Анікшты
Ані́кшты (па-летувіску: Anykščiai) — горад у паўночнай Летуве за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцянаў, на рацэ Сьвятой. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Анікштаўскага раёну Уцянскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 12 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка Панявеж — Сьвянцяны. Анікшты знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.
Анікшты | |||||
лет. Anykščiai | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1442 | ||||
Горад з: | 1792 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Вышыня: | 75 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 9190 чал. (2017) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 381 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-29001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°32′4″ пн. ш. 25°6′26″ у. д. / 55.53444° пн. ш. 25.10722° у. д.Каардынаты: 55°32′4″ пн. ш. 25°6′26″ у. д. / 55.53444° пн. ш. 25.10722° у. д. | ||||
Анікшты | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.anyksciai.lt/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершыя ўспаміны аб паселішчы адносяцца да 1442 году[1]. У XVI стагодзьдзі тут быў пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбурскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 году па загадзе вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Жыхары гораду актыўна ўдзельнічалі ў паўстаньнях 1830—1831 гадоў і 1863—1864 гадоў, а ў навакольлі гораду дзейнічала майстэрня па вытворчасьці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе тут была пабудавана водная электрастанцыя. Большасьць насельніцтва Анікштаў была габрэямі, якія практычна ўсе былі забітыя гітлераўцамі падчас Другой сусьветнай вайны. Пасьля 1920 году Анікшты знаходзіліся ў складзе Летувіскай рэспублікі, а з 1940 году ў складзе СССР. У 1938 годзе Анікшты паўторна атрымалі статус гораду.
Асобы
рэдагаваць- Антанас Баранаўскас (1835—1902) — летувіскі паэт, стваральнік тэрмінаў летувіскай граматыкі, рымакаталіцкі біскуп
- ^ Baranauskas, Tomas. Drumstas vanduo Anykščių istorijos ištakose, Lituanistica, 2022, nr. 3 (129), p. 250—253.