Літва
Літва (Літва ў вузкім сэнсе, уласна Літва, гістарычная Літва[1]) — гістарычная краіна, якая аб’ядноўвае захад Беларусі і паўднёвы ўсход Летувы. Паводле традыцыйнай вэрсіі, тапонім Літва прымяркоўваць да тэрыторыяў Ашмяншчыны, Віленшчыны, Лідчыны і часткі Троччыны, аднак на падставе аналізу шматлікіх летапісных крыніцаў і зьвестак тапанімікі[2] яго пашыраюць на Браслаўшчыну, Вількаміршчыну, Ваўкавышчыну, Слонімшчыну, большую частку Наваградчыны, а таксама часткі Гарадзеншчыны, Ковеншчыны і Меншчыны[3]. У пэўны час Літва пачала выступаць як адна з гістарычных назваў усёй тэрыторыі сучаснай Беларусі[4][5].
Сучасныя дасьледнікі мяркуюць, што ад пачатку Літва была тэрыторыяй з гістарычна мяшаным балтыйска-славянскім насельніцтвам[6], дзе ў XIII стагодзьдзі ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Гэта быў галоўны цэнтральны рэгіён дзяржавы[1], які ў XIII—XVIII стагодзьдзях праз працэс балтыйска-славянскіх кантактаў набыў пераважна беларускі этнічны характар[7][a]. Ад назвы Літвы паходзіць гістарычная саманазва беларусаў — ліцьвіны[10].
Назва
рэдагавацьПаходжаньне
рэдагавацьМовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка на аснове аналізу формаў назвы Літва і сугучных славянскіх уласных імёнаў, ужываных у гістарычных дакумэнтах, прыйшоў да высновы, што назва Літва паходзіць ад антрапоніму L’ut-o -a з каранёвай асновай l’ut (lit-), узятай ад аднакарэнных двухасноўных антрапонімаў (Luto-voj, Luto-slav, Luto-mir) з значэньнем люты[11]. Далей ад гэтага антрапоніму ўтварыўся тапонім (харонім) *L’ut-ov-a, які паводле даволі пашыранай мадэлі, зафіксаванай у сугучных славянскіх тапонімах, перайшоў у форму *Lit(o)va (Літва). Праз пэўны час гэты тапонім набыў сэнс палітоніму з канфэсійным і этнічным напаўненьнем[12].
Фактычна Алесь Жлутка ўдакладніў першае найбольш старажытнае тлумачэньне, выказанае яшчэ ў XIII ст. прускім храністам Хрысьціянам, паводле якога Літва як зямельнае ўладаньне атрымала назву ад імя аднаго з сваіх валадароў. Вэрсію, што гэтым валадаром быў легендарны прашчур вялікага заходнеславянскага племя люцічаў, у 1921 годзе падтрымаў і разьвіў мовазнаўца Язэп Лёсік[13]. Пра паходжаньне назвы Літвы ад люцічаў выказаў думку яшчэ ў пачатку XX ст. Эрнст Гэніг, выдавец Прускай хронікі Лукаша Давіда. Пра тое ж выказаліся ў 1920-я гады гісторыкі Вацлаў Ластоўскі[14] і Васіль Дружчыц[15]. Гісторык Павал Урбан сьледам за Вацлавам Пануцэвічам[16] падрабязна вытлумачыў паходжаньне ліцьвінаў (літвы, лютвы) ад часткі люцічаў[17]. Паводле гэтай вэрсіі, па доўгім змаганьні зь немцамі рэшта племя люцічаў, якое жыло паміж рэкамі Лабай і Одрай на паўночным усходзе цяперашняй Нямеччыны, дзеля паратунку ад паняволеньня і вынішчэньня перасялілася на ўсход[2]. Гэтая ж вэрсія паходжаньня назвы Літва дэкляравалася ў час агульнага сходу студэнтаў-эмігрантаў у Парыжы ў 1949 годзе, у якім бралі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і летувіскіх студэнтаў. Яе выклад зьявіўся ў часопісе «Моладзь», які выходзіў у Парыжы ў 1948—1954 гадох. Сучасная беларуская мовазнаўца прафэсарка Раіса Казлова на аснове багатага анамастычнага матэрыялу з розных славянскіх краінаў, у тым ліку зь Беларусі, таксама давяла, што назва Літва ўтварылася ад славянскай асновы *l’ut-, што дазволіла ёй адзначыць: «правамерна аднесьці этнонім Літва да першапачатковага Лютва… Думаецца, што Літва — гэта славяне заходніх ускраінаў Славіі (люцічы, люты, юты, одрычы і іншыя плямёны)». Такім парадкам, паводле меркаваньня дасьледніцы, мова старажытных ліцьвінаў — гэта сплаў мовы ўсходнеславянскага насельніцтва і моваў славянаў заходнеславянскіх ускраінаў[18][13].
У 2019 годзе менскі дасьледнік Алёхна Дайліда выказаў гіпотэзу, што назва ліцьвіны ад пачатку была канфэсіёнімам (гісторык Сяргей Тарасаў зазначае ў сваёй рэцэнзіі на гэтую працу, што ва ўсходніх, гэтак званых «рускіх» крыніцах, сапраўды, не было ацэнак ліцьвінаў як паганцаў, а ў заходнеэўрапейскіх крыніцах ліцьвіны ацэньваюцца як схізматыкі, ворагі веры, «нехрышчоныя», «вераадступнікі», што адпавядала ацэнкам хрысьціянаў Полацку, Ноўгараду ды іншых земляў)[19]. Улічваючы шэраг яўна ўсходнегерманскіх імёнаў і тапонімаў люцічаў, а таксама летапіснае апавяданьне пра прыбыцьцё літоўскай шляхты зь нямецка-данскага ўзьбярэжжа, Алёхна Дайліда адзначае імавернасьць повязі назвы літвы з палабскімі люцічамі, аднак больш імаверным лічыць утварэньне назвы літва (або лютва) ад усх.-герм. liþus ― 'сябра, удзельнік' або liuþs 'чалавек' — у якасьці азначэньня ўсіх перасяленцаў зь нямецка-данскага ўзьбярэжжа ў Панямоньне ў X ст. — і далейшую яго зьмену ў ліцьвіны (або люцьвіны) праз усходнегерманскія суфіксы -þwa і -in (liþwa, такім парадкам, мусіла б азначаць 'суполка, дружына', а liþwin — удзельніка такой суполкі)[b]. На думку Алёхны Дайліды, форма ліцьвіны, відаць, існавала ўжо ў пачатку XI ст. (каля 1025 году палякі ваявалі супраць Letwanos і іншых «вераадступных»)[21].
Увогуле, вэрсіі пазаэтнічнага паходжаньня тэрміну «літва» выказвалі беларускі дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька (літва — сацыяльная супольнасьць, прафэсійныя ваяры) і летувіскі гісторык Рымвідас Пятраўскас (літва — група асобаў, якія ўсьведамлялі сваю прыналежнасьць да канкрэтнай палітычнай супольнасьці)[22].
Тым часам, паводле гісторыка Аляксандра Краўцэвіча, харонім Літва ёсьць вытворным ад назвы сярэднявечнага балтыйскага племені (літва, літоўцы), якое займала тэрыторыю ў басэйне правых прытокаў Нёмана, пераважна Вяльлі[1].
Выказваліся і іншыя меркаваньні пра паходжаньне назвы Літва. Яшчэ ў XV ст. Ян Длугаш зьвязваў яе з трансфармацыяй арыгінальнага італьянскага l’Italia — Італія — пад уплывам гаворак суседніх народаў. У такім жа легендарным рэчышчы беларускія летапісы XV—XVI стагодзьдзяў выводзілі гэтую назву ад зьліцьця двух лацінскіх словаў litus — 'бераг', tuba — 'труба'. Пазьней вытокі назвы Літва спрабавалі адшукаць у балтыйскіх мовах: ад летувіскага lytus — 'дождж' або ад назваў рэк, якія нібы выводзяцца з гэтай асновы. Тым часам Алесь Жлутка зьвяртае ўвагу на тое, што летувіскія вэрсіі непераканаўчыя і маюць шмат слабых бакоў. Сярод іншага, яны ігнаруюць велізарны анамастычны матэрыял з славянскіх тэрыторыяў і не бяруць пад увагу розныя формы назвы ў раньніх лацінскіх крыніцах з варыятыўнымі фармантамі і асновамі. Праявай хісткасьці летувіскіх гіпотэзаў і прыкметай таго, што этымалягічныя пошукі ў гэтым кірунку заходзяць у тупік, стала вылучэньне Артурасам Дубонісам новай вэрсіі, дзе Літва супастаўляецца з назвай служылага стану лейцяў. Як адзначае Алесь Жлутка, гэтая вэрсія грунтуецца пераважна на дакумэнтах позьняга часу — XVI стагодзьдзя, калі ўжо маглі адбыцца істотныя зьмены ў этнічным складзе насельніцтва і анамастыцы розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя паводле формы, упаміны могуць мець іншае паходжаньне[23].
