Беларуская мова ва Ўкраіне

Белару́ская мова ва Ўкраі́не (укр. білоруська мова в Україні) — беларуская мова, распаўсюджаная сярод некаторае часткі прадстаўнікоў беларускае дыяспары ва Ўкраіне, а таксама ў асяродзьдзі карэннай часткі ўкраінскіх беларусаў.

Найбольш распаўсюджаныя мовы беларусаў паводле рэгіёнаў Украіны. Чырвоны — рэгіёны, дзе большасьць беларусаў лічыць роднай мовай расейскую, зялёны — беларускую, блакітны — украінскую.
Беларусы па паветах Расейскай імпэрыі й камітатах Аўстра-Вугоршчыны ў межах сучаснай Украіны. Пры перапісе насельніцтва ў Расеі нацыянальнасьць вызначалася паводле мовы, што, такім чынам, у выпадку з расейскай часткай Украіны сьведчыць пра дзелю беларускамоўнага насельніцтва.

Статыстычныя зьвесткі

рэдагаваць

Паводле зьвестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 году беларускую мову ва Ўкраіне назвалі роднай 56 249 асобаў, у тым ліку 19,8 этнічных беларусаў. Найбольшая колькасьць беларускамоўнага насельніцтва Ўкраіны знаходзіцца ў Днепрапятроўскай вобласьці, Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Данецкай вобласьці — 6 239, 5 204 і 4 842 чалавек адпаведна. У сваю чаргу, найбольшы адсоткавы паказчык беларускамоўнага насельніцтва назіраецца ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым, Чарнігаўскай і Днепрапятроўскай вобласьцях — 0,26%, 0,19% і 0,18% ад насельніцтва адпаведна.

Перапісы насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, а таксама перапіс насельніцтва Ўкраіны 2001 году сьведчаць пра павелічэньне сярод беларусаў Украіны дзелі расейскамоўных і ўкраінскамоўных, некаторы рост дзелі асобаў, што размаўляе на іншых мовах і адначасова з гэтым пра скарачэньне адсоткавае дзелі асобаў, што лічаць у якасьці роднае мовы беларускую мову.

Родная мова беларусаў ва Ўкраіне згодна зь перапісамі 1979, 1989 і 2001 гадоў[1][2]:

1979 1989 2001
расейская 56,0% 55,2% 62,5%
беларуская 35,1% 35,5% 19,8%
украінская 8,9% 9,3% 17,5%
іншая 0,02% 0,1% 0,2%

У параўнаньні са зьвесткамі перапісу насельніцтва 1989 году скарацілася дзель асобаў, што ўказваюць пра сваё валоданьне беларускай мовай: у 1989 годзе пра гэта ўказвала 48,5% украінскіх беларусаў, у 2001 годзе — 31,7[1][2].

Населеныя пункты

рэдагаваць

Ніжэй прыведзены сьпіс населеных пунктаў Украіны, дзе больш за 10% ад насельніцтва якіх пазначыла беларускую мову як родную падчас перапісу насельніцтва 2001 году[3]. Курсівам пазначаныя населеныя пункты з насельніцтвам менш за 25 асобаў.

Знаходжаньне Дзель беларускамоўных
Вясёлая Даліна Янакіеўская меская рада,
Данецкая вобласьць
60,0
Ільлічоўка Сьветлаводзкі раён,
Кіраваградзкая вобласьць
40,0
Красны Бор Шацкі раён,
Валынская вобласьць
27,3
Амялуша Ямільчынскі раён,
Жытомірская вобласьць
25,0
Ганнаўка Прыазоўскі раён,
Запароская вобласьць
19,6
Трудавое Баштанскі раён,
Мікалаеўская вобласьць
19,1
Сасноўка Золачаўскі раён,
Харкаўская вобласьць
15,4
Калашнікі Сафіеўскі раён,
Днепрапятроўская вобласьць
14,3
Садкі Сумскі раён,
Сумская вобласьць
14,3
Новы Мір Крывароскі раён,
Днепрапятроўская вобласьць
12,6
Гаркавец Краснакуцкі раён,
Харкаўская вобласьць
12,5
Васілеўка Беразьнегувацкі раён,
Мікалаеўская вобласьць
12,5
Аленаўка Шырокаўскі раён,
Днепрапятроўская вобласьць
12,0
Кісоўка Каломацкі раён,
Харкаўская вобласьць
12,0
Піянэр Ахтырскі раён,
Сумская вобласьць
11,8
Дмітраўка Каломацкі раён,
Харкаўская вобласьць
11,1
Годынь Ратнеўскі раён,
Валынская вобласьць
10,0
Скелькі Валкаўскі раён,
Харкаўская вобласьць
10,0
Канавалік Ахтырскі раён,
Сумская вобласьць
10,0

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць