Неміровічы
Неміровічы, Няміравічы — літоўскі шляхецкі род гербу Ястрабец.
Неміровічы лац. Niemirovičy | |
Герб Ястрабец
| |
Краіна паходжаньня: | Вялікае Княства Літоўскае |
Прозьвішча
рэдагавацьУ 1406 годзе, паводле Хронікі літоўскай і жамойцкай, адзін з баяраў вялікага князя літоўскага Вітаўта — «Андрэй ліцьвін» — на перамовах, калі Вітаўт важыўся ўкласьці мір зь непрыяцелем, крыкнуў вялікаму князю: «Не міры, Вітаўце, не міры»[a], адмаўляючы вялікага князя ад некарыснага міру. Дзеля гэтага Вітаўт даў Андрэю прозьвішча «Няміра», ад якога ўтварылася прозьвішча Неміровічаў[1].
Гісторыя
рэдагавацьПачынальнік роду — Ян Няміра (? — па 1420), які ўпамінаецца ў 1398 годзе як канюшы вялікага князя Вітаўта, у 1412 годзе намесьнік полацкі. У час складаньня Гарадзельскай уніі 1413 году разам з братамі атрымаў герб Ястрабец ад кракаўскага біскупа Войцеха Ястрабца. Яго сыны Андрэй і Іван неаднаразова ўпамінаюцца ў складзе Рады Вялікага Княства Літоўскага ў 1431—1452 гадох[2].
Найбольш вядомыя з роду
рэдагаваць- Мікалай (? — 1471), малодшы сын Няміры; маршалак гаспадарскі, намесьнік віцебскі з 1466 году, смаленскі з 1469 году
- Якуб (? — па 1489), унук Няміры; маршалак гаспадарскі ў 1483 годзе, намесьнік берасьцейскі з 1483 году
- Андрэй (? — 1541), сын Якуба, унук Андрэя; намесьнік мазырскі з 1509 году, чаркаскі з 1511 году, ваявода кіеўскі з 1514 году
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск, 2000. С. 37.
- ^ Насевіч В. Неміровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 355.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0