Гісторык Валянцін Янін і лінгвіст Андрэй Залізьняк зьвяртаюць увагу на тое, што нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр, сябра-карэспандэнт Акадэміі навук СССР і аўтар найбольшага этымалягічнага слоўніка расейскай мовы, дзеля абгрунтаваньня этымалёгіі назвы Літва зь летувіскай мовы прыводзіў сфальсыфікаваную старажытнарускую форму Литъва з спасылкай на Аповесьць мінулых часоў. Аднак напраўду ў адпаведнай крыніцы — як і ў іншых старажытных рускіх крыніцах — бытуе выняткова форма Литва, што фактычна зьняпраўджвае гіпотэзу пра запазычаньне назвы Літва зь летувіскага Lietuvа[24].
Формы
рэдагавацьАсноўныя формы назвы Літва, якія ўжываюцца ў тэкстах лацінамоўных дакумэнтаў, зьвязаных з каралём Міндоўгам: Letovia, Litovia, Luthovia і Lutavia[25]. Прытым формы Luthovia і Lutavia не маглі быць выпадковымі: яны ўжываліся ў лістох, напісаных у час знаходжаньня пасольства Міндоўга пры папскім двары і таму маглі быць успрынятымі беспасярэдне ад набліжаных караля. Падобныя формы сустракаюцца і ў пазьнейшых папскіх лістох, а таксама ў тытулах абодвух прызначаных у Літву біскупаў — Хрысьціяна і Віта[26].
Як адзначае Алесь Жлутка, у старабеларускай мове ўжываліся наступныя пары з аднолькавым значэньнем: лютовати і литовати, лютость і литость, лютостивый і литостивый ды іншыя. Такое ж чаргаваньне сустракаецца ў гідраніміі, тапаніміі і антрапаніміі Вялікага Княства Літоўскага. Апроч таго, дасьледнікі засьведчылі форму лютвін (замест літвін)[27], а этнограф Уладзімер Дабравольскі запісаў на Смаленшчыне два старажытныя паданьні, адно зь якіх сягае да XIII ст., дзе Літва завецца Лютвою[28][29].
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьУпершыню Літва ўпамінаецца ў Квэдлінбурскай хроніцы пад 1009 годам, калі хрысьціянскі місіянэр Бруна Квэрфурцкі прыняў мучаніцкую сьмерць ад паганцаў «на мяжы Русі зь Літвой»[2] (прытым гэтая назва даецца ў славянскім вымаўленьні — Літва[30][31]). Пачатковая лякалізацыя тапоніму Літва канчаткова ня вывучаная, аднак ёсьць пэўнае супаданьне тэрыторыі сярэднявечнай Літвы з арэалам культуры штрыхаванай керамікі на позьнім этапе (пачатак н.э.). У такім разе ўзьнікненне гэтай назвы датуецца пачатакам нашай эры[32].
Назву літва мела, магчыма, балтыйскае племя (Літва — паводле Галіцка-Валынскага летапісу і littowen — у Старэйшай інфляцкай рыфмаванай хронікі), што жыло на памежжы з Полацкай зямлёй (Менскім княствам) ў часы раньняга Сярэднявечча[7]. Найстарэйшы усходнеславянскі летапіс Аповесьць мінулых часоў называе літву сярод суседніх з славянамі народаў[2]. Пазьней ва ўсходнеславянскіх летапісах літва пералічваецца сярод народаў, якія плацяць даніну Русі. Толькі пад канец ХІІ ст. літва настолькі ўзмацнілася, што пачала рабіць набегі на сваіх суседзяў. У пачатку ХІІІ ст. гэтыя набегі сталі часьцейшымі, тым часам у летапісах практычна няма згадак пра набегі літвы на тэрыторыі Полацкага княства і Панямоньня. Яны звычайна рабіліся на Валынь, Пскоўскую, Смаленскую і Чарнігаўскую землі, і Польшчу[33].
У XI—XIII стагодзьдзях назва Літва пашырылася на ўсё верхняе і сярэдняе Панямоньне — тэрыторыі зь мяшаным балтыйска-славянскім насельніцтвам[1]. У XIII ст. у гэтым рэгіёне ўтварылася Вялікае Княства Літоўскае. Паводле летапісных зьвестак XII—XIII стагодзьдзяў і пазьнейшай тапаніміі, Мікола Ермаловіч лякалізуе летапісную Літву каля Менску на ўсходзе, Наваградку на захадзе, Маладэчна на поўначы і Ляхавічаў на поўдні[34], але потым яе назва разам з уладай вялікіх князёў літоўскіх пашырылася на іншыя тэрыторыі балтаў у выняткова палітычным сэнсе. Алесь Жлутка таксама лякалізуе гістарычную Літву на тэрыторыі паміж Менскам і Наваградкам, пазначанай аднайменнымі тапонімамі[12].
Беларускі гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што прускі храніст XVI ст. Лукаш Давід, апісваючы эпізод варажнечы паміж судавамі (дайновамі) і ліцьвінамі, адзначаў, што Літва раней называлася Вэнэдыяй[c] (вэнэдамі раней называлі ўсіх славянаў, пад гэтай назвай заходнія славяне часта выступалі ў заходнеэўрапейскіх хроніках ды іншых крыніцах яшчэ ў X і XI ст., апроч таго, Вэнэдзкім раней называлі Балтыйскае мора), але далей не разьвівае гэтай думкі. Тым часам выдавец Прускай хронікі Лукаша Давіда Эрнст Гэніг падаў у спасылцы тлумачэньне, што ў абодвух рукапісах (у якіх хроніка захоўвалася некалькі стагодзьдзяў перад яе выданьнем) у гэтым месцы два з паловай аркушы былі напісаныя (магчыма выпраўленыя) чужой рукой[36]. Паводле канцэпцыі Лукаша Давіда, якая, магчыма, супадала з канцэпцыяй прускага храніста Хрысьціяна, «Малой» (пачатковай) Літвой была Гарадзенская зямля з сталіцай у Горадні[37].
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ Іпацьеўскім летапісе пад 1238 годам упамінаецца «Литва Минъдога». З пашырэньнем уладаньняў Міндоўга, Войшалка і наступных вялікіх князёў літоўскіх на Нальшаны і Дзяволтву, межы Літоўскай зямлі — вялікакняскага дамэну — пашырыліся і на гэтыя землі, якія, аднак, у крыніцах XIII ст. разглядаліся як адасобленыя ад уласна Літвы[38].
У 1249 годзе валыняне ішлі выправаю «на Літву на Наўгародак». У 1257 годзе на загад папскае курыі на ўсходзе Польшчы ўтварылася новае біскупства — у Лукаве(pl) (месьціцца за 70 км на захад ад Берасьця). У буле на заснаваньне гэтага біскупства адзначалася, што яно ствараецца «in confinio Letwanorum»[39] — «на мяжы зь ліцьвінамі». У 1267 годзе псковічы, ідучы ў паход на Крэва, ішлі «на Літву». Паводле летапісу, князь Даніла Раманавіч, едучы ў 1260 годзе «па Літоўскай зямле», наведваў Ваўкавыск, Зэльву і Горадню. У 1275 і 1277 гадох валыняне ішлі ваяваць «на Літву» — на Слуцак і Капыль. У 1286 годзе, паводле крыжацкай хронікі, рака Буг месьцілася ў Літве[40]. У грамаце, укладзенай у 1352 годзе літоўскімі князямі з польскім каралём Казімерам III, Літвой называецца тэрыторыя і жыхарства ўласна Вялікага Княства Літоўскага, у той час як Русьсю называецца Валынь («Русь, што Літвы слушаець»)[41].
Бізантыйскія крыніцы сьведчаць, што вялікі князь Альгерд аднавіў Літоўскую мітраполію ў 1354 годзе на жаданьне літоўскага народу: «…магутны князь Літоўскае зямлі <…> гатовы быў на ўсё, каб <…> яго край быў самастойным і быў паднесены на ўзровень мітраполіі, кіраванае ўласным мітрапалітам, пра што і прасіў сьвяты і высокі збор; і гэты збор <…> паставіў пасланага адтуль і прызнанага дастойным кандыдата (Рамана) на мітрапаліта таго краю, згодна з жаданьнем яго народу, зь мясцовымі патрэбамі і жаданьнем згаданага князя»[42]. Мітрапаліт Раман (як і ранейшыя літоўскія мітрапаліты, ад 1300 году) меў афіцыйны тытул «мітрапаліта Літвы» (грэц. μητροπολίτης Λιτβων)[43]. Рэзыдэнцыя літоўскага мітрапаліта сьпярша была ў Наваградку[44], потым у Вільні, у склад мітраполіі ўваходзілі Полацкая і Тураўская япархіі[45]. У 1361 годзе канстантынопальскі патрыярх Каліст у сваім лісьце называў Полацкую, Тураўскую і Наваградзкую япархіі ― «літоўскімі япархіямі». У 1389 годзе патрыярх Антоні менаваў краіну Літоўскай мітраполіі — Полацкую, Тураўскую і Наваградзкую япархіі — «зямлёй Літоўскай»[46].
