Лейці
Лейці — група сялянаў-слугаў у Літве і Вялікім Княстве Літоўскім[1]. Упершыню ўпамінаюцца ў 1407 годзе сярод сялянаў, якіх вялікі князь Вітаўт падараваў Манівіду, апошні раз — у 1540-я гады[2].
Паводле Гістарычнага слоўніка беларускай мовы, лейць (лейт) — гэта чорнарабочы дваровы чалавек[3].
Назва
рэдагавацьЭтымалягічны слоўнік беларускай мовы (1989 год) з спасылкай на савецкага летувіскага гісторыка Канстанцінаса Яблонскіса выводзіць слова лейт ад незасьведчанага ў пісьмовых крыніцах летувіскага *laitis[4].
Мовазнаўца і гісторык Алесь Жлутка зьвяртае ўвагу на тое, што вылучэньне летувіскім аўтарам Артурасам Дубонісам новай вэрсіі, дзе назва Літва супастаўляецца з назвай служылага стану лейцяў ёсьць праявай хісткасьці летувіскіх гіпотэзаў і прыкметай таго, што этымалягічныя пошукі ў гэтым кірунку заходзяць у тупік. Як адзначае Алесь Жлутка, гэтая вэрсія грунтуецца пераважна на дакумэнтах позьняга часу — XVI стагодзьдзя, калі ўжо маглі адбыцца істотныя зьмены ў этнічным складзе насельніцтва і анамастыцы розных рэгіёнаў Вялікага Княства Літоўскага, а адзінкавыя ранейшыя, адрозныя паводле формы, упаміны могуць мець іншае паходжаньне[5].
Геаграфія
рэдагавацьУпаміналіся ў Аліце зь Сімнай, Алькеніках, Анікштах, Ашмянах, Бірштанах, Васілішках, Вількаміры, Вільках, Вільні, Дарсунішках, Доўгах, Гегужыне-Пералозах, Жалудку, Жыжмарах, Каняве-Дубічах, Коўне, Кіеўскай зямлі (на Прыпяці[6]), Ласасіне, Лепунах (Ляпонах?), Майшаголе, Мерачы, Радуні, Ракішках, Стаклішках, Судэрве, Сумілішках, Сьвянцянах, Троках, Уцяне, Харэйках (на паўднёвы ўсход ад Вялейкі), Эйшышках[7].
Абавязкі
рэдагавацьСлужылі ў якасьці памежнай варты, абаранялі замкі, прэзэнтавалі вялікакняскую ўладу на ўскраінах гаспадарства і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй. Пазьней яны даглядалі коней гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. У Жамойці выконвалі паліцыйныя функцыі і здушалі сэпаратысцкія памкненьні[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Новікаў Я. Лейці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 188.
- ^ Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага. — Смаленск, 2015. С. 22, 95.
- ^ ГСБМ. Вып. 16. — Мн.: Беларуская навука, 1997. С. 337.
- ^ ЭСБМ. Т. 5. — Мн., 1989. С. 280.
- ^ Жлутка А. Літва і ліцьвіны — адкуль і хто? (пасляслоўе) // Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 19—20.
- ^ а б Новікаў Я. Лейці // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
- ^ Дубоніс А. Лейці вялікага князя літоўскага. — Смаленск, 2015. С. 113—114.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0