Наваградзкі павет
Навагра́дзкі паве́т'[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 24,5 тыс. км²[1]. Сталіца — места Наваградак.
Наваградзкі павет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | павет Вялікага Княства Літоўскага |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Старосты | Старосты наваградзкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 24,5 тыс. км² |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Наваградзкага павету | |
![]() | |
![]() |
Гістарычна асобнай часткай павету выступала Слуцкае княства, пераўтворанае ў 1791 годзе у Случарэцкі павет.
СымболікаРэдагаваць
Павятовая харугва была «пелістага» (адценьне чырвонага) колеру[1].
Мескія гербы атрымалі Клецак, Любча, Наваградак, Нясьвіж і Цырын.
ГісторыяРэдагаваць
Утварыўся ў 1507 годзе разам з Наваградзкім ваяводзтвам. Дагэтуль, у XV ст. тэрыторыю павету займала аднайменнае намесьніцтва ў складзе Троцкага ваяводзтва[1].
У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, наваградзкая шляхта выстаўляла 269 коньнікаў, яшчэ 79 дробных баяраў ішлі на вайну асабіста; апрача таго, фармавалася асобная татарская харугва ў складзе 36 коньнікаў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў тэрыторыя Наваградчыны значна павялічылася. Межы павету ўпершыню вызначыў прывілей вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 30 красавіка 1565 году[2].
28 чэрвеня 1660 году каля вёскі Палонкі войскі Вялікага Княства Літоўскага нанесьлі зьнішчальную паразу маскоўскім захопнікам, якая зьмяніла ход вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай[3].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, рэшта — па трэцім падзеле.
ГеаграфіяРэдагаваць
На поўначы межаваў зь Лідзкім і Ашмянскім паветамі Віленскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Менскім і Мазырскім паветамі Менскага ваяводзтва, а таксама з Слуцкім княствам, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва.
Мяжа з Слонімскім паветам ішла ракою Моўчадзь, далей праставала да Пінскага павету паміж Сталавічамі, Палонкай, Уславічамі з аднаго боку і Бусяжам, Быценем і Слонімам зь іншага.
У склад Наваградзкага павету ўваходзіла тэрыторыя Наваградзкага гродавага і Клецкага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), а таксама прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.
На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі (бяз Случчыны): Бабоўня, Валеўка, Гавязна, Гарадзішча, Дварэц, Дзяляцічы, Ішкальдзь, Кажан-Гарадок, Карэлічы, Клецак, Крашын, Крывошын, Лахва, Ліпск, Любча, Ляхавічы, Магільна, Мір, Мядзьведзічы, Мікалаеўшчына[b], Наваградак, Новая Мыш, Нягневічы, Нясьвіж, Паланэчка, Сваятычы, Сіняўка, Сноў, Сталовічы, Сьвержань, Турэц, Уселюб, Цырын, Ярэмічы. Магдэбурскае права мелі Карэлічы (XVII ст.), Клецак (27.08.1652), Любча (1590), Мікалаеўшчына (XVII ст.)[4][5], Мір (27.12.1579), Наваградак (26.06.1511), Нясьвіж (23.04.1586).
ДэмаграфіяРэдагаваць
У сярэдзіне XVII ст. налічваў каля 41 тыс. дымоў (што адпавядала 278 тыс.[1]. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 289 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 166 тыс. чал.[6] (25,5 тыс. дымоў[1]).
На 1775 год павет налічваў 34 742 дымоў[7]. У 2-й пал. XVIII ст. колькасьць насельніцтва дасягнула 334 тыс. чал.[1]
УраднікіРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Старосты наваградзкія
Павятовы соймік праходзіў у Наваградку, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Наваградзкая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
АрхітэктураРэдагаваць
ДраўлянаяРэдагаваць
На тэрыторыі Наваградчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.
- Помнікі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры
МураванаяРэдагаваць
У XVI ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.
- Замкі, фартыфікацыі і абарончыя храмы
- Помнікі сакральнага мураванага дойлідзтва
Траецкая царква ў Вольна, віленскае барока
Кляштар бэнэдыктынак у Нясьвіжы, віленскае барока
Касьцёл у Сталавічах, віленскае барока
- Помнікі грамадзянскай архітэктуры
ЗаўвагіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г д е Насевіч В. Новагародскі павет // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 363.
- ^ Гайба М. Навагрудскі павет // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 261.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Стаўбцоўскага р-на. — Менск: БелЭн, 2004. С. 588.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 312.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
- ^ Jelski A. Powiat nowogródzki // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 340.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.