Складзены ў канцы XIV ст. у Кіеве (Вялікае Княства Літоўскае) «Сьпіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», дзе пералічваліся гарады (замкі), падначаленыя ўладзе праваслаўнага («рускага») мітрапаліта — баўгарскія, валаскія, польскія (падольскія), кіеўскія, валынскія, літоўскія, смаленскія, разанскія і залескія — улучаў большасьць гарадоў на этнічнай тэрыторыі беларусаў у разьдзел літоўскія гарады[47], сярод іх Ворша, Полацак, Віцебск, Слуцак, Менск, Наваградак, Барысаў, Крычаў[48]. Наваградак выступае пад назвай Наваградак Літоўскі ў лістох вялікага князя Вітаўта 1415 году («Littawischen Nowogrotko») і ў пасланьні праваслаўнага духавенства Вялікага Княства Літоўскага 1415 году («в Новъм-граду Литовском»)[49]. Яшчэ ў грамаце вялікага князя Ягайлы 1387 году для касьцёла ў Абольцах (гістарычная Аршаншчына) зазначалася, што гэты касьцёл быў адным зь першых, заснаваных «у Літоўскай зямлі» (лац. «in terra Litvaniae»)[49], а ў творы пра цуды сьвятога Міколы, складзеным у Лукомлі паміж 1402 і 1415 гадамі, адзначалася, што цуды «ў Лукомлі стварыся ў Літоўскай зямлі»[49]. Тым часам беларуская народная песьня, якая ўслаўляла перамогу гетмана Канстантына Астроскага над маскавітамі пад Воршай у 1514 годзе, сьведчыць: «Слава Воршы ўжо ня горша сярод мест літоўскіх»[50]. Паводле Слуцкага летапісу, вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч «сабра сілу многу Літоўскую і Ляхі і прыйдзе на Літоўскую зямлю, і сташа пад Мсьціслаўлем»[51]. Акт слонімскага гродзкага суду (1569 год) пазначаў, што Косаў знаходзіцца ў Літве («іменьне, у Літве, у павеце Слонімскам ляжачае, названае Косаў <…> іменьне, у Літве, у павеце Слонімскам ляжачае, названае Косаў»)[52]. На элекцыйным сойме 1573 году наваградзкія паслы абвяшчалі[53]: «А урады, каторыя занядбаныя, абы ў сваю клюбу вешлі, звлашча падкаморага, канюшага, кухмістраўскі абы тут у нас, панове паляцы, у Літве, не ўладалі, яка ўрадамі земскімі. <…> Кароль, пан наш, абы тут, аж трэцяга року, у Літве мешкаў, а дзьве леце ў Польшчы, бо тэж скарб наш добра мнешы, за адысьцем Валыня і Падляшша». Францускі палітык Блез дэ Віжэнэр(pl) у сваім «Апісаньні Польскага Каралеўства» (1573 год) зазначаў пра Валынь, што «абрысы яе акругленыя і абмяжоўваюцца з усходу ракой Случчу, з захаду Бугам, паўднёвым бокам яна прылягае да Русі каля Вішняўца, а паўночны цягнецца ўздоўж Літвы», тым часам Чырвоная Русь «сканчаецца ніжэй за Люблін і Люблінскую зямлю, у тым месцы, дзе зьбягаюцца межы Літвы, Мазовіі і Валыні»[54]. У Баркулабаўскім летапісе пад 1583 годам зазначалася пра вялікі жар «у Літве, a звлашча акола Менска, акола Вільні»[55], тым часам як іншыя землі Рэчы Паспалітай адзначаліся асобна — Русь, Валынь, Жамойць і гэтак далей. Выдатны дзяржаўны дзяяч ВКЛ Леў Сапега у лісьце да князя Крыштапа Радзівіла наступным спосабам характарызаваў рэгіёны Рэчы Паспалітай: нізоўе Дняпра — ва Ўкраіне, а Сьвіслач, Бярэзіна, Прыпяць і Случ — у Літве[d]. У скарзе праваслаўнай шляхты на Варшаўскім сойме 1623 году, дзе Літва ўпамінаецца ў адным шэрагу з Палесьсем, Панізоўем і Белай Русьсю, да местаў з рускім насельніцтвам у Літве залічваюцца Вільня, Менск, Наваградак, Горадня, Слонім, Берасьце, Браслаў, Кобрынь і Камянец[57]. Паводле каралеўскага рэестру местаў і мястэчак Уладзіслава Вазы (1632 год), ВКЛ складалася зь дзьвюх частак: Полацак, Амсьціслаў, Ворша, Браслаў, Магілёў, Дзісна, Віцебск у Белай Русі; Вільня, Трокі, Менск, Ліда, Наваградак, Берасьце, Слонім, Пінск, Горадня, Ваўкавыск, Коўна, Мазыр, Рэчыца, Камянец, Кобрынь, Мядзел і Мерач у Літве[58]. Паводле летапісу ХVІІ стагодзьдзя, адзін з гарадоў, заснаваных маскоўскім гаспадаром Іванам ІV Тыранам на акупаванай Полаччыне, быў «ад літоўскіх гарадоў ад Лепля поў — 30 вёрст, ад Лукомля 20 вёрст». Народжаны на Берасьцейшчыне праваслаўны дзяяч Афанасі Філіповіч у 1667 годзе называў месца знаходжаньня Купяціцкага манастыра ў Літве, а гэта — «міля ад Пінску»[59]. Паводле Магілёўскай хронікі, літоўскае памежжа месьцілася «каля Слуцку і Менску» (запіс пад 1695 годам)[60].
У XIV—XVI стагодзьдзях сучасьнікі звычайна адносілі да Літвы тэрыторыі на захад ад Заходняе Бярэзіны і лініі Браслаў — Барысаў — Менск — Слуцак — Клецак — Ляхавічы — Косаў — Пружаны ўлучна[61]. Пашырэньне назвы Літва на былую Аўкштоту (на ўсход ад ракі Нявежы — вакол местаў Аліты, Вількаміру, Анікштаў, Ракішкаў) — памежную тэрыторыю ў часы змаганьня Вялікага Княства Літоўскага з крыжакамі за Жамойць[62] — адбылося ў XVI ст. праз харонім «Завялейская Літва»[63]. Прытым землі г. зв. Завялейшчыны (як то Вількаміршчына) часта далучаліся да Жамойці[e].
У крыніцах XVI—XVIII стагодзьдзяў, апроч Літвы Завялейскай (паміж Вяльлёй і Дзьвіной), вызначалася таксама Літва Павялейская (ад Вяльлі да Нёману)[68]. Прытым назва Літва не пашыралася на Жамойць: напрыклад, у акце разьмежаваньня Вялікага Княства Літоўскага з Інфлянтамі 1506 году «граніца Жамойцкай зямлі зь Ліфлянцкаю зямлёю» разглядалася апрычона ад літоўскай мяжы, у той час як «Літоўская граніца» ішла «да Дрысьвята і да Браслаўля, аж і да Пскоўскага рубяжа», то бо абыймала Полаччыну. Пытаньні «граніцы Літоўскае» з Жамойцю разглядаліся і на соймах 1542 і 1554 гадоў[69]. У попісе войска ВКЛ 1567 году літоўскія маёнткі супрацьпастаўляюцца валынскім, падляскім і жамойцкім[57]. У статуце Літоўскага Трыбуналу («Спосаб праў трыбунальскіх») 1581 году канцлер Астафей Валовіч пісаў: «На тых сойміках вышэй менаваных кождае ваяводзтва, зямля або павет абіраці маюць, і будуць павінны, межы сабою асоб годных богабойных, цнатлівых, праў і звычаеў онага панства Вялікага княства Літоўскага ўмеетных»[70], прытым зазначалася, што «зямля Жамойцкая іж сваі вольнасьці і звычаі асаблівыя маюць…»[71]. Швэдзкія аўтары пачатку XVIII ст. (у тым ліку часоў Вялікай Паўночнай вайны) вылучалі ў тагачасным Вялікім Княстве Літоўскім толькі два гістарычна-культурныя абшары, адрозныя ад карэннай Літвы: Жамойць, што пачыналася «за Вільняй», і Палесьсе (перадусім Берасьцейскае ваяводзтва, заселенае палешукамі)[72].
