Нявежа (Летува)
Няве́жа (па-летувіску: Nevėžis) — шостая па даўжыні рака Летувы і адзін з самых доўгіх прытокаў Нёману. Даўжыня складае 209 км, плошча вадасбору складае 6140 км². Нявежа мае каля 70 прытокаў. Рака цячэ празь Сярэднялетувіскую нізіну. Замярзае ў лістападзе — студзені, ледаход у лютым — першай палове красавіка. Крыніца ракі знаходзіцца ў Анікштаўскім раёне Ўцянскага павету. Потым яна цячэ ў паўночна-заходнім кірунку, але пасьля Панявежу паварочвае на паўднёвы захад. Пасьля Кейданаў Нявежа ўпадае ў Нёман.
Нявежа | |
лет. Nevėžis | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Анікштаўскі раён, Уцянскі павет |
Вусьце | Нёман |
Краіны басэйну | Летува |
Даўжыня | 209 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 33,2 ³/с |
Плошча басэйну | 6 140 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Назва ракі паходзіць ад фінскага nevo — «балота»[1]. У верхняй частцы рака мае балоцістыя берагі[2].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьНявежа (Летува) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў