Міхаіл Сьпірыдонаў

беларускі гісторык

Міхаіл Сьпірыдонаў (10 красавіка 1937, Бабруйск6 ліпеня 2017) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук.

Міхаіл Сьпірыдонаў
Дата нараджэньня 10 красавіка 1937(1937-04-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 6 ліпеня 2017(2017-07-06) (80 гадоў)
Месца вучобы
Занятак гісторык, мэдыявіст, картограф
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d] (1982)

У 1960 годзе Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт. З 1960 году працаваў настаўнікам. З 1965 годзе - у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

Навуковая дзейнасьць рэдагаваць

Кірункі навуковай дзейнасьці: сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і гістарычная геаграфія Беларусі 15—16 ст. Аўтар кніг «Закрепощение крестьянства Беларуси (ХV—ХVI вв.)» (Мінск, 1993), «Заславль в XVI в.» (Мінск, 1998).

Апублікаваў шмат карт з агульнай тэматыкай, зьвязанай з адлюстраваньнем беларускіх зямель у другой палове XVI ст. Найбольш вядомая картаграфічная праца: «Беларусь у другой палове XVI ст. 1 : 1 500 000» (Нацыянальны атляс Беларусі. Менск, 2002).

Курыраваў падрыхтоўкай разьдзелу «Гісторыя» ў «Нацыянальным атлясе Беларусі» (Менск, 2002). Адзін з аўтараў выданьняў «Гісторыя сялянства СССР са старажытнейшых часоў да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі», «Нарысы гісторыі Беларусі», «Гісторыя сялянства Беларусі».

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

  • Зьвесткі пра аўтараў // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том II. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenæum VIII)
  • Памяць стагоддзяў на карце Айчыны : зборнік навуковых прац у гонар 70-годдзя Міхаіла Фёдаравіча Спірыдонава / Нацыянальная акадэмія навук, Інстытут гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2007. — С. 5-12.
  • Развитие исторической географии // Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929—2009 гг.) / А. А. Коваленя (рук.) [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Беларус. навука, 2009. — С. 557—561.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 116. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
  • Гістарычны атлас Беларусі / гал. рэд. М. Ф. Спірыдонаў. — Т. 1. Беларусь са старажытных часоў да канца XVIII ст. — Варшава-Мінск, 2008. — 164 с.