Пэўны час Літва выступала як адна з гістарычных назваў усёй сучаснай Беларусі разам зь Вільняй (Вялікае Княства Літоўскае), што засьведчыў яшчэ ў 1517 годзе польскі гісторык і географ Мацей Мяхоўскі ў сваім «Трактаце аб дзьвюх Сарматыях»[4]. Складзеная ў 1570-я гады Мацеем Стрыйкоўскім Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі азначала Менск як «цэнтар Літвы»[73][f]. У кнізе Марціна Цайлера(ru) «Новае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»[75], выдадзенай у 1646 годзе, зазначалася, што «Літва… мяжуе з Масковіяй, Падляшшам, Мазовіяй, Польшчай, Прусіяй, Інфлянтамі, Жамойцю, Падольлем і Валыньню»[76]. Францускі энцыкляпэдыск Люі Марэры(en) ў сваім «Вялікім гістарычным слоўніку» (1674 год) засьведчыў, што Літва — гэта месты Вільня, Наваградак, Полацак, Менск, Віцебск, Амсьціслаў, Браслаў ды іншыя[77]. Выдадзены ў 1688 годзе «Геаграфічны слоўнік» Эдмунда Богуна(en) паведамляў, што Літву мясцовыя жыхары (якіх аўтар адрозьніваў ад палякаў) называюць «Litwa»[g], а яе галоўныя месты — гэта Браслаў, Берасьце, Горадня, Менск, Магілёў, Наваградак, Полацак, Трокі, Вільня і Віцебск[78]. Выдадзены ў Лёндане 34-ы том калектыўнай навуковай працы «Universal History»(en) (1762 год) сьведчыў, што Літву карэнныя яе жыхары называюць «Litwa» (анг. «…Lithuania, called Litwa by the natives»)[79] і што Літва мяжуе з Расеяй, Інфлянтамі, Валыньню, Чырвонай Русьсю, Польшчай, Падляшшам, Прусіяй і Жамойцю[80]. Падобныя памежныя рэгіёны (з удакладненьнем у выглядзе Малой Польшчы — замест Чырвонай Русі і Польшчы) пазначаліся ў выдадзеным у Пэрце 13-м томе «Encyclopædia Perthensis»(en) (1806 год[h]), дзе таксама адзначалася назва «Litwa» і тое, што мова Літвы — славянскі дыялект (анг. «Lithuania, or Litwa <...> The language is a dialect of the Sclavonic»)[81].
Адукацыйны атляс Рэчы Паспалітай і Прусіі прафэсара Маскоўскага ўнівэрсытэту Філіпа Дыльтэя(ru) (выйшаў з друку ў 1775 годзе на францускай і расейскай мовах) падзяляў усё Вялікае Княства Літоўскае на «ўласна Літву»[i] і Жамойць, прытым «уласна Літва» ўлучала ў сябе «Белую Русь»[82]. Таксама выдадзены ў 1776 годзе ў Лёндане падручнік з геаграфіі паведамляў пра падзел Вялікага Княства Літоўскага на «ўласна Літву, Жамойць і Курляндыю», прытым уласна Літва падзялялася на «Літоўскія ваяводзтвы і Белую Русь» (адзначалася, што апошняя знаходзіцца пад уладай Расейскай імпэрыі)[83]. Раней падобны падзел ВКЛ на «ўласна Літву» (з васьмю ваяводзтвамі) і Жамойць адзначаўся ва «Ўнівэрсальнай геаграфіі» (1715 год) францускага гісторыка і картографа Клёда Буф’е(uk)[84], а таксама ў працы ангельскага сьвятара Рычарда Грэя(en) «Memoria Technica» (1730 год, пазьней некалькі разоў перавыдавалася), дзе значыўся падзел ВКЛ на «Курляндыю, Жамойць і ўласна Літву»[85].
-
Амстэрдам, 1733 г. (Samogitie, Litthauwen і Wit Rusland, Moscovie)
-
Вэнэцыя, 1740 г. (Samogitia, Lituania і Russia Bianca, Moscovia)
-
Вэнэцыя, 1770 г. (тоеснасьць арэалаў Белай Русі і Літвы і адасобленасьць Жамойці дадаткова сьцьвярджаецца табліцамі)
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай Літва ўспрымалася як рэгіён у складзе Расейскай імпэрыі, што засьведчалі падвойныя назвы такіх местаў як Менск Літоўскі і Берасьць Літоўскі[7] (таксама адзначаліся Барысаў Літоўскі, Белая Літоўская, Бранск Літоўскі, Высокае Літоўскае, Заслаўе Літоўскае, Камянец Літоўскі, Магілёў Літоўскі, Межырэч Літоўскі, Наваградак Літоўскі, Полацак Літоўскі, Шчучын Літоўскі ды іншыя).
У выдадзеных у 1780 годзе пры Імпэратарскай акадэміі навук «Тапаграфічных заўвагаў» да падарожжа маскоўскай гаспадыні Кацярыны II у «Беларускія намесьніцтвы» зазначалася, што Полацак «заставаўся Літоўскай сталіцай да пабудовы Гедзімінам места Вільні»[86]. Ангельскі падарожнік Робэрт Джонстан адзначаў у дзёньніку сваёй вандроўкі Расейскай імпэрыяй, выдадзеным у 1815 годзе, што «старажытная Літва» пачынаецца ад мястэчка Лядаў[87] (памежжа гістарычных Аршаншчыны і Смаленшчыны), мясцовых сялянаў ён апісваў як «карэнных літоўцаў»[88], а мясцовую мову называў «літоўскім дыялектам»[89]. Расейскі чыноўнік Аляксандар Башняк(ru) у выдадзеным у 1821 годзе дзёньніку свайго падарожжа 1815 году зь Вільні ў Кіеў пакінуў падрабязныя апісаньні прыроды і мескіх паселішчаў колішняга Вялікага Княства Літоўскага, а таксама адзначыў: «Наўрад ці Прыпяць ня варта лічыць прыроднаю мяжою Літвы <…>. Да Прыпяці жывуць літоўцы <…>; да Прыпяці гавораць і апранаюцца па-літоўску…» (рас. «Едва ли Припять не должно почитать природною границею Литвы <...>. До Припяти живут литовцы <...>; до Припяти говорят и одеваются по Литовски...»)[90]. Украінскі і расейскі лінгвіст, гісторык і этнограф Міхайла Максімовіч(uk) у 1839 годзе зазначаў: «У Маларосіі называюць яе [мову Беларускую або дакладней Літоўска-Рускую] просто літоўскай, а тых, хто гаворыць ёй — ліцьвінамі; таму і Паўночна-заходняя частка Чарнігаўскай Губэрні — куды распасьціраліся засяленьні Радзімічаў і дзе гавораць па-Беларуску — называецца ўжо Літвой»[j][91].
Славуты паэт Адам Міцкевіч (1798—1855), які нарадзіўся і вырас на Наваградчыне і ў самім Наваградку, у сваёй знакамітай паэме пісаў пра родны край: «О Літва, айчына мая!…»[92]. Заснавальнік новай беларускай драматургіі і адзін з стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1808—1884) лічыў «Літвой» Менск, у якім тады жыў[93][92]. Беларускі пісьменьнік Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816—1884), які нарадзіўся на Полаччыне і жыў у Віцебску, пісаў у сваім творы: «Літва — родная зямелька»[93]. Народжаны на гістарычнай Случчыне беларускі паэт Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) (1823—1862), які, як і яго сучасьнікі, называў Беларусь Літвой («О Радзіма Літва, о Айчына сьвятая»)[94], падкрэсьліваў у адным з сваіх вершаў: «Пра адно я толькі сьпяваю, хоць на розныя ноты: Хай жыве наша Літва! Хай жывуць ліцьвіны!»[k][96]. «Продкі мае выйшлі зь літоўскіх балотаў», — пісаў пра Піншчыну Фёдар Дастаеўскі[93][92]. Ён жа зазначаў пра Віцебшчыну: «тая частка Літвы, дзе разьмяшчаўся маёнтак майго бацькі(ru), знаходзілася на граніцы з Расеяй»[97].
Як засьведчыла энцыкляпэдычнае выданьне 1841 году, на той час у папулярным значэньні[l] Літвой называлі Віленскую, Гарадзенскую, Менскую, Магілёўскую і Віцебскую губэрні, галоўнымі рэкамі Літвы — Нёман, Дзьвіну, Дняпро, Вяльлю, Бярэзіну і Прыпяць, галоўнымі местамі Літвы — Вільню, Віцебск, Магілёў, Менск і Горадню[98]. Сярод іншага, выдадзеная ў 1848 годзе кніга Ганны Цюндзявіцкай «Літоўская гаспадыня» акумулявала гаспадарча-кулінарны досьвед жыхароў ваколіцаў Менску[94].
Напярэдадні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў кастрычніку 1862 году зьявіўся нумар «Мужыцкай праўды», які аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт лічыцца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць беларускім сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ[99][100]:
Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <…> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. | ||
Яшчэ ў 1886 годзе шырокае бытаваньне сярод беларусаў азначэньня ўласнай краіны як Літвы (а ўласнай беларускай мовы — як літоўскай) засьведчыў этнограф і фальклярыст Мікалай Янчук паводле вынікаў свайго падарожжа Менскай губэрняй[101]:
Іншая цяжкасьць паходзіць ад таго, што на мясцовай мове, а пагатоў на польскай, нярэдка зьмешваюцца назвы «Беларусь» і «Літва», беларуская мова і літоўская[m]… Спытаеце вы, напрыклад, якуюсьці мяшчанку, хто яна такая? — Polka [г. зн. каталічка — паводле сьведчаньня Мікалая Янчука[n]], адкажа яна вам. — Адкуль родам? — Z Litwy. Як гавораць дома? — Po litewsku. Між тым пры высьвятленьні больш дакладных зьвестак выяўляецца, што ні сама яна, ні яе родныя ні слова не разумеюць па-літоўску[o], а гавораць выняткова па-беларуску.
