Гаманец» пра банкі, грошы і ўклады, 4) «Людзі» пра грамадзкія справы і здарэньні — рэдактар Аляксандар Уладыка, 5) «Нерухомасьць» пра гарадзкія навіны, надзвычайныя здарэньні і сутыкненьні — рэдактар Зьміцер Мелехавец, 6) «Тэхналёгіі» пра сотавую сувязь, Сеціва і электроніку — рэдактар Канстанцін Сідаровіч[2]. Выданьне ўлучала каталёг спажывецкіх тавараў Беларусі, навіновы партал, аўтабарахолку, партал абвестак арэнды і продажу нерухомасьці, партал выкананьня і заказу паслугаў, барахолку спажывецкіх тавараў, форум і партал карткі «Клевер» ад «Менскага транзытнага банку».

МінуўшчынаРэдагаваць

На 2013 год «Анлайнэр» зьмяшчаў стужку навінаў у рубрыках «Людзі», «Аўта», «Тэхналёгіі», «Нерухомасьць», каталёг мадэляў лічбавых прыладаў, электроннай тэхнікі з коштамі ды апісаньнем, а таксама барахолку, форумы, «чорны сьпіс» скрадзенных тэлефонаў і інш. Паводле стану на ліпень 2013 году займае 8-ую пазыцыю ў беларускім ТОПе сайтаў паводле папулярнасьці[3].

У траўні 2013 году Onliner.by абвясьціў пра запуск адмысловага рэгіянальнага аддзелу для Гомельскае вобласьці са сваёй рэдакцыяй, каталёгам і барахолкай.[4]. Адзіная расцэнка сотавай сувязі «МТС» безь перадаплаты ўлучае неабмежаваны паводле трафіку доступ да бачыны й носіць адпаведны назоў.

Падчас асьвятлення пратэстаў у Беларусі 17 кастрычніка 2020 году была затрымана журналістка Дар’я Спявак. 19 кастрычніка 2020 году суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[5]. 12 ліпеня 2021 году партал паведаміў пра адключэньне камэнтаў на сайце дзеля большай бясьпекі для супрацоўнікаў рэдакцыі й чытачоў[6].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пра сайт(рас.) // «Анлайнэр», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Як хутка зьвязацца з рэдакцыяй(рас.) // «Анлайнэр», 2021 г. Праверана 15 ліпеня 2021 г.
  3. ^ GemiusAudience: ТОП 20 сайтов в Беларуси за июль 2013 года
  4. ^ Onliner объявил о запуске гомельского отделения(недаступная спасылка)
  5. ^ Фотакор Яна Трусіла атрымала 13 сутак за сваю прафесійную дзейнасць(бел.). Новы час (2020-11-02). Праверана 2021-01-25 г.
  6. ^ Onliner.by адключыў каментары на сайце, бо баіцца за чытачоў і за сябе. Белсат (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г.