Мацей зь Вільні
Маце́й зь Вільні (лац.: Matthias Vilnensis; лет. Motiejus Trakiškis; пол.: Maciej; каля 1370 — 1453, Вільня) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Першы жамойцкі біскуп (1417—1422), віленскі біскуп (4 траўня 1422 — 7 траўня 1453).
Мацей зь Вільні лац. Maciej ź Vilni | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 1370 або каля 1370 |
Памёр | 9 траўня 1453 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1408 годзе скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, дзе атрымаў ступень магістра вольных мастацтваў. Потым навучаўся ў Сіенскім унівэрсытэце. Служачы дэканам Трокаў, удзельнічаў у хрысьціянізацыі Жамойці. Падтрымліваў палітычны курс Вітаўта Вялікага. Быў намінаваны вялікім князем на пост жамойцкага біскупа. 24 кастрычніка 1417 году ў Троках адбылося яго пасьвячэньне.
Паводле Яна Длугаша, Мацей паходзіў з інфлянцкіх немцаў, але вялікі князь Вітаўт менаваў яго ліцьвінам. У лютым 1422 году ў Наваградку ён шлюбаваў караля польскага Ягайлу і князёўну Соф’ю Гальшанскую. Таго ж году стаў біскупам віленскае дыяцэзіі.
Падчас прызначэньня на медніцкую катэдру было адзначана, што Мацей здавальняюча валодае жамойцкай (samogithice) гаворкай[1] (а храніст Ян Длугаш зазначаў, што той «добра ведаў мовы літоўскую і жамойцкую»[2]). Паводле летувіскіх дасьледнікаў, гэта азначае, што Мацей пашыраў летувіскую мову ў касьцёле Вялікага Княства Літоўскага[1]. Тым ня менш, веданьне жамойцкае гаворкі ў прывілеі Вітаўта было адзначана як дадатковая якасьць Мацея, а «літоўскай» мовай у ВКЛ, у тым ліку ў касьцёле, тады называлася старабеларуская мова, пра што сьведчыць прывілей вялікага князя Аляксандра 1501 году, які патрабаваў, каб казані ў касьцёлах Радашкавічаў, Маладэчна, Койданава, Слоніму, Ліды, а таксама Трысьцянкі, Далістава і Гонядзі на Падляшшы, ды іншых местаў абавязкава прамаўляліся «ў літоўскай мове» (Lythuanici idiomatis)[a][3].
Біскуп Мацей пасылаў прадстаўнікоў на Флярэнтыйскі сабор. Заснаваў шмат цэркваў і актыўна абараняў правы й прывілеі ліцьвінаў. Увёў інквізыцыю дзеля змаганьня з гусітамі. 27 кастрычніка 1430 году адпяваў вялікага князя Вітаўта.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Codex Ecclesie Vilnensis. Nr. 507. P. 616—617.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo. — Kaunas: Kraštotvarka, 1999. ISBN 9986-892-34-1. S. 27.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 22.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 32—33.
Літаратура
рэдагаваць- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.