У другой палове XIX — пачатку XX стагодзьдзяў назву Літва ў форме Летува (лет. Lietuva) пераняў для сваёй краіны нацыянальны рух, які сфармаваўся галоўным чынам на этнічнай аснове Жамойці[7]. Хоць яшчэ ў 1854 годзе на старонках часопіса Библиотека для чтения(ru), які рэдагаваўся народжаным на Віленшчыне навучэнцам Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім супольна з выхадцам з кіеўскай шляхты, энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і ўсходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru), зьявілася крытычная нататка датычна называньня часткі жамойтаў (летувісаў) «літвой» — пазьнейшых «аўкштайтаў»[103]:
Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін «літва». Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж літвой і жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць літвой, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, жамойць. Абедзьве яны — тая ж жамойць. Слова літва зусім не літоўскае[p] і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія грэкі, італьянцы і паўднёвыя швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай чудзьдзю, не называюць сябе літвой; такім парадкам, і сястра іхняя, літоўская чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — жамогусы, жамогі альбо жамодзі, сямогі альбо сямодзі, адкуль ўтварыліся словы жамойць і самагіція. Латышы таксама называюць сябе земме, семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як сома альбо суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», фіны, альбо фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай чудзі, альбо жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой чудзь гэтая належала.
Як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, па анэксіі земляў Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі спрыялі пашырэньню назваў Белая Русь і беларусы, бо гэтыя назвы больш адпавядалі імпэрскім інтарэсам і дазвалялі трактаваць ліцьвінаў як разнавіднасьць расейцаў («вялікарусаў»)[105]. Палітыка татальнай русіфікацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага, якую праводзілі расейскія ўлады, спрыяла паступоваму зьнікненьню з ужытку назваў «Літва» і «ліцьвіны» ў гістарычным сэнсе[106][107] і іх адначаснаму замацаваньню за суседнім балтыйскім народам (летувісамі)[59].
Гісторык Вітаўт Чаропка зьвяртае ўвагу на тое, што цэнзура Расейскай імпэрыі забараніла выкананы ў 1859 годзе Вінцэнтам Дунінам-Марцінкевічам беларускі пераклад найбуйнейшага твору Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», дзе ўжо на гістарычнай мове ліцьвінаў гучала: «Літва — родная зямелька»[108]. Адначасна адбывалася зьнішчэньне традыцыйнага разуменьня Беларусі (Белай Русі) як складовай часткі Літвы, што засьведчыла выданьне «Живописная Россия(ru)» ў 1882 годзе: «…прыродай Беларусі, якая замяніла для нас Літву»[109]. Разам з тым, яшчэ ў 1883 годзе пра Беларусь як складовую частку Літвы пісала львоўская (Аўстра-Вугоршчына) Gazeta Narodowa(pl): «Некалькі гадоў таму ў Пецярбурзе паміж студэнтамі склаўся гурток, гэтак званы „беларускі“. Гурток гэты паставіў сабе на мэту пашырэньне асьветы сярод простага народу на Літве, а менавіта ў той яе частцы, якая называецца Беларусьсю»[109]. У 1905 годзе аўтар артыкула «Літва і ліцьвіны» ў расейскім гістарычным часопісе «Родина(ru)» зазначаў: «Слова „Літва“ цяпер, уласна, гук пусты, бо Літвы, якая згубіла сваё палітычнае значэньне, не існуе, а ёсьць толькі губэрні Паўночна-Заходняга краю: Ковенская, Віленская і Гарадзенская, ды яшчэ часткі губэрнях Віцебскай, Магілёўскай і Менскай, дзе жывуць ліцьвіны. Літвою яны цяпер называюцца толькі паводле старой памяці, насуперак афіцыйнай забароне імпэратара Мікалая I»[q][110].
У канцы XIX — пачатку XX ст. нацыянальная эліта гістарычных ліцьвінаў пры чынным удзеле выхадцаў з шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага — простых нашчадкаў гістарычнай Літвы[111] (з шляхты паходзілі заснавальнікі Нашай Нівы браты Іван і Антон Луцкевічы, заснавальнік першай беларускай партыі Вацлаў Іваноўскі, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады паэт Карусь Каганец, стваральнік беларускага тэатру Ігнат Буйніцкі, клясыкі беларускай паэзіі Алаіза Пашкевіч і Янка Купала, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня Вацлаў Ластоўскі, аўтар навукова вызначаных межаў этнічнай тэрыторыі беларусаў гісторык і этнограф прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі ды іншыя) — якая выступала за адраджэньне свайго народа і яго дзяржаўнасьці, абрала назвы «Беларусь» і «беларусы». Палітык і грамадзкі дзяяч Зянон Пазьняк дае наступныя тлумачэньні, чаму дзеячы нацыянальна-вызвольнага руху мелі выступіць пад назвай «Беларусь»[112]:
І нарэшце, чаму нацыянальныя дзеячы ўмоўнай «Літвы», разумеючы гісторыю, ня выступілі пад аб’яднаўчым тэрмінам «Літва», але пад назвай «Беларусь»? Адказ на паверхні: таму што аб’яднаўчым тэрмінам у гэтай сытуацыі магла быць толькі Беларусь. Гэта ўжо была навуковая і палітычная рэальнасьць. Нашыя нацыянальныя дзеячы таго часу — гэта былі мудрыя людзі, якія грунтаваліся на аб’яднаўчай нацыянальнай ідэі, умелі стратэгічна думаць і глядзець наперад, абапіраліся на навуку і на рэчаіснасьць. Сытуацыя была такой, што калі б яны кансэрватыўна ці рамантычна выступілі пад назовам «Літва», то ўсходнюю Беларусь мы маглі б страціць назаўсёды. Царская Расея скарыстала б канфэсійны падзел і тэрміналёгію ў сваіх інтарэсах з усёй магутнасьцю імпэрскай прапаганды, бюракратычнага апарату і царквы. Вось тады зьявілася б у Расеі рэальная Белая Русь, якую б яшчэ і натравілі супраць «католической литовской ереси» ды «сэпаратызму». Бальшавікі давяршылі б гэты падзел ужо ў сьведамасьці. А сьведамасны падзел, як вядома, нашмат горшы і разбуральны, чым падзел тэрытарыяльны. Стаўка на назву «Літва» была б у тых умовах ужо сэпаратысцкай і тупіковай. У лепшым выпадку — маргінальнай. Нацыянальныя дзеячы-адраджэнцы абазначылі і ўключылі ў нацыянальны рух усю літоўскую тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага (умоўную Літву і Беларусь) пад агульнай назвай Беларусь. У выніку расейская прапаганда не змагла фармальна ўклініцца ды падзяліць адзіную ідэю (хоць увесь час імкнулася). Расея ў такіх абставінах вымушана была агулам непрызнаваць і змагацца зь беларускім нацыянальным рухам. Расейцам у ідэйным пляне фармальна нічога не дасталося. <…> Беларуская нацыя адбылася ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Вяршыняй гэтага працэсу было стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, прытым дакладна ў дзяржаўна-этнічных межах гістарычнай Літвы.
Найшоўшы час
рэдагавацьУ 1918 годзе летувісы ўзялі для сваёй нацыянальнай дзяржавы назву старажытнай Літвы і такім спосабам прысвоілі ўсё яе гістарычнае мінулае[113]. У міжваенны час гістарыяграфія незалежнай Летувы манапалізавала гістарычную спадчыну Вялікага Княства Літоўскага, у якім яе землі складалі каля 10% тэрыторыі, а летувіская мова ня мела дзяржаўнага статусу. З прычыны браку ўласнай дзяржавы і сталінскага тэрору беларуская гістарыяграфія ў той час не магла свабодна разьвівацца, таму не брала ўдзелу ў дыскусіі. Навуковая гістарыяграфія ў Беларусі пачала актыўна фармавацца толькі па аднаўленьні незалежнасьці ў 1990-я гады. Гэта прывяло да таго, што ў сьвеце пашырэньне атрымала памылковае стэрэатыпнае атаясамленьне гістарычнай Літвы з сучаснай Летувой, а гісторыі Вялікага Княства Літоўскага (у першую чаргу палітычнай) — з гісторыяй гэтай краіны[114].
Разам з тым, яшчэ ў 1921 годзе адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі былы старшыня Рады БНР Язэп Лёсік апублікаваў у афіцыйным культурна-адукацыйным часопісе Беларускай ССР артыкул «Літва — Беларусь (Гістарычныя выведы)»[115], у якім зазначыў: «Беларусь у пазьнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасьці насіла найменьне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жмудзкага й інш., або карацей — Вялікае Княства Літоўскае. <…> Сталася так, што пад Літвою разумеюць землі, заселеныя жмудзінамі, або даўнейшую Жамойць. <…> А што важней за ўсё, дык гэта тое, што Літва й Жмудзь — дзьве рэчы зусім розныя, і, апіраючыся на летапісныя весткі, ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі. <…> Мала гэтага, цяперашнія літоўцы (жмудзіны) упэўнілі нават усю Эўропу, што гэты іх маленькі жмудзкі народ абладаў колісь магутнай і слаўнай Літоўска-Рускай дзяржавай. <…> Расійскія і польскія гісторыкі, дзякуючы сваім імпэрыялістычным тэндэнцыям, не вытлумачылі сабе значэньне слова Літва і вераць створанай ілюзіі, што ўвесь гістарычны скарб б. В. К. Літоўска-Рускага (Беларускага) належыць цяперашнім жмудзінам. Але правільнае асьвятленьне гістарычных фактаў сьведчыць нам пра тое, што Літва — гэта было славянскае племя, увайшоўшае ў склад цяперашняга беларускага народа. Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя <…> і калі нашы продкі — беларусіны ў прошлых сталецьцях звалі сябе літвінамі, то яны ведалі, што казалі».
