34mag
34mag — беларускі маладзёжны інтэрнэт-часопіс, які выдаецца на дзьвюх мовах: беларускай і расейскай, — некаторыя матэрыялы таксама перакладаюцца на ангельскую. Большасьць публікацыяў прысьвечана мастацтву, культуры й падарожжам. Рэдакцыя часопісу знаходзіцца ў Менску,[1] галоўны рэдактар — Аляксандар Карняйчук.[2] Таксама пад эгідай парталу дзейнічае лэйбл лічбавай дыстрыбуцыі «Пяршак».
34mag | |
Тып | СМІ |
---|---|
Даступныя мовы | расейская, беларуская, ангельская |
Аўтар | Ірына Віданава |
Пачатак працы | 2009 |
Камэрцыйны? | не |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 2574 (2018; у Беларусі) |
34mag.net |
Гісторыя
рэдагавацьЧасопіс «34mag» быў заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай пасьля закрыцьця беларускімі ўладамі яе папярэдняга праекту «Студэнцкая думка» ў 2005 годзе.[3] Першы нумар новага выданьня выйшаў у 2006 годзе на кампакт-дысках, а ў 2009 у праекту з’явіўся й сайт.
Дасягненьні
рэдагавацьУ 2012 годзе часопіс атрымаў прэмію «Free Media Pioneer Award» Міжнароднага інстытуту прэсы.[4]
На фэстывалю рэклямы й камунікацыі “AD.NAK-2014” гід для падарожнікаў “па-беларуску: Рома едзе” Ромы Свечнікава й 34mag быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[5], “Limited Edition” часопісу заняў 3 месца ў катэгорыі грамадзказначных праектаў, а за каталёг “Books from Belarus” і кнігу “Рома едзе” 34mag узяў яшчэ 2 другіх месца ў катэгорыі шматстаронкавых выданьняў.[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 34mag.net - Пра нас (бел.). 34mag. Праверана 2019-01-11 г. Архіўная копія ад 2018-10-10 г.
- ^ У журнала 34mag - новый главный редактор (рас.). Marketing.by (2018-04-03). Праверана 2019-01-11 г. Архіўная копія ад 2018-11-28 г.
- ^ Основатель 34 Multimedia Magazine: "Многое было сделано вопреки" (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2019-01-11 г. Архіўная копія ад 2017-03-28 г.
- ^ 34mag.net атрымаў прэмію Міжнароднага інстытута прэсы (бел.). Хартыя’97 (2012-05-17). Праверана 2019-01-11 г. Архіўная копія ад 2019-01-11 г.
- ^ Пераможцы AD.NAK!: медыяпраекты, BTL, PR, прома-, event- і DM-праекты, парможцы воркшопаў і конкурсаў (бел.). Marketing.by (2014-06-24). Праверана 2019-10-03 г. Архіўная копія ад 2019-10-03 г.
- ^ Пераможцы фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! (бел.). Будзьма беларусамі! (2014-06-26). Праверана 2019-10-03 г. Архіўная копія ад 2019-10-03 г.