Сьпіс беларускіх імёнаў

артыкул-сьпіс Вікімэдыі
(Перанакіравана з «Беларускія імёны»)

Беларускай мове ўласьцівы народны іменьнік, які характарызуецца адсутнасьцю строга замацаванай (кананічнай) формы, як у расейскай праваслаўнай традыцыі (напрыклад Юрась, Юрок, Юрка, Юры, а ня толькі Юрый). Таксама існуе памылковая думка (прыклады Брачыслаў Ізяславіч, Глеб Усяславіч, Жыгімонт Кейстутавіч, Казімер Ягайлавіч, Сьпірыдон Міронавіч Собаль), што беларускаму іменьніку характэрна адсутнасьць паралельнага ўжывання імён па бацьку разам з імёнамі (казалі, напрыклад, Юрчыха, калі ейным мужам быў Юрка). Аднак, праз зрасейшчваньне імпэрскага і радзянскага часоў, беларускія народныя імёны выціснуты з афіцыйнага ўжытку праваслаўнымі кананічнымі формамі. Нельга было зарэгістраваць дзіця Юркам або Юрком, аднак у савецкія часы, асабліва ў часы калектывізацыі і індустрыялізацыі, лёгка можна было зарэгістраваць дзіцё Трактарам (Трактар Іванавіч), Акцябрынай, Бісэктрысай і Канстытуцыяй.[1]

Мужчынскія

рэдагаваць

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Барбара (лацінскае) — язычніца, чужаземка; пашыранае сярод беларусаў-католікаў.
  • Будыслава (размоўнае: Будзя, Слава, Будзіслава; стараславянскае) — будзі/будзіць славу;
  • Браніслава (размоўнае: Броня, Бронька, Слава; стараславянскае) — ахоўваючая славу;
  • Бэла (размоўнае: Бэлка; лацінскае) — прыгожая;

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Вадзім (размоўнае: Вадзік, Валік; стараславянскае) — абвінавачваць, нагаворваць;
  • Валерый (размоўнае: Валер, Валерка; лацінскае) — моцны, здаровы, бадзёры;
  • Валянцін (размоўнае: Волесь, Валік; лацінскае) — здаровы, дужы;
  • Варфаламей (размоўнае: Барталамей, Бахрамей, Бартош, Баўтрук, Будрыс; старажытнажыдоўскае) — «сын Таламея»;
  • Васіль (размоўнае: Васілька, Вася, Васька, Базыль, Базылька; старажытнагрэцкае) — царскі;
  • Венядзікт (размоўнае: Бэнядзікт, Банадысь, Баніхват, Баніфацы; лацінскае) — бласлаўлёны;
  • Вінцэнт (размоўнае: Вінцук, Вінцусь, Вінька; па-лацінску: Vincentius; vincens) — той, хто перамагае;
  • Віктар (размоўнае: Вікцік, Віктук, Віктусь; лацінскае) — перамога;
  • Віталій (размоўнае: Віталь, Віталя; лацінскае) — «жыцьцёвы». У беларусаў пераважна ў сем’ях гарадзкой інтэлігенцыі;
  • Вітаўт (размоўнае: Вітусь, Вітак);
  • Вячаслаў (размоўнае: Вячка, Вячык, Слава, Слаўка; стараславянскае) — «славячы славу», «той, хто марыць праславіцца»;
  • Валерыя (размоўнае: Лера, Валерка, Валюся, Люся, Люська; лацінскае) — здаровая, дужая;
  • Валянціна (размоўнае: Валя, Валена, Валюша, Валюня, Валюня, Ціна; лацінскае) — здаровая, дужая;
  • Ванда — (размоўнае: Вана, Вандзя, Вандачка; польскае) — баламутка, спрачальніца;
  • Вэра (размоўнае: Вэрця, Вэрка, Вяруня, Вяруся; стараславянскае) — спадзяванне, надзея;
  • Вэраніка (размоўнае: Вэра, Ніка, Вэранічка, Віка, Вічка; старажытнагрэцкае) — тая, якая нясе перамогу; па іншай вэрсыі — ураджэнка італійскага горада Вэроны;
  • Вікторыя (размоўнае: разм. Віка, Вікуля, Вікта, Вікця, Віктуся, Вікта; лацінскае) — перамога;
  • Віталіна (размоўнае: Віталінка, Таліна, Талінка, Віта, Ліна; лацінскае) — жыцьцёвая;
  • Віялета (размоўнае: Віта, Вітуля, Вітуся, Лета, Вія, Тая; лацінскае) — фіялка;
  • Вольга (размоўнае: Вольця, Волька, Вальжына; старажытнаскандынаўскае) — дакладнай этымалёгіі няма, аднак некаторыя лічаць, што гэта жаночы варыянт ад імя Алег, што значыць сьвяты;
  • Вэнэра (размоўнае: Вэнэрка, Нэра, Вэра; лацінскае) — прыгожая, каханая. Параўнаньне: Вэнэра — багіня каханьня і прыгажосьці ў старажытных грэкаў;
  • Вячаслава (стараславянскае) — вялікая слава;

