Чарнігаўская губэрня

губэрня Расейскай імпэрыі

Чарнігаўская губэрнягубэрня Расейскае імпэрыі. Створаная ў 1802 годзе ў выніку падзелу Маларасейскай губэрні на Чарнігаўскую й Палтаўскую. Плошча складала 52 396 км², насельніцтва — 2 298 000 чалавек (паводле перапісу 1897 году).

Чарнігаўская губэрня
Черниговская губернія
Агульныя зьвесткі
Краіна Расейская імпэрыя
Статус губэрня Расейскай імпэрыі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Чарнігаў
Дата ўтварэньня 27 лютага (11 сакавіка) 1802
Дата скасаваньня 31 ліпеня 1925
Губэрнатары гл. Чарнігаўскія губэрнатары
Насельніцтва
Плошча
  • 53 918,2 км²
Месцазнаходжаньне Чарнігаўскай губэрні
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

У 1919 годзе чатыры паўночныя паветы са зьмешаным беларуска-расейскім насельніцтвам (Сураскі, у якім беларусы складалі амаль 70 % насельніцтва, Мглінскі, Навазыбкаўскі і Старадубскі) адыйшлі да Гомельскай губэрні РСФСР, а ў 1923-1926 гадох перададзеныя ў склад Бранскай губэрні.

У 1925 годзе Чарнігаўская губэрня была ліквідаваная, а яе тэрыторыя ўвайшла ў склад Глухаўскай, Канатопскай, Нежынскай і Чарнігаўскай акругаў Украінскай ССР. У 1932 годзе на асноўнай частцы тэрыторыі былой Чарнігаўскай губэрні была ўтворана Чарнігаўская вобласьць.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Чарнігаўская губэрнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Первая Всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. 48: Черниговская губернияCentral Statistics Committee.