Вількамі́р (лет. Ukmergė) — места ў Летуве, на рацэ Сьвятой. Адміністрацыйны цэнтар Вількамірскага раёну Віленскага павету. Насельніцва на 2017 год — 21 226 чалавек. Знаходзіцца за 60 км на паўночны захад ад Вільні.

Вількамір
лет. Ukmergė
Рынак
Рынак
Ukmergė COA.svg
Герб Вількаміру
Першыя згадкі: 1225
Места з: 1486
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Вількамірскі
Староства: Вількамірскае мескае
Плошча: 82,4 км²
Вышыня: 64 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: Red Arrow Down.svg 21 226 чал.
шчыльнасьць: 257,6 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Паштовы індэкс: LT-20001
Геаграфічныя каардынаты: 55°15′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 55.25° пн. ш. 24.75° у. д. / 55.25; 24.75Каардынаты: 55°15′ пн. ш. 24°45′ у. д. / 55.25° пн. ш. 24.75° у. д. / 55.25; 24.75
Вількамір на мапе Летувы
Вількамір
Вількамір
Вількамір
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ukmerge.lt/

Вількамір — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (разглядаецца як частка Аўкштоты[1]), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на мяжы з гістарычнай Жамойцю[2].

НазваРэдагаваць

Мовазнаўца Язэп Лёсік зьвязваў назву места з племем вількаў (вільцаў), ці велетаў, іначай званых люцічамі[3]. Ад люцічаў назву Вількаміру выводзіў яшчэ ў 1847 годзе чэскі гісторык і этнограф Павал Шафарык і тлумачыў яе як «мір або край ваўкоў»[4].

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Вількамірскі замак датуецца 1225 годам, але археалягічныя дасьледаваньні сьведчаць пра існаваньне паселішча ўжо ў Х ст. У 1333, 1365, 1378, 1386 і 1391 гадох замак руйнаваўся крыжакамі. Крыжацкія набегі скончыліся толькі па Грунвальдзкай бітве. З 1385 году ўпамінаецца як цэнтар воласьці. У 1387 годзе ў Вількаміры збудавалі касьцёл і заснавалі каталіцкую парафію. З канца XIV ст. упамінаецца Вількамірскі павет[5]. Горад (замак) значыцца ў Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагодзьдзя[6]. 1 верасьня 1435 году тут адбылася буйная бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Сьвідрыгайлы, якая скончылася паразай апошняга. У ХV ст. у Вількаміры збудавалі сядзібу княскага старосты.

У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў і Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) значна пацярпеў. У 1792 годзе кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Вількаміру Магдэбурскае права і мескі герб.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вількамір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай губэрні. У вайна 1812 годуу пад Вількамірам адбылася бітва паміж расейскім і францускім войскамі. У час вызвольнага паўстаньня ў 1830 годзе места на некалькі месяцаў вызвалі з-пад расейскага панаваньня. У 1843 годзе Вількамір увайшоў у склад Ковенскай губэрні. Жыхары места актыўна ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў. У 1876 годзе ў Вількаміры збудавалі запалкавую фабрыка. У гэты час у ваколіцах места нарадзіўся адзін зь першых летувіскіх прэзыдэнтаў Антанас Сьмятона. У 1882 годзе ў Вількаміры адкрылася друкарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вількамір занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы часРэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Вількамір апынуўся ў складзе Летувы. Таго ж году места на пэўны час захапілі бальшавікі. У міжваенны час у Вількаміры выдавалася пяць газэт, працавала электрастанцыя і некалькі невялікіх прадпрыемстваў.

Па ўваходжаньні Летувы ў склад СССР Вількамір трапіў у памежную зону, якую 22 чэрвеня 1941 году занялі войскі Трэцяга Райху. Нацысты з дапамогай летувіскай паліцыі забілі 10 тыс. чалавек габрэйскага насельніцтва. У 1944 годзе Вількамір значна зруйнавалі ў выніку савецкіх і нямецкіх бамбардаваньняў.

У 1964 годзе ў навакольлі Вількаміру на загад Мікіты Хрушчова ўсталявалі атамныя ракеты SS-4 і R-12 Дзьвіна. Атамную вайсковую базу закрылі ў 1987 годзе, па падпісаньні дамовы паміж СССР і ЗША з атамнай зброі.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 6770 чал.; 1889 год — 16 559 чал. (8898 муж. і 7661 жан.); 1891 год — 16 448 чал. (8788 муж. і 7660 жан.)[7]; 1897 год — 13 532 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1990 год — 31 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 21 226 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Замчышча
  • Касьцёл Сьвятой Барбары
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1820)
  • Малельня стараверская (пачатак XX ст.)
  • Могілкі: старыя каталіцкія; старыя праваслаўныя
  • Паштовая станцыя
  • Сынагога
  • Царква Сьвятой Тройцы (1860-я; мураўёўка, цяпер касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы)
  • Царква Ўвасрасеньня Хрыстова (1873)

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Замак

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
  2. ^ Варонін В. Рака Бярэзіна як мяжа паміж „Руссю” і „Літвой” // Беларускі Гістарычны Агляд. Т. 13 (2006). Сш. 2.
  3. ^ Літва і ліцвіны — хто і адкуль?, Наша Ніва, 23 лістапада 2016 г.
  4. ^ Шафарик П. И. Славянския древности. Т. 1. — Москва, 1847. С. 349.
  5. ^ Грынявецкі В. Вількамір // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 440.
  6. ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917) 1 ліпеня 2009 г., № 27 (918) 8 ліпеня 2009 г.
  7. ^ Krzywicki J. Wiłkomierz // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 535.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць