Дзісна
Дзісна́ — места ў Беларусі, на рацэ Дзісьне пры ўтоку яе ў Дзьвіну. Уваходзіць у склад Мёрскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1462 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 45 км на ўсход ад Мёраў, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Боркавічы (лінія Полацак — Дзьвінск). Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Полацкам, Глыбокім, Мёрамі.
Дзісна лац. Dzisna | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1374 | ||||
Магдэбурскае права: | 20 студзеня 1569 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Мёрскі | ||||
Вышыня: | 113 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 1462 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2152 | ||||
Паштовы індэкс: | 211950 | ||||
СААТА: | 2233510000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д.Каардынаты: 55°33′46″ пн. ш. 28°13′33″ у. д. / 55.56278° пн. ш. 28.22583° у. д. | ||||
± Дзісна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дзісна — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока касьцёл францішканаў, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Таксама практычна цалкам зьбераглася гістарычная забудова места, якая з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьСтаражытнае паселішча, папярэднік сучаснага места, існавала на мысе правага берагу рэчкі Дзісны яшчэ ў ХІ стагодзьдзі. З ХІІІ стагодзьдзя пачалося паступовае засяленьне левага берагу. У 1301 годзе паселішча далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[2].
Першы пісьмовы ўпамін пра Дзісну як умацаваны замак Капец-гарадок (ад слова «капа́ць») датуецца 1374 годам. Замак выконваў ролю фарпосту Полацку на Дзьвіне, кантраляваў увесь рачны рух і подступы да сталіцы Полацкай зямлі. У 1461 годзе паселішча ўпершыню ўпамінаецца пад цяперашняй назвай (двор Дзісна).
У 1566 годзе вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадаў пры Дзісенскім замку і пад ягонай аховай заснаваць места, жыхарам якога даў розныя палёгкі тэрмінам на 8 рокаў. У 1567 годзе Жыгімонт Аўгуст надаў Дзісьне першы герб («тры вежы з муру»), а 20 студзеня 1569 году — Магдэбурскае права і новы герб: «у блакітным полі ладзьдзя з разгорнутым ветразем»[3]. За часамі Інфлянцкай вайны ў 1579 годзе тутэйшы замак стаў цэнтрам збору войскаў караля і вялікага князя Стэфана Баторыя перад вызваленчым паходам на Полацак.
У 1581 годзе ў Дзісьне заснавалі Фарны касьцёл (пры ім з 1775 году дзеяла школа), у 1630 годзе — кляштар францішканаў, а ў 1633 годзе — манастыр пры Ўваскрасенскай царкве. Па атрыманьні статусу места, з XVII ст. Дзісна стала цэнтрам староства Полацкага ваяводзтва, значным гандлёва-рамесьніцкім асяродкам.
У пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе бурмістар Дзісны здаў места маскоўскім захопнікам. 10 красавіка 1661 году шляхта, казакі, мяшчане і павятовыя мужыкі, што знаходзіліся ў замку, зьвязалі акупантаў і адчынілі браму войску Вялікага Княства Літоўскага (здрадніка-бурмістра павесілі ў замкавай браме)[4]. У 1773 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла пры кляштары францішканаў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзісна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Менскай, з 1842 году — Віленскай губэрні. 23—24 красавіка 1831 году паўстанцы ў колькасьці да 3000 чалавек вызвалілі Дзісну з-пад расейскай улады. Значную шкоду Дзісьне і яе гаспадарцы прычынілі пажары і паводкі (у 1865, 1870, 1872, 1878 і 1882 гадох), у часе якіх пацярпелі Ўваскрасенская (мураваная, збудаваная ў 1870 годзе) і Мікалаеўская (да 1842 году касьцёл) цэрквы. Напярэдадні пажару 1882 году расейскі падарожнік П. Сямёнаў-Цян-Шанскі назваў Дзісну найлепшым местам Віленскай губэрні.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дзісну занялі войскі Нямецкай імпэрыі[5].
-
Каплічка, 23.07.1812 г.
-
Барысаў камень, 1882 г.
-
Панарама, 1893 г.