У 1926 годзе беларускі гісторык і мовазнаўца Ян Станкевіч на старонках віленскай газэты «Сялянская Ніва» зазначаў: «Вялікае значэньне мела імя Ліцьвін, Літва. Нашая мова часта завецца гэтым імем <…> Але нашыя продкі самі называлі сябе і далей па-старому: Крывіч, Ліцьвін, Крывія, Літва, мова крывіцкая, літоўская, руская»[116]. Пазьней ён папулярызаваў датычна Беларусі назву Вялікалітва.
У 1934 годзе загаднік беларускага замежнага архіва ў Празе, былы міністар унутраных справаў БНР Тамаш Грыб у сваім артыкуле «На два франты (Галоўныя засады вызвольнай праграмы беларускага народу)» падкрэсьліваў: «Хай нас ня блытаюць розныя найменьні дзяржавы, утворанай на рубяжы XIII—XIV стагодзьдзяў на вагромністым абшары Усходняе Эўропы, найменьні, якія ўжываюцца ў сучаснай гістарычнай літаратуры — Літва, Русь, Западная Русь, Літоўская Русь, Вялікае Князьства Літоўскае, Вялікае Князьства Літоўска-Рускае, Вялікае Князьства Літоўска-Беларускае, Вялікае Князьства Беларуска-Літоўскае, а таксама: Западная Русь пад уладаю Літвы, Беларусь пад Літоўскім панаваньнем ды інш. Усё гэта ёсьць выплад надзіву годнага непаразуменьня і зблытаніны паняцьцяў. Трымаймося фактаў гістарычнае рэчаістасьці: мова і культура беларускага народу былі пануючымі ў гэнай дзяржаве. Вось жа: гэта была беларуская дзяржава! <…> Трэ мець на ўвазе пры гэтым і адрознасьць паміж Ліцьвінамі (старадаўнымі Люцічамі, Велетамі або Волатамі) і Жмудзінамі. Асабліва сяньня трэ мець на ўвазе гэну адрознасьць, калі Жмудзіны, прыняўшы старадаўнае найменьне Літва, імкнуцца прыўласьніць і гістарычны зьмест гэтага слова — гістарычную мінуўшчыну беларускага народу»[117].
У 1939 годзе беларускі гісторык Мікола Шкялёнак адзначаў нятоеснасьць «літоўскага» і «летувіскага», ад чаго прызнаваў тагачасныя летувіскія прэтэнзіі на Вільню і Горадню неабгрунтаванымі[118].
У працах беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча (1911—1991), які меў грунтоўную філялягічную падрыхтоўку і выдаваў у Чыкага навуковы часопіс «Litva», Літва — гэта Беларусь, як і ліцьвін — беларус, а літоўская мова — беларуская мова[119]. У фундамэнтальным двухтомным падручніку «Беларуская мова» Валентыны Пашкевіч (Таронта, 1978 год) — першай практычнай граматыцы беларускай мовы па-ангельску — зазначаецца: «літоўская мова была ўрадавай на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага… наш край праз больш, як паўтысяча гадоў зваўся Літвой, дзяржава — Вялікім Княствам Літоўскім, а нашыя прашчуры — ліцьвінамі»[120], што дадаткова сьцьвярджаецца ў пададзеным пры падручніку слоўніку: «Лятува [Летува] — present-day Lithuania; Літва — Lithuania (old name of present-day Byelorussia [Belarus]); Жамойць — Samogitia — old name (lasting almost until the end of the 19th c.) of present-day Lithuania»[121].
У 1968 годзе гісторык права Язэп Юхо пісаў у часопісе «Полымя»[122]: «У афіцыйных дакумэнтах XVI—XVIII стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсяе тэрыторыі Беларусі другога найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў».
22 студзеня 2009 году ў Беларусі ўтварыўся грамадзкі арганізацыйны камітэт імпрэзы 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдычных навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька. Арганізацыйны камітэт адзначыў, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі: «Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Беларусь ёсьць галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, якая аб’яднала ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце[123].
Літва-Беларусь
рэдагавацьСярод прыхільнікаў разьмежаваньня назваў Літвы і Летувы пытаньне афіцыйнага вяртаньня назвы Літвы побач з назвай Беларусі ўспрымаецца неадназначна. З улікам гістарычнай дзяржаўнай пераемнасьці Беларусі зь Вялікім Княства Літоўскім лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазьняк вылучаў у 2005 годзе прапанову прыняць поўную назву краіны Вялікае Княства Літоўскае Беларусь з захаваньнем скарочанай назвы — Беларусь[124]. Гэтую прапанову падтрымаў гісторык Анатоль Грыцкевіч, аднак гісторык Уладзімер Арлоў бачыць магчымасьць зьмены назвы дзяржавы толькі ў далёкай пэрспэктыве («не раней, чым кожны беларус будзе ўсьведамляць, што ў гістарычнай рэтраспэктыве Літва — гэта тое самае, што Беларусь»)[125]. Тым часам беларускі гісторык права Таісія Доўнар зазначае, што «менавіта ў зьвязку з гістарычнымі зьменамі назвы беларускага народа і цяпер часам узьнікае блытаніна датычна айчыннай гісторыі… магчыма, мелі рацыю навукоўцы, якія ў пачатку 90-х гадоў прапаноўвалі назваць нашу дзяржаву Вяліка-Літоўская Беларусь»[126].
Існуюць таксама прыхільнікі тэрміновай зьмены назвы Беларусі на Літву, аргумэнтацыю якіх агучыў гісторык Ян Лялевіч. Ён мяркуе, што назва Літва «легімітызуе нашую краіну ў мінуўшчыне, для сучаснасьці, дае легітымізацыю для нашай будучыні», тым часам «закладзенае дамінаваньне гістарычнага кантэксту Русі» ў назьве Беларусі напраўду прыводзіць да дамінаваньня Расеі (праз афіцыйныя саманазвы расейцаў і расейскай мовы — рас. «русские» і рас. «русский язык», гвалтоўна ўведзеныя ў наркамаўку як «рускія» і «руская мова»). Адпаведна, на думку Яна Лялевіча, у назьве Беларусі крыецца «праблема самаідэнтыфікацыі нашага народа»[127].
