Літоўская гаспадыня
«Літоўская гаспадыня, ці навука аб утрыманьні ў добрым стане хаты і забеспячэньні яе ўсімі прыправамі і запасамі кухоннымі і аптэкарскімі і гаспадарчымі, а таксама гадаваньні і ўтрыманьні скаціны, птушкі і іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным і правераным вопытам і да таго ж самым танным і простым» (польск. Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła) — кніга Ганны Цюндзявіцкай, прысьвечаная вядзеньню гаспадаркі і кулінарыі. Упершыню выдадзеная ў 1848 годзе на польскай мове. Шмат разоў перавыдавалася (1851, 1856, 1858, 1862, 1873). Акумулявала гаспадарча-кулінарны досьвед жыхароў ваколіцаў Менску[1]
Літоўская гаспадыня | |
Gospodyni litewska czyli Nauka utrzymywania porządnie domu tudzież hodowania i utrzymywania bydła | |
выданьне 1873 году, Вільня | |
Жанр: | кулінарыя і гаспадарка |
---|---|
Аўтар: | Ганна Цюндзявіцкая |
Мова арыгіналу: | польская |
Асобнае выданьне: | 1848 |
Пераклад на беларускую: | П. Казлоўскі, В. Нядзьвецкая |
Электронная вэрсія |
Згодна з воляй аўтаркі ўсе выданьні пабачылі сьвет ананімна.
У кнізе зьмешчаныя 108 кулінарных і аптэчных рэцэптаў, прычым тамака няма такіх інгрэдыентаў, якія нельга было б у той час знайсьці ў беларускай вёсцы альбо на крайні выпадак на местачковым кірмашы. Пасьля сьмерці аўтаркі манапольныя правы на гэтыя выданьні выкупіла ў яе сям’і віленская кнігавыдавецкая фірма Завадзкага[2].
Па-беларуску ўпершыню выйшла ў выдавецтве «Полымя» ў 1993 годзе. Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзьвецкай. Пераклад падрыхтаваны паводле выданьня 1858 году[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Некрашэвіч-Кароткая Ж. Ідэнтыфікацыйныя дыспазіцыі ў старажытных наратывах як гетэрагеннае культурнае ядро: беларускі гісторыка-літаратурны дыскурс // Філалагічныя штудыі = Studia philologica, 2020. С. 74.
- ^ Ціхае жыццё «літоўскай гаспадыні» // «Женский Журнал» №4, 2010.
- ^ Літоўская гаспадыня / Пераклад з польскай мовы П. Казлоўскага, В. Нядзвецкай. — Мн., «Полымя», 1993.