Палітонім

назва ўсіх грамадзянаў пэўнай дзяржавы або ўсяго насельніцтва пэўнага адміністрацыйнага рэгіёну, вытворнае ад назвы дзяржавы або рэгіёну

Паліто́нім — назва ўсіх грамадзянаў пэўнай дзяржавы або ўсяго насельніцтва пэўнага адміністрацыйнага рэгіёну, вытворнае ад назвы дзяржавы або рэгіёну. Паказвае на палітычную прыналежнасьць людзей без уліку іх этнічнай, сацыяльнай або якой іншай ідэнтычнасьці.

Прыклады ўтварэньня і трансфармацыі

рэдагаваць

Дзяржава Русь і адпаведны палітонім, пазьнейшы этнонім (русь, русіны) атрымалі сваю назву паводле варагаў. Як сьведчаць рускія летапісцы (найбольш раньні зь іх — манах канца XII стагодзьдзя Нестар), «з тых варагаў празвалася Руская зямля»[1]. У Маскоўскай дзяржаве палітонім русін з часам быў выціснуты з ужытку іншым палітонімам рускі. Як адзначаюць дасьледнікі, у XVI—XVII стагодзьдзях этнонім «русь» перайшоў у разрад канфэсіёнімаў[a], а як этнонім ужываўся толькі датычна жыхароў Кіеўскай Русі[3].

Упершыню назву «летувіская мова» (лет. «Lietuwiſchka [ließuwi]» — «літоўская мова») у назове кнігі, выдадзенай на мове жамойтаў (дакладней — яе літоўскім дыялекце), выкарысталі ў 1579 годзе народжаныя на літоўскай Жамойці выхаванцы Кёнігзбэрскай акадэміі — былыя палітычныя «літоўцы» (жыхары Вялікага Княства Літоўскага), якія эмігравалі ў Прусію. Гэта адбылося па сьмерці заснавальніка акадэміі і ініцыятара летувіскага кнігадрукаваньня герцага прускага Альбрэхта Гогенцолерна[4], пляменьніка вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога, хоць і яго супраціўніка[5]. Назву «літоўскі дыялект» або «літоўская гаворка» (ід. ליטװיש, лі́твіш[6]) таксама атрымаў літаратурны дыялект мовы ідыш[7] жыдоўскага субэтнасу літвакоў, які сфармаваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім[8].

  1. ^ Тым часам беларускі гісторык Алег Дзярновіч мяркуе, што і да XVI ст. у свядомасьці большасьці «рускага» (праваслаўнага) насельніцтва ВКЛ «рускасьць» (як і «польскасьць») былі не маркёрамі «этнічнасьці», а пазначэньнем прыналежнасьці да мясцовай канфэсійнай агульнасьці, гэта значыць, фактычна канфэсіёнімамі, а не этнонімамі[2]
  1. ^ Бушаков В. А. Этноним «татар» во времени и пространстве. // Qasevet. — 1994. — № 1 (23). — С. 24—29.
  2. ^ Дзярновіч А. Праблемы ідэнтыфікацыі беларускага і ўкраінскага сацыякультурнага і сацыялінгвістычнага комплексаў у прасторы ВКЛ // Пяты Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Працоўныя матэрыялы. Том 5. = The Fifth International Congress of Belarusian Studies. Working Papers. Volume 5. — Kaunas: Vytautas Magnus University Press, 2016. С. 56.
  3. ^ Короткий В. «Литва», «Русь», «литвин», «русин» в памятниках литературы Великого Княжества Литовского XVI—XVII веков // Bibliotheca archivi lithuanici. — № 7. — Vilnius: Lietuvių kalbos institutas, 2009. C. 187—196.
  4. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273.
  5. ^ Нікалаеў М. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. — Менск, 2009. С. 82.
  6. ^ Зайка В. Студзеньскі сход аддзелу БАЗА // Беларус. № 553, 2009. С. 5.
  7. ^ Левіт З. Літвакі — невядомая нацыя, Жыды на Беларусі
  8. ^ Іофе Э. Літвакі // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 381.