Гісторык Аляксандар Краўцэвіч, адзначаючы бясспрэчнасьць таго, што Літва і ліцьвіны ёсьць гістарычнымі назвамі Беларусі і беларусаў, што пераняцьце гэтых назваў Летувой і летувісамі было гістарычна не правамерным і што «наш народ прыняў сучасную назву, вядома, пад прымусам Расеі»[128], выступае катэгарычна супраць зьмены назвы краіны і нацыі, бо «назва „Беларусь“ напоўненая вялікім і магутным сэнсам, увайшла ў масавую сьвядомасьць, мае моцную ідэалёгія і магутны мастацка-літаратурны падмурак». Адпаведна, «прыдумваць праекты па адмове ад гэтай назвы і прыняцьцю іншай — гэта значыць аслабляць нацыю, якая называецца беларускай»[128].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Сярод іншага, сьведчаньнем пераважнай беларускамоўнасьці мясцовых жыхароў з даўніх часоў ёсьць даволі хуткі пераход крымскіх татараў, якіх вялікі князь Вітаўт асадзіў у ваколіцах Вільні і Трокаў, менавіта на беларускую (а не летувіскую) мову, што выявілася ў напісаных гутарковай беларускай мовай татарскіх літаратурных помніках (у тым ліку аль-кітабах)[8][9]
- ^ Адным з галоўных дакумэнтальных сьведчаньняў на карысьць гэтай вэрсіі Алёхна Дайліда лічыць успаміны Яна Цадроўскага, шляхціча з Случчыны, які служыў князю Багуславу Радзівілу і ў 1637 годзе вандраваў зь ім ў Нямеччыну ды іншыя эўрапейскія краі. У сваім дзёньніку Ян Цадроўскі пакінуў згадку пра нашчадкаў германскага народу герулаў, якіх сустрэў на паўночным узбярэжжы Нямеччыны: «...Мы ехалі на Любэк і Гамбург і там каля Рытвэгу мы напаткалі мужыкоў, якія размаўлялі на мяшаным нямецка-літоўскім дыялекце; сваё паходжаньне яны вядуць ад герулаў, продкаў ліцьвінаў»[20]
- ^ «Калісьці Вэнэдыя, цяпер Літва, адсюль назва Вэнэдзкай затокі»[35]
- ^ «Па напісаньні гэтага ліста была рада, мы некалькі разоў засядалі, [мяркуючы] што рабіць далей у справах Рэчы Паспалітай, асабліва супраць татараў, [і мы] пастанавілі праз рэкруцтва, уведзенае ў Польшчы, прыняць 4000 гусараў, 6000 аркебузэраў, некалькі тысячаў пешых казакоў, і пан Гетман павінен быў ісьці з гэтымі людзьмі ва Ўкраіну, [і] калі татары прарвуцца, не пускаць іх ня толькі на нашу зямлю, але і ў Валахію. <…> Жадаюць яны абы правіянт у Літве быў прыгатаваны, мак, солад, гарох, крупа, хлеб, воцат, сала, і ўсялякае падобнае, а тое каля Дняпра па валасьцях Прыпяці, Сьвіслачы, Бярэзіны, Случы ды іншых партовых рэк, ды звозіць [гэты правіянт] на караблях уніз да Дняпра і па Дняпру ўніз»[56]
- ^ Паводле ліста вялікага князя Жыгімонта Старога ад 1559 году, «…жамойць з панам старостаю жамойцкім здала бы ся нам пры граніцы жамойцкай, у каторых месцах недалёка ад Браслава»[64] (мяжа Завялейскай зямлі каля Браслава сьцьвярджаецца ў Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх — «ад Браслаўля па Завельскай зямлі»[65]); таксама паводле маскоўскага дакумэнта 1660 году, ваяводу Кірыла Хлопава(ru) накіравалі да Міхала Казімера Паца «в Жмойдь к Паце на Святую Реку в местечко Волкомир»[66], а паводле маскоўскага дакумэнта 1705 году, напісанага ў Віцебску, «шли Шведы в Жмуйды, в Велькомир и в Росени»[67]
- ^ польск. «…poszedł pod zamek Miensk, w srzodek Litwy»[74]
- ^ анг. «Lithuania, …called by the inhabitants, Litwa»
- ^ Перавыдаваўся ў Лёндане ў 1807 годзе і ў Эдынбургу ў 1816 годзе
- ^ франц. «Lithuanie propre», рас. «Литва собственная»
- ^ рас. «В Малороссии называют его [язык Белорусский или точнее Литовско-Русский] просто литовским, а говорящих им — литвинами; потому и Северно-западная часть Черниговской Губернии — куда простирались заселения Радимичей и где говорят по-Белорусски — называется уже Литвою»
- ^ польск. «Ja jedno tylko śpiewam, choć na różną nutę: Niech żyje nasza Litwa! niech żyją Litwini!»[95]
- ^ Хоць сам аўтар артыкула «Літва і ліцьвіны» ў рэчышчы тагачаснай палітыкі ўжо заяўляе, што «сапраўдная літоўская мова» — гэта жамойцкая мова, і спрабуе пашырыць Літву ў тым ліку на прускую Жамойць
- ^ Тут — у сэнсе «летувіская»
- ^ «У народзе існуе толькі падзел на рускіх і палякаў, але ня варта думаць, што адрознасьць сапраўды засноўваецца на нацыянальнасьці: гэта — падзел паводле веры» (рас. «В народе существует только подразделение на русских и поляков, но не следует думать, что различие действительно основано на национальности: это — деление по вероисповеданию»)[102]
- ^ Тут — у сэнсе «па-летувіску»
- ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
- ^ рас. «Слово „Литва“ теперь, собственно, звук пустой, так как Литвы, утратившей свое политическое значение, не существует, а есть лишь губернии Северо-Западного края: Ковенская, Виленская и Гродненская, да еще части губернии Витебской, Могилевской и Минской, где живут литвины. Литвою они теперь именуются иногда только по старой памяти, вопреки официальному запрещению императора Николая I»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 10.
- ^ а б в г Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 31.
- ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 187—188. Мапа «Вялікае Княства Літоўскае пры Гедыміне (1341 г.)».
- ^ а б Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Імя тваё Белая Русь / Уклад. Г. Сагановіч. — Менск: Полымя, 1991. С. 97—98.
- ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 45.
- ^ Зайкоўскі Э., Чаквін І. Літвіны // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 382.
- ^ а б в г Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 11.
- ^ Станкевіч Я. Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. — Вільня, 1933. С. 8—9, 13—16.
- ^ Канапацкі І. Татары // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 663—664.
- ^ Остапенко А. В. Етнічні фактори у процесах формування білоруського народу та нації : автореф. дис. … д-ра іст. наук : [спец.] 07.00.05 «Етнологія» / Остапенко Анатолій Володимирович ; Київський нац. ун-т ім. Тараса Шевченка. — Захищена 26.04.2021. — Київ, 2021. С. 114.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 106.
- ^ а б Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 107.
- ^ а б Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 22—27.
- ^ Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — С. 79. — 776 с.
- ^ Дружчыц, В. Галоўныя моманты гісторыі беларускага народу // Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. — Менск: 1924. — С. 6-7.
- ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 236—255, 291—294.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 58—72.
- ^ Казлова Р. Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд: У 2 т. Т. 2. — Гомель: ГДУ, 2002. С. 80—98.
- ^ Тарасаў С. Рэцэнзія на зборнік артыкулаў з дадаткамі А. Дайліды «Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі», Эсхатос, 2019 г.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 33.
- ^ Остапенко А. В. Етнічні фактори у процесах формування білоруського народу та нації : автореф. дис. … д-ра іст. наук : [спец.] 07.00.05 «Етнологія» / Остапенко Анатолій Володимирович ; Київський нац. ун-т ім. Тараса Шевченка]. — Захищена 26.04.2021. — Київ, 2021. С. 119—120.
- ^ Жлутка А. Літва і ліцьвіны — адкуль і хто? (пасляслоўе) // Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 19—20.
- ^ Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте. — М., 1993. С. 245.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 102.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 102—103.
- ^ Малевич С. Белорусские народные песни // Сборник отделения русского языка и словесности императорской АН. Т. 32, № 5. — Спб., 1907. С. 180.
- ^ Добровольский В.Н. Смоленский этнографический сборник. Ч. 1. // Записки Императорского русского географического общества по отделению этнографии. Т. XX. — Спб., 1891. С. 379.
- ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях / А. Жлутка. — Менск, 2005. С. 106.
- ^ Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага. — Смаленск, 2015. С. 92.
- ^ Зинкявичюс З., Лухтанас А., Чеснис Г. Откуда родом литовцы. — Вильнюс, 2006. С. 113.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва летапісная // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 300.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 380.
- ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 23.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 6—7.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 7.
- ^ Насевіч В. Літва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 204.
- ^ Prussische Urkundenbuch. T. 1. H. 2. — Konigsberg, 1909. № 4.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 56.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 190, 276—277.
- ^ Памятники древнерусского канонического права / Русская историческая библиотека, т. 6. Санкт-Петербург, 1880. Прил., №15. стб. 94.
- ^ Павлов А. С. О начале Галицкой и Литовской митрополий и о первых тамошних митрополитах по византийским документальным источникам ХIV в. // Русское обозрение. Кн. 5 (май), 1894. С. 236—241.
- ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 115.
- ^ Wilson 2012. С. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 57.
- ^ Пазднякоў В. Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 392.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 156.
- ^ а б в Памылка цытаваньня: Няслушны тэг
<ref>
; няма тэксту ў назьве зносакDajlida-2019-58
- ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 233.
- ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 106.
- ^ Акты издаваемые Виленской комиссией для разбора древних актов. Т. 22. — Вильна, 1895. С. 353—354.
- ^ Радаман А. Інструкцыя Новагародскага cойміка паслам на элекцыйны сойм 1587 г. // Беларускі гістарычны агляд. Т. 10, Сш. 1-2, 2003.
- ^ Блез де Виженер. Описание Польского Королевства // Мемуары, относящиеся к истории Южной Руси. Вып. I (XVI ст.). — Киев, 1890.
- ^ Баркулабовская летопись. — Киев, 1908. С. 6.
- ^ Scriptores Rerum Polonicarum. T. VII. — Kraków, 1887. S. 217—219.
- ^ а б Насевіч В. Літва // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 206.
- ^ Архив Юго-Западной России, издаваемый Временной комиссией для разбора древних актов, высочайше учрежденной при Киевском, Подольском и Волынском Генерал-Губернаторе. Ч. 1, т. 6. — Киев, 1883. С. 656—658.
- ^ а б Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 321.
- ^ Хроника Т. Р. Сурты и Ю. Трубницкого // ПСРЛ. Т. 35. — М., 1980.
- ^ Беларусы: У 13 т. Т. 4. — Менск, 2001. С. 69.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
- ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 153—157.
- ^ Lietuvos Metrika. Užrašymų knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 275.
- ^ ПСРЛ. Т. 17. — СПб., 1907. С. 106.
- ^ Акты Московского государства, изданные Императорской Академией наук. Т. 3. — СПб., 1901. С. 110.
- ^ Письма к государю императору Петру Великому от генерал-фельдмаршала, тайного советника малтийского, с. апостола Андрея, Белого орла и прусского ордена кавалера, графа Бориса Петровича Шереметева. Ч. 1. — Москва, 1778. С. 255.
- ^ Зайкоўскі Э. Літва // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 380.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 59.
- ^ Временник Императорского Московского общества истории и древностей Российских. Кн. 25. — М., 1857. С. 5.
