Івацэвічы
Івацэ́вічы — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Грыўды. Адміністрацыйны цэнтар Івацэвіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 23 458 чалавек[1]. Знаходзяцца за 135 км на паўночны ўсход ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Баранавічы.
Івацэвічы лац. Ivacevičy | |||||
Палац Юндзілаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1508 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Івацэвіцкі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 148 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 23 458 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1645 | ||||
Паштовы індэкс: | 225295 | ||||
СААТА: | 1234501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′33″ пн. ш. 25°20′20″ у. д. / 52.70917° пн. ш. 25.33889° у. д.Каардынаты: 52°42′33″ пн. ш. 25°20′20″ у. д. / 52.70917° пн. ш. 25.33889° у. д. | ||||
± Івацэвічы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ivacevichi.brest.by |
Івацэвічы — даўняе мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захаваліся палац Юндзілаў у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст., і касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Івацэвіцы ўтварыўся ад прозьвішча Івацэвіч (відаць, заснавальніка паселішча)[2].
Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога ў часе паляваньня адзін слуга, якога звалі Іван Цэвіч, выратаваў заможнага пана ад нападу вепрука. Апошні ў якасьці падзякі падараваў свайму выратавальніку гэтыя землі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Івацэвічы зьмяшчаецца ў зэльвенскай касьцёльнай кнізе ў зьвязку зь сьмерцю Мікалая Ільлініча[3] і датуецца 1508 годам. Пад 26 траўня 1519 году ў Літоўскай Мэтрыцы значыцца ўгода паміж Мікалаем Ільлінічам і гарадзенскімі жыдамі Ісакам і Лазарам, якія атрымалі ад Ільлініча за доўг маёнтак, як тады пісалі, Івачэвічы. У 1540 годзе маёнтак перайшоў да Яна, сына Мікалая Ільлініча. У 1559[3] годзе, згодна з дакумэнтамі, Івацэвічы знаходзіліся ў валоданьні слонімскага судзьдзі Яна Віктарына, які атрымаў маёнтак за жонкай Ганнай, дачкой Яна Ільлініча. У 1565[3] годзе, па сьмерці Яна Віктарына, ягоная жонка Ганна прадала частку маёнтку Яну Багуматку.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Івацэвічы ўвайшлі ў склад Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. З 2-й паловы ХVI стагодзьдзя яны ўваходзілі ў склад Боркінскай воласьці. У 1594 годзе маёнтак належаў І. Сапегу. На мапе Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенай М. К. Радзівілам у 1613 годзе, Івацэвічы значацца як мястэчка. У 1631 годзе яны перайшлі ў валоданьне Стэфана Кандзежаўскага. З 1654 году маёнтак належаў Юндзілам.
У 1750 годзе ў Івацэвічах збудавалі касьцёл Сьвятога Крыжа. З 1784 году маёнтак — уласнасьць Яна Сяплюцкага, тут працавалі бровар і смалакурня.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Івацэвічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слонімскай, з 12 сьнежня 1796 году ў Літоўскай губэрні, з 28 жніўня 1802 году ў Слонімскім павеце[4] Гарадзенскай губэрні. З адкрыцьцём Маскоўска-Варшаўскай шашы (1 сьнежня 1846 году) у 1848 годзе пачала дзеяць паштовая станцыя. У 1860 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1871 годзе з пракладаньнем чыгункі Варшава — Масква (увод у эксплюатацыю адбыўся 28 лістапада 1871 году) адкрылася чыгуначная станцыя Івацэвічы, пры якой узьнікла паселішча.
За часамі Першай сусьветнай вайны у 1915 годзе Івацэвічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Івацэвічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[5]. У 1919—1920 гадох мястэчк займалі польскія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Івацэвічы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Косаўскага павету Палескага ваяводзтва. У 1922 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам. У 1935 годзе мястэчка — цэнтар павету. У гэты час тут дзеяла чыгуначная станцыя, пры якой быў буфэт; існавалі пошта, тэлеграф, аптэка, амбуляторыя, аўтамабільная запраўка, некалькі гатэляў, дваровая капліца графаў Юндзілаў, уладальнікаў вялікіх лясных абшараў у Косаўскім і Слонімскім паветах. Паравы рухавік забясьпечваў электрычнасьцю ня толькі тартак, але і мястэчка, працавала пачатковая школа. У 1936 годзе страйкавала 306 работнікаў лесапільных заводаў. Іх падтрымалі працаўнікі на ўрэгуляваньні ракі Грыўды. Прычынаю страйку была нізкая аплата працы.