-
Манастыр, 1896 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзісна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Чэраскай воласьці Дзісенскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[5]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дзісна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 годзе Дзісна ўвайшла ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году стала цэнтрам раёну Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году Полацкай, з 8 студзеня 1954 году Маладэчанскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 5 ліпеня 1941 да 4 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху; гітлераўцы стварылі тут лягер сьмерці. З 3 кастрычніка 1959 году Дзісна ўваходзіць у склад Мёрскага раёну.
-
Касьцёл, званіца
-
Замкавая вуліца
-
Мытная вуліца
-
Дарашкоўская вуліца
-
Набярэжная вуліца
-
Мост
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1811 год — 1405 чал.; 1825 год — 2801 чал.; 1881 год — 6646 чал., зь іх 2773 каталікі, 883 праваслаўныя, 16 лютэранаў, 6 старавераў, 2962 юдэі і 6 магамэтанаў[6]; 1897 — 6756 чал.
- XX стагодзьдзе: 1904 год — 9113 чал.; 1909 год — 7138 чал.; 1921 год — 4413 чал.; 1939 год — 6073 чал.; 1944 год — 1200 чал.; 1959 год — 2,5 тыс. чал.; 1993 год — 2,5 тыс. чал.[7]; 1995 год — 2,7 тыс. чал.[8]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,8 тыс. чал.; 2007 год — 2747 чал.; 2009 год — 1973 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 1537 чал.[10]; 2017 год — 1500 чал.[11]; 2018 год — 1462 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Дзісьне працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Арджанікідзэ вуліца | Уваскрасенская вуліца | |
Гагарына вуліца | Коханаўская вуліца | |
Кірава вуліца | Парканная вуліца | Аляксандраўская вуліца[12] Люцыяна Жалігоўскага вуліца[13] |
Кутузава вуліца | Мытная вуліца | |
Леніна вуліца | Прабойная вуліца | Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
Лермантава вуліца | Духаўская вуліца | |
Марозава вуліца | Зямянская вуліца | |
Пушкіна вуліца | Дарашкоўская вуліца | Аляксандраўска-Пушкінская вуліца Панятоўскага алея |
Савецкая вуліца | Новасадовая вуліца Касьцельная вуліца[14] |
Пірамовіча вуліца |
Суворава вуліца | Нарбутаўская вуліца | |
Сьмірнова вуліца | Глыбоцкая вуліца | |
Юбілейная вуліца | Замкавая вуліца[15] | |
Бяз назвы | Рынак пляц |
З усёй урбананімічнай спадчыны Дзісны да нашага часу гістарычныя назвы захавалі толькі вуліцы Дзьвінская і Полацкая. Таксама ў месьце існавалі Віленская, Гандлёвая і Заліўная вуліцы[13]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Рынкавы пляц, Новая і Шаркоўская вуліца[16].
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Дзісны |
---|
|
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьСпыніцца можна ў мескім гатэлі[17].
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.)
- Замчышча
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі (1773)
- Могілкі юдэйскія
- Сынагога (ХІХ ст.)
- Царква Маці Божай Адзігітрыі (1904)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1864—1870; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Замак (XIV ст.)
- Званіца касьцёла
- Кляштар францішканаў (1816)
- Фарны касьцёл
Галерэя
рэдагаваць-
Аднаўленьне касьцёла
-
Капліца
-
Вуліца
-
Руіны будынка лякарні
-
Будынак вучэльні
-
Мост
Асобы
рэдагаваць- Антон Грыневіч (1877—1937) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, зьбіральнік музычнага фальклёру
- Майсей Сьмірын (1895—1975) — навуковец-гісторык
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Бунто Я. Дзісна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 586.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Ткачоў М. Дзісенскі замак // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 586.
- ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Wejssenhof J. Dzisna // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 296.
- ^ Бунто Я. Дзісна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 231.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 118.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Плян Дзісны 1867 году
- ^ а б Гіль М. 20-30-я гады(недаступная спасылка), Westki.info
- ^ «Мёрская даўніна» №7 (55), 2015. С. 10.
- ^ Плян Дзісны XVIII ст.
- ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 20.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007. С. 174.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Міёрскага р-на. — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 630 с.: іл. ISBN 985-08-0260-Х.
- Русецкі А. Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я: ад старажытнасці да пачатку XX стагоддзя. — Менск, 2005.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Дзісна , Radzima.org
- Дзісна (анг.) (рас.)