Таісія Доўнар
Таісія Іванаўна Доўнар (нар. 15 кастрычніка 1944, вёска Шацак Пухавіцкага раёну) — беларуская праўніца. Доктарка юрыдычных навук (1997 год), прафэсарка (1998 год).
Таісія Доўнар лац. Tajisija Doŭnar | |
Дата нараджэньня | 15 кастрычніка 1944 (80 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | дацэнтка, юрыстка, лектар |
Навуковая сфэра | юрыспрудэнцыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук[d] (1997) |
Навуковы кіраўнік | Язэп Юхо |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1964 годзе скончыла Менскую мэдычную вучэльню, у 1973 годзе — юрыдычны факультэт БДУ. З 1977 году выкладае ў БДУ. У 1997 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю на тэму «Разьвіцьцё агульназемскага права Беларусі ў XV—XVI стагодзьдзях». З 1998 году прафэсарка катэдры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэту БДУ.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьДасьледуе характэрныя рысы і асаблівасьці разьвіцьця дзяржаўнасьці Беларусі і нацыянальнага права на найважнейшых гістарычных этапах; гісторыю канстытуцыйнага, крымінальнага і грамадзянскага права; гісторыю палітычна-праўнай думкі Беларусі[1].
Зьвяртае ўвагу на тое, што «менавіта ў зьвязку з гістарычнымі зьменамі назвы беларускага народа і цяпер часам узьнікае блытаніна датычна айчыннай гісторыі… магчыма, мелі рацыю навукоўцы, якія ў пачатку 90-х гадоў прапаноўвалі назваць нашу дзяржаву Вяліка-Літоўская Беларусь»[2].
Асноўныя працы
рэдагавацьБрала ўдзел у падрыхтоўцы энцыкляпэдычных выданьняў: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (Менск, 1992), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі» (Менск, 1995), «Статут Вялікага княства Літоўскага 1588» (Менск, 1989), «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». Т. 1—6 (Менск, 1993—2003)[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага: біябібліяграфічны даведнік / С. Марозаў. — Горадня — Каўнас, 2022. С. 95.
- ^ Доўнар Т. Асаблівасці і праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. № 2 (128), 2012. С. 33—38.
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4 С. 381.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4