- ^ Лаппо И. И. Великое Княжество Литовское во второй половине XVI столетия. — Юрьев, 1911. С. 529.
- ^ Катлярчук А. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. С. 146.
- ^ Игнатьев А. Хроника польская, литовская, жмудская и всей Руси, Восточная литература, 2008 г.
- ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. — Warszawa, 1846. S. 326.
- ^ Новае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка
- ^ Zeiller M. Newe Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1647. S. 17.
- ^ Moreri L. Le grand dictionnaire historique. — Lyon, 1674. P. 1108.
- ^ A Geographical Dictionary, Representing the Present and Ancient Names of All the Countries, Provinces, Remarkable Cities …: And Rivers of the Whole World: Their Distances, Longitudes and Latitudes. — London, 1688. P. 71—72.
- ^ The Modern Part of an Universal History. Vol. XXXIV. — London, 1762. P. 409.
- ^ The Modern Part of an Universal History. Vol. XXXIV. — London, 1762. P. 410.
- ^ Encyclopaedia Perthensis; or, Universal dictionary of Knowledge. Vol. XIII. — London, 1806. P. 285.
- ^ Atlas des Enfans, des Royaumes de Prusse et de Pologne avec le Blason et la Généalogie des maisons regnantes. = Детской атлас: о Прусском и Польском королевствах с толкованием гербов и с родословием царствующих домов. — Москва: Императорский Московский университет, 1775. С. 99.
- ^ Gadesby R. A new and easy introduction to geography, by way of question and answer. — London, 1776. P. 89.
- ^ Buffier C. Géographie universelle. — Paris, 1715. P. 225.
- ^ Grey R. Memoria Technica. — London, 1730. P. 54.
- ^ Топографические примечании на знатнейшие места путешествия Её Императорского Величества в Белорусские наместничества. — СПб., 1780. С. 48.
- ^ Johnston R. Travels Through Part of the Russian Empire and the Country of Poland. — New York, 1816. P. 328.
- ^ Johnston R. Travels Through Part of the Russian Empire and the Country of Poland. — New York, 1816. P. 332.
- ^ Johnston R. Travels Through Part of the Russian Empire and the Country of Poland. — New York, 1816. P. 348.
- ^ Дневные записки путешествия А. Бошняка в разные области западной и полуденной России, в 1815 году. Ч. 2. — Москва, 1821. С. 106—107.
- ^ Максимович М. А. История древней русской словесности. Кн. 1. — Киев, 1839. С. 97.
- ^ а б в Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 324.
- ^ а б в Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 232.
- ^ а б Некрашэвіч-Кароткая Ж. Ідэнтыфікацыйныя дыспазіцыі ў старажытных наратывах як гетэрагеннае культурнае ядро: беларускі гісторыка-літаратурны дыскурс // Філалагічныя штудыі = Studia philologica, 2020. С. 74.
- ^ Poezye Ludwika Kondratowicza (Władysława Syrokomli). T. 7. — Warszawa, 1872. S. 186.
- ^ Цвірка К. Лірнік беларускай зямлі // Уладзіслаў Сыракомля. Выбраныя творы. — Менск: «Кнігазбор», 2006. С. 4.
- ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
- ^ Mala Encyklopedya Polska przez S. P. T. 1. — Leszno i Gniezno, 1841. S. 18—20.
- ^ Герасімчык В. Ненадрукаваны нумар «Мужыцкай праўды» // Народная Воля. 19 чэрвеня 2018 г.
- ^ Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Гродна, 2018.
- ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 25—26.
- ^ Янчук Н. По Минской губернии (заметки из поездки в 1886 году). — Москва, 1889. С. 24.
- ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
- ^ Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
- ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 5, 19.
- ^ Snyder T. The Reconstruction of Nations. — Yale Univ. Press, 2003. P. 49—50.
- ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 76.
- ^ а б Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
- ^ Васильев Н. Литва и литвины // Родина. № 15, 1905. С. 476.
- ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
- ^ Пазьняк З. Беларусь-Літва, Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
- ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 34.
- ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 12.
- ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы // Школа и культра Советской Белоруссии. — 1921. №2. — С. 12—22.
- ^ Станкевіч Я. Кнігапісь // Сялянская Ніва. № 16, 1926. С. 3.
- ^ Грыб Тамаш. На два франты // Спадчына. № 4, 1995. С. 80—120.
- ^ Шкялёнак, М. Да літоўска-беларускіх адносінаў (бел.) // Беларускі Фронт. — 15 жніўня 1939. — № 16 (50). — С. 2-3.
- ^ Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
- ^ Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1978. С. 26.
- ^ Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1978. С. 26, 251, 271—272.
- ^ Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. № 1, 1968. С. 175—182.
- ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
- ^ Беларусь-Літва, Пэрсанальны сайт Зянона Пазьняка, 27 сьнежня 2016 г.
- ^ Вялікае Княства Літоўскае Беларусь — пражэкцёрства ці візіянэрства?, Наша Ніва, 11 лістапада 2005 г.
- ^ Доўнар Т. Асаблівасці і праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. № 2 (128), 2012. С. 33—38.
- ^ Литвины vs белорусы: поиск своего места в истории или глупые разборки?, Беларускі партызан, 19 студзеня 2017 г.
- ^ а б Алесь Краўцэвіч: Ліцвінства — выдумка ворагаў, якую падтрымалі дурні, Наша Ніва, 28 сакавіка 2017 г.
Літаратура
рэдагаваць- 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Беларусы: У 13 т. Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё / В. Бандарчык і інш.; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Менск: Беларус. навука, 2001.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы = The History of the Belarusian Nation and State / Выд. 2-е, дап.; Біч М., Гарэцкі Р., Конан У. і інш. — Менск: ІП Зміцер Колас, 2005. — 440 с.: іл. ISBN 985-6793-06-2.
- Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. — 656 с ISBN 985-6299-34-9.
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
- Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы»: Публіцыстычныя артыкулы. Вып. 2 / Уклад. У. Арлоў. — Менск: «Мастацкая літаратура», 1994. — 351 с.: іл. ISBN 5-340-010813.
- Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск: Беллітфонд, 2000. — 435 с. : іл. ISBN 985-6576-08-3.
- Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. 2-е выданьне. — Менск, Навука і тэхніка, 1991. — 98 с ISBN 5-343-00876-3.
- Жлутка А. Літва на Балканах (Першасны сэнс назвы) // Спадчына. № 5—6, 2000. С. 90—95.
- Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г.
- Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
- Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. — Гародня—Уроцлаў: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN, 2013. ISBN 978-83-7893-132-4.
- Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
- Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы / Прадм. З. Санько, паслясл. А. Жлуткі. — Менск: Тэхналогія, 2016. — 35 с. ISBN 978-985-458-266-5.
- Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., пер. на бел. мову, камэнт. А. Жлуткі. — Менск: Тэхналогія, 2005. — 136 с., 16 л. факсім. — ISBN 985-458-113-6.
- Насевіч В., Спірыдонаў М. «Русь» у складзе Вялікага княства Літоўскага ў XVI ст. // З глыбі вякоў. Наш край: Гістарычна-культуралагічны зборнік. Вып. 1. — Менск: Навука і тэхніка, 1996. С. 4—27.
- Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы = Samogitia and Lithuania. The different lands and folks. — Менск: Харвест, 2014. — 304 с. : іл. ISBN 978-985-18-2703-5.
- Сіцька З. Утроп Літвы. — Смаленск: Новая школа, 2009. — 322 с.
- Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск: «Энцыклапедыкс», 2003. — 776 с. ISBN 985-6599-77-6.
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Цітоў В. Беларусь на гістарычных картах: Эвалюцыя паняцця // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 6 : Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнац., міжрэліг. і міжкультур. узаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 1, 1997. С. 42—46.
- Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск: Полымя, 1995. — 96 с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Шкялёнак М. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. — Беласток: Беларускае Гістарычнае Таварыства, 2003. ISBN 83-915029-4-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.
- Davies N. Litva: The Rise and Fall of the Grand Duchy of Lithuania. — Penguin Group US, 2013. — 90 p. ISBN 9781101630822.
- Snyder T. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. — New Haven: Yale Univ. Press, 2003. — 384 p. ISBN 9780300105865.
- Wilson A. Belarus. The last European dictatorship. — new edition. — Yale University Press(uk), 2012. — 384 с. — ISBN 978-0-300-25921-6
- Koneczny F. Letuwa a Litwa // Przegląd Powszechny. Nr. 463, 1922. S. 38—45.
- Короткий В. «Литва», «Русь», «литвин», «русин» в памятниках литературы Великого Княжества Литовского XVI—XVII веков // Bibliotheca archivi lithuanici. — № 7. — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 2009. C. 187—196.
- Спиридонов М. Ф. «Литва» и «Русь» в Беларуси в 16 в. // Наш Радавод. Кн. 7. — Горадня, 1996. С. 206—211.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зянон Пазьняк, Беларусь-Літва, Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
- Ніна Баршчэўская, Становішча беларускае мовы ў пэрыяд ВКЛ, Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 6 чэрвеня 2007 г.
- Энцыкляпэдыя Літвы-Беларусі, Facebook
- Віктар Верас «У вытокаў гістарычнай праўды» (рас.)