У 1939 годзе Івацэвічы ўвайшлі ў БССР, з 1940 году ў складзе Косаўскага раёну. У гэты час тут было 600 двароў, МТС, лесазавод, сьпіртзавод, смалакурня, электрастанцыя, млын, абутковая арцель, 7-гадовая школа, пошта, лякарня. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 12 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
20 верасьня 1947 году Івацэвічы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і сталі цэнтрам раёну (у 1962—1965 гадох у складзе Бярозаўскага раёну). 28 траўня 1966 году паселішча атрымала статус места. На 1970 год тут працавалі лесазавод, леспрамгас, хімлясгас, сьпіртзавод, маслазавод, раённае аб’яднаньне «Сельгастэхніка», камбінат побытавага абслугоўваньня; дзеялі 2 сярэднія школы, школа працоўнай моладзі, музычная і дзіцячая спартовая школы, дзіцячы садок і 2 дзіцячыя ясьлі-садкі, дом піянэраў, кінатэатар, 2 клюбы, 3 масавыя бібліятэкі, лякарня, аптэка, крамы. У 1973 годзе адбыўся ўвод у эксплюатацыю Івацэвіцкага льнозаводу. 12 верасьня 1995 году пачала выдаецца рэгіянальная «Газэта для Вас». У 2009 годзе Івацэвічы адзначылі свой юбілей — 490-годзьдзе з дня першага ўпаміну ў пісьмовых крыніцах.
-
Касьцёл, 1916 г.
-
Касьцёл па аднаўленьні, 1924—32 гг.
-
Перад касьцёлам, 1924—32 гг.
-
Гаспадарчы двор, 1918 г.
-
Палац Юндзілаў, 1931 г.
-
Палац Юндзілаў, да 1939 г.
-
Чыгуначная станцыя, 1930-я гг.
-
Упарадкаваньне вуліцы, да 1939 г.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, машынабудаўнічай і лёгкай прамысловасьці. Мэтэастанцыя.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Івацэвічаў |
---|
|
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1905 год — 60 чал. у маёнтку Івацэвічах; 37 чал. у вёсцы Івацэвічах; 1921 год — 78 чал у маёнтку Івацэвічах; 151 чал. у фальварку Івацэвічах; 144 чал. у чыгуначнай станцыі Івацэвічах; 1935 год — 1860 чал.[6]; 1940 год — 2415 чал.; 1945 год — 3,7 тыс. чал.; 1959 год — 5,2 тыс. чал.; 1971 год — 8 тыс. чал.; 1979 год — 10 870 чал.; 1981 год — 12,6 тыс. чал.; 1991 год — 18,7 тыс. чал.; 1994 год — 19,8 тыс. чал.[7]; 1997 год — 19,7 тыс. чал.; 1998 год — 19,7 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 24,2 тыс. чал.; 2006 год — 24,2 тыс. чал.; 1 студзеня 2008 году — 26,2 тыс. чал.; 2009 год — 22 958 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 23 280 чал.[10]; 2017 год — 23 440 чал.[11]; 2018 год — 23 458 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Івацэвічаў працуюць 4 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 8 дашкольных установаў.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
Мас-мэдыя
рэдагавацьВыдаюцца раённая «Івацэвіцкі весьнік» і незалежная «Газэта для Вас».
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
60 год Кастрычніка вуліца | Працоўная вуліца |
Гойшпіка вуліца | Таварная вуліца |
Заводзкая вуліца | Фабрычная вуліца |
Леніна вуліца | Шашэйная вуліца |
Маркса вуліца | Чыгуначная вуліца |
Матросава вуліца | Гранічная вуліца |
Савецкая вуліца | Кметна-Пінская вуліца |
Талочкі вуліца | Надрэчная вуліца |
Чарткова вуліца | Косаўская вуліца[12] |
У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Рынак[13].
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьСпыніцца можна ў мескім гатэлі[14].
Славутасьці
рэдагаваць- Дуга Струвэ, пункт (1830)
- Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1750-я; захаваўся часткова, знаходзіцца на тэрыторыі выпраўленчай калёніі[15])
- Палац Юндзілаў (XVIII ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Сьвятога Спаса (1943)
Асобы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 143.
- ^ а б в Грынявецкі В. Івацэвічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 663.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 309.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Зайка А. Івацэвічы: да 490-годдзя горада // Газета для вас. 16 кастрычніка 2009 г.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 468.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 157.
- ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Брестчина. — Минск, 2009.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 28.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, Globus.tut.by
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Івацэвічы , Radzima.org
- Зайка А. Івацэвічы: да 490-годдзя горада, Газета для вас, 16 кастрычніка 2009 г.