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Гарыслаў (стараславянскае) — «той, хто „гарыць“ славаю»;
  • Гаўрыла (размоўнае: Гаўрусь, Гаўрык, Гаўрук, Гаўра, Габрук, Габрысь; старажытнажыдоўскае) — божы чалавек, божы муж;
  • Георгій (размоўнае: Юрык, Ярык, Юрка, Юрась, Юры, Юрыла, Ярыла, Юрага, Алігор, Жора; старажытнагрэцкае) — земляроб;
  • Герасім — (размоўнае: Герась, Гарась, Гараська, Гараска, Гарасюк, Гарасім, Грасім, Гарасік; старажытнагрэцкае) — паважаны;
  • Глеб (размоўнае: Глебка, Глебік; нямецкае) — нашчадак Бога;
  • Ганна (размоўнае: Ганка, Ганця, Гануся, Гануля, Ганнушка, Анэта; старажытнажыдоўскае) — сымпатычная, мілавідная, раскоша, любата;
  • Галіна (размоўнае: Галя, Галька, Галінка, Галюся, Галюня; старажытнагрэцкае) — спакойная, лагодная, рахманая; па іншай версіі з лацінскай мовы, дзе мела значэнне «курыца»;

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Давыд (размоўнае: Давід, Давідчык, Давідзюк, Давыдзік, Додзя, Додзік, Давыдзька; старажытнажыдоўскае) — любімы, любы;
  • Дамінік (размоўнае: Домка, Дамінічак; лацінскае) — «дзень Божы»;
  • Даніла (размоўнае: Данік, Данусь, Дольцік, Данель, Дануль, Данук, Дануйла; старажытнажыдоўскае) — «Бог — мой судзьдзя»;
  • Дарафей (размоўнае: Дорах, Дораш, Дарошка, Дарапей, Дарафейчык, Дарук, Дарацей, Дарцісь; старажытнагрэцкае) — «дар Бога»;
  • Дзьмітрый (размоўнае: Зьміцер, Зьмітрок, Зьмітра, Зьмітро, Зьмітрук; старажытнагрэцкае) — «які належыць багіні земляробства Дэмэтры»;
  • Дзяніс (размоўнае: Дзяніска; лацінскае) — натхнёны;

Мужчынскія

рэдагаваць

Мужчынскія

рэдагаваць

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Іван (размоўнае: Ян, Ясь, Івась, Івашка, Ясюк, Яська, Якцік, Янук, Янка, Януш; старажытнажыдоўскае) — «Яхвэ (Бог) злітаваўся», «Яхвэ (Бог) памілаваў». Асноўнае: Ян;
  • Ігар (размоўнае: Ігарок; старажытнаскандынаўскае) — Ingvio — імя скандынаўскага бога багацьця і varr — ахоўваць
  • Ігнат — Ігнась, Ігнатка
  • Ёзэф, Юзаф — Язэп, Юзік, Юзок, Еська, Юзуль
  • Ільля, Ілья — Іляш, Ільяш, Ільлюк, Ільюк, Гальляш, Гальяш
  • Ірэна — Рэня
  • Ірына — Арына, Арыша, Арышка

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Казімір — Казік, Казюк
  • Карл — Карусь, Карук, Корша
  • Кірыл (размоўнае: Кірыла, Кірык, Кірук, Кір’ян, Чурыла; старажытнагрэцкае) — уладар, той, хто правіць, кіруе;
  • Кандрат — Кандрась, Кандраш
  • Канстанцін — Кастусь, Косцік, Косць, Касташ, Канстант, Канстайла
  • Кузьма — Кузік, Кузьмісь
  • Караліна — Каруся, Карута
  • Крысьціна — Хрысьця, Хрысьціна, Крысьця, Крыстуся, Крыста
  • Ксенія — Аксюта, Аксёна, Аксініца
  • Кацярына — Кася, Каця

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Лаўрэнці — Лаўрук, Лаўрык, Лаўрусь, Лаўрын, Лаўрыш, Лявон
  • Леанід — Лянько, Лёнік

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Максім — Максімка, Максюта, Мася
  • Мацей — Матук, Мацісь, Матыс, Матыяш
  • Мірон — Мірцік, Мірук, Мірась, Міраш
  • Міхаіл (размоўнае: Міхась, Міхал, Міхалка, Міхайла; старажытнажыдоўскае, па-габрэйску: מִיכָאֵל) — «Хто як Бог», або «Той, хто як Бог»;
  • Мікіта (размоўнае: Міцька; старажытнагрэцкае) — пераможца;
  • Мікалай — Мікола, Міколка, Міколя
  • Магдалена — Магда, Магдзя, Магдзіся;
  • Маргарыта — Маргуся, Магарэта, Магарэся, Магурэта;
  • Марыя — Марыля, Маруся, Марка, Мар’яна, Мара, Марця, Марыся;
  • Марына — Марыня

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Нікіфар — Нічыпар
  • Надзея — Надзя, Надзька, Надзі;
  • Натальля — Наталка, Наталька, Натася, Наталя;
  • Ніна — Нінка, Нінуся

