Го́ты (па-гоцку: 𐌲𐌿𐍄𐌰𐌽𐍃, Gutans, па-лацінску: Gothi, Got(h)ones, па-старажытнагрэцку: Γότθοι) † — германскі народ II—IX стагодзьдзяў, які да VIII стагодзьдзя адыгрываў значную ролю ў гісторыі Эўропы. Гэта былі германскія плямёны, верагодна, скандынаўскага паходжаньня, якія размаўлялі гоцкай мове — мове ўсходняй групы германскае галіны індаэўрапейскае сям’і моваў, для якой біскуп Ульфіла ў IV стагодзьдзі распрацаваў гоцкую пісьмовасьць). У першыя стагодзьдзі нашай эры яны прарабілі шлях са Швэцыі да Чорнага мора і ракі Дунай, дасягнуўшы самых аванпостаў Рымскай імпэрыі.

Готы

Малюнак пачатку ХХ стагодзьдзя
Колькасьць
Рэгіёны пражываньня Эўропа
Мовы гоцкая
Рэлігія політэізм, хрысьціянства
Блізкія этнасы вандалы, гепіды, скіры

Раньняя гісторыя рэдагаваць

 
Распаўсюджваньне готаў (прыблізнае)

      — Готлянд,

      — Гёталянд (гістарычная тэрыторыя),

      — Вэльбарская культура,

      — Чарняхоўская культура,

      — Рымская імпэрыя

Асноўныя артыкулы: Скандза і Ойум

Готы сфармаваліся ў Скандынавіі, у вобласьці, якую Ярдан заве Скандза. Хоць пытаньне пра сваяцтвае готаў з проташвэдзкім племем гетаў спрэчны, пад Скандзай у гістарыяграфіі прынята разумець поўдзень сучаснай Швэцыі і востраў Готлянд. Пры каралі Бэрыгу яны пераправіліся праз Балтыйскае мора і занялі ў II стагодзьдзі нізоўі Віслы (Ярдан называе гэту вобласьць Гатыскандза).

Зь пераправы готаў у кантынэнтальную Эўропу гісторыкі пачынаюць адлік Вялікага перасяленьня народаў. Выцесьненыя готамі з тэрыторыі сучаснай Польшчы вандалы і ругі пачалі рух на поўдзень, прымушаючы мясцовае насельніцтва ссоўвацца ў бок Міжземнамор’я. Адсюль — першы націск барбараў на паўночна-ўсходнія межы Рымскай імпэрыі, які яна адчула пры Марку Аўрэліюсе.

Пяты пасьля Бэрыга кароль готаў Філімэр прывёў іх, паводле адной з вэрсіяў, у Прыдняпроўе, дзе на тэрыторыі цяперашняй Украіны узьнікла гоцкая дзяржава Оюм. Да гэтага Прыдняпроўе, меркавана, займаў народ спалаў. У археалягічным пляне знаходжаньню готаў у Прыдняпроўі адпавядае чарняхоўская культура, з цэнтрам на сярэднім Днястры, а больш раньняму пэрыяду іх гісторыі — культура вэльбарская.

Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Оюму позьнія і ненадзейныя — «Гетыка» Іардана і скандынаўскія сагі (у першую чаргу, «Сага пра Гервэр»), якія апавядаюць пра барацьбу готаў з гунамі. Сталіцай адзінай гоцкай дзяржавы ў скандынаўскім фальклёры лічыўся горад на Дняпры — літаральна Данпарстад. У сазе пра Хервэр сталічным названы «рачны дом» — Археймар.

Каля 230 году готы спусьціліся ў Прычарнамор’е. Калі з готамі ўпершыню сутыкнуліся рымляне, яны ўжо падзяліліся на дзьве галіны — усходнюю (остготы) і заходнюю (вэстготы), пра якія гл. падрабязьней у адпаведных артыкулах. Да ліку гоцкіх плямёнаў адносіліся таксама скіры, таіфалы і крымскія готы, ад якіх пазьней адлучыліся готы-трапэзыты Тамані.

Гоцкія войны рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Скіфская вайна III стагодзьдзя і Гоцкая вайна (377—382)
 
Гоцкі правадыр — мазаіка Вялікага палацу ў Канстантынопалі.
 
Вэстгоцкая брошка

Остготы, вэстготы, крымскія готы рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Остготы, Вэстготы і Крымскія готы

Пісьмовасьць рэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Гоцкая пісьмовасьць і Гоцкая Біблія
 
Маўзалей Тэадорыха (520, Равэна) — адзіны захаваны помнік гоцкай архітэктуры

Готы першымі з германскіх плямёнаў прынялі хрысьціянства (арыянскага толку). Гоцкая Біблія — першы літаратурны помнік на германскім мове; адначасова гэта і першы перакладны германскі пісьмовы помнік. На сёньняшні дзень вядомыя толькі асобныя фрагмэнты гэтага перакладу. Тым ня менш, з пункту гледжаньня філялёгіі (як літаратуразнаўства, так і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства) ён унікальны і каштоўны. Гэты пераклад быў зьдзейсьнены ў IV стагодзьдзя н.э. арыянскім біскупам Ульфілам.

Памяць пра готаў рэдагаваць

У часы Адраджэньня готы разглядаліся гуманістамі як носьбіты варварскага пачатку, вінаватыя ў разбурэньні антычнай цывілізацыі. Да зьяўленьня тэрміну Сярэднявечча ўсё германска-барбарскае ў эўрапейскай культуры пазначалася эпітэтам «гатычны». Адсюль паходзяць тэрміны готыка і гатычны шрыфт, хоць адпаведныя зьявы да готаў прамога дачыненьня ня маюць.

Падчас знаходжаньня готаў ва Ўсходняй Эўропе іх суседзі — славяне — перанялі з гоцкай мовы мноства словаў — «хлеб», «кацёл», «купіць», «вярблюд» і інш. (падрабязьней гл. слоўнік Фасмэра). На пераемнасьць у адносінах да готаў прэтэндавалі швэдзкія каралі («каралі швэдаў (свэяў), готаў і вэндаў»), нашчадкамі вэстготаў лічыла сябе гішпанская арыстакратыя.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Jordanes; Charles C. Mierow, Translator. (1997). The Origins and Deeds of the Goth. Calgary: J. Vanderspoel, Department of Greek, Latin and Ancient History, University of Calgary. Retrieved on 5 September 2008.
  • Makiewicz, Tadeusz. The Goths in Greater Poland. The Council of Europe, EuRoPol Gaz S.A.. Праверана 5 верасьня 2008.
  • Skorupka, Tomasz; Rafal Witkowski, Translator. Jewellery of the Goths. Poznan Archaeological Museum (1997). Праверана 16 верасьня 2008.
  • Hooker, Richard. The Germans. World Civilizations. Washington State University (1996). Праверана 19 верасьня 2008.
  • Kaliff, Anders. Gothic Connections: Abstract. Uppsala Universitet (2001). Праверана 19 верасьня 2008. (недаступная спасылка)
  • Forest People: the Goths in Transyvania. Hungary: NIIF..
  • (PDF) The origin of the Goths. Neðerlands: Kortland..

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Готысховішча мультымэдыйных матэрыялаў