Аснова слова
Асно́ва — нязьменная частка слова. Каб вызначыць аснову, трэба аддзяліць канчатак. Напрыклад, у слове бяроза аснова бяроз-, у слове зялёная — зялён-, у слове шуміць — шум-.
Нязьменныя словы ня маюць канчаткаў і складаюцца толькі з асновы: уздоўж, улетку, хутка.
Падзел асноваў слова
рэдагавацьАсновы ў словах бываюць:
- Невытворныя (яны супадаюць у слове з коранем): стол, стул, сад, вішн-я, бел-ы, сінія, піш-у, няс-уць
- Вытворныя (у іх, апрача кораня, ёсьць іншыя значымыя часткі): сталов-ы, сталоўк-а, пасадк-а, садоў-нік, пабелк-а, падпіш-у, прыняс-уць
Слова з вытворнай асновай звычайна суадносіцца са словам зь невытворнаю асноваю й зьяўляецца аднакаранёвым (роднасным) зь ім: вішн-ёв-ы — вішн-я, настоль-н-ы — стол, сінь-к-а — сін-і, уз-гор-ак — гар-а.
Суплетыўныя асновы
рэдагавацьСустракаюцца выпадкі, калі суадносныя граматычныя формы маюць розныя асновы (я — мяне, мне, мною). Такія асновы называюцца суплетыўнымі. Суплетывізм — адзін са сродкаў утварэньня пэўных формаў слова, напрыклад склону (мы — нас), ліку (чалавек — людзі), ступені параўнаньня (добры — лепшы), трываньня (класьціся — легчы, браць — узяць). Суплетывізм асноў характэрны для назоўнікаў, займеньнікаў, прыслоўяў, дзеясловаў.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.