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Павел — Павал, Паўлюк, Паўка, Пашка, Павель;
  • Пётра — Пятрусь, Петрык, Пятрук, Пятро, Пятраш;
  • Пракофій — Пракоп, Пракопка, Прокша
  • Паліна — Палінка, Полька, Польця, Палюся

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Радзівон — Радзісь, Радзік, Радзька, Радзюк;
  • Раман — Рамаш, Ромцік, Рамук, Рамась, Ромусь;
  • Рыгор — Рыгорка, Рыгось, Грышка, Грыша, Ягор
  • Раіса — Рая, Раечка, Раіска;
  • Рэгіна — Рася, Раська, Раіна

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Сьвятаслаў — Сьвят;
  • Станіслаў — Стась, Стасік, Стасюк, Станіш
  • Сьцяпан — Сьцёпка
  • Сямён — Сёмка, Сёма
  • Сымон, Шыман — Сымюк
  • Сяргей (размоўнае: Сярожа, Сяржук, Серж; лацінскае) — стражнік, вельмі паважаны;
  • Сьвятлана (размоўнае: Сьвета, Сьвятланка, Ланка) — сьветлая, ясная;
  • Соф’я — Зоська, Зося, Сонька, Соня, Софа, Зафія, Сафія

Мужчынскія

рэдагаваць

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Уладзімер (размоўнае: Валодзік, Валодзька, Валодусь, Валадар, Валодша, Ладзік, Уладзік, Ладысь, Уладысь, Уладамір, Ладамір, Ладша; стараславянскае) — той, хто валодае сусьветам;
  • Уладзіслаў — Уладысь, Уладук, Ладук, Ладысь, Уладыслаў, Уладзь
  • Ульляна — Уляна, Улянка, Уля

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Фёдар, Тэадор (размоўнае: Тодар, Ходка, Хведар, Хадась, Хадаш, Тодзік, Хвядук, Хвядос; старажытнагрэцкае) — божы дар;
  • Філіп, Піліп — Філ, Піліпка, Хвіліп
  • Францыск — Францішак, Пронцік, Пранцісь, Франак, Фронусь
  • Фёкла — Тэкля
  • Фіала — Філя, Філька

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Хрысьціяна (размоўнае: Хрысьця, Хрыся, Яна; старажытнагрэцкае) — хрысьціянка
  • Хрысьціна (размоўнае: Хрыста)

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Цімафей — Цімук, Цімка, Цімусь;
  • Ціхан — Цішка, Ціхон

Мужчынскія

рэдагаваць

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Эдуард (размоўнае: Эдвард, Адуард, Эдзісь, Эдзя, Эдзюк, Эдзька; лацінскае) — той, хто ахоўвае;
  • Эўдакім — Аўдось, Аўдзік, Аўдук, Аўдот, Аўдыяш
  • Эмяльлян — Амяльян, Амелька
  • Эва (размоўнае: Эўця, Эўка, Яўціся; старажытнажыдоўскае) — жанчына; жывая; жонка Адама;
  • Эльвіра (размоўнае: Эля, Эла, Эльвірка, Элюня, Элюся, Элюша, Віра; нямецкае) — усё абараняць;
  • Эліна (размоўнае: Эля, Элінка, Ліна; старажытнагрэцкае) — ураджэнка Грэцыі, грачанка;
  • Эма (размоўнае: Эмка, Эмуня, Муня; нямецкае) — старанная, руплівая;
  • Эмілія (размоўнае: Міля, Аміля, Эма, Эля, Мэля, Мільцэся; нямецкае) — ласкавая, ліслівая;
  • Эўдакія — Аўдзіся, Аўдотка, Аўдося, Аўдольця, Дануся;
  • Эўрасіньня (размоўнае: Прося; старажытнагрэцкае) — родная;

Мужчынскія

рэдагаваць

Мужчынскія

рэдагаваць
  • Ягор — Ягорка, Горык, Гарык
  • Якаў — Якуб, Янцік, Яктук, Яктусь, Ян
  • Ян (размоўнае: Янка, Янук, Ясь; старажытнажыдоўскае) — «Яхвэ (Бог) злітаваўся», «Яхвэ (Бог) памілаваў»
  • Яўгэн — Аўгэн, Аўгук, Аўгусь, Аўгей, Аўгіяш, Гэньцік, Гэнісь, Гэнюш
  • Яфім — Яўхім, Яхімка
  • Ядвіга — Ядзвіся, Ядзя
  • Яўгэнія — Югася, Геньця, Аўгуся, Аўгіння, Геня
  • Яна — Яніка, Януся, Янушка, Янічка

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларускія імёны: Дапаможнік для маладых бацькоў. — Менск: «Тэхналёгія», 2001.
  • Бірыла М. В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозьвішчы. — Менск, 1966.
  • Ластоўскі В., Дуж-Душэўскі К. Крыўска-Беларускі іменьнік — Коўна, 1923. — № 6. — С. 34—43.
  • Шур В. В. Беларускія ўласныя імёны: Беларуская антрапаніміка і тапаніміка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1998. — 239 с. — ISBN 985-02-0164-9