Валянцін Янін
Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін (рас. Валентин Лаврентьевич Янин; 6 лютага 1929, Вятка — 2 лютага 2020, Масква) — расейскі савецкі гісторык, археоляг. Акадэмік АН СССР (1990; сябра-карэспандэнт з 1966). Доктар гістарычных навук (1963), прафэсар (1965), загаднік катэдры археалёгіі МДУ (1978—2016). Адзін з кіраўнікоў Наўгародзкай археалягічнай экспэдыцыі[5].
Валянцін Янін | |
па-расейску: Валентин Лаврентьевич Янин | |
Дата нараджэньня | 6 лютага 1929[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2 лютага 2020[2] (90 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | антраполяг, археоляг, гісторык, пэдагог |
Навуковая сфэра | гісторыя[3], археалёгія[3], нумізматыка[3], сфрагістыка[3] і эпіграфіка[3] |
Месца працы | |
Сябра ў | Расейская акадэмія навук і Акадэмія навук СССР[d][4] |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1963) |
Навуковы кіраўнік | Artemy Artsikhovsky[d] |
Вучні | Aleksandr Khoroshev[d] |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў МДУ у 1951 годзе. У 1966 годзе стаў сябрам-карэспандэнтам АН СССР, у 1990 годзе — сапраўдным сбрам РАН. У 1991—2001 гадох быў сябрам Прэзыдыюму РАН, з 2001 году — дарадца Прэзыдыюму РАН.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьУпершыню ў расейскай гістарыяграфіі распрацаваў мэтадычныя прыёмы комплекснага крыніцазнаўства, якое абапіраецца на аналіз разнастайных крыніцаў: пісьмовых, археалягічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў, помнікаў мастацтва. На аснове аналізу гэтых крыніцаў узнавіў гісторыю грашова-вагавых сыстэмаў Русі, палітычных інстытутаў і прынцыпаў фармаваньня дзяржаўнага ладу Вялікага Ноўгарада, вотчыннай сыстэмы Наўгародзкай зямлі; распрацаваў тапаграфію сярэднявечнага Ноўгараду. Першым пачаў выкарыстоўваўць берасьцяныя граматы як гістарычную крыніцу.
Разам зь лінгвістам Андрэем Залізьняком зьвярнуў увагу на тое, што нямецка-расейскі філёляг Макс Фасмэр, сябра-карэспандэнт АН СССР і аўтар найбольшага этымалягічнага слоўніка расейскай мовы, дзеля абгрунтаваньня этымалёгіі назвы Літва зь летувіскай мовы прыводзіў сфальсыфікаваную старажытнарускую форму Литъва з спасылкай на Аповесьць мінулых часоў. Аднак напраўду ў адпаведнай крыніцы — як і ў іншых старажытных рускіх крыніцах — бытуе выняткова форма Литва, што фактычна зьняпраўджвае гіпотэзу пра запазычаньне назвы Літва зь летувіскага Lietuvа[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Янин Валентин Лаврентьевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ https://www.rbc.ru/rbcfreenews/5e373c1c9a794740f4475fd4
- ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-57.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 270.
- ^ Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте. — М., 1993. С. 245.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4