Мікалай Шкялёнак

беларускі гісторык
(Перанакіравана з «Мікола Шкялёнак»)

Мікала́й Во́сіпавіч Шкялё́нак (1889—1946) — беларускі палітычны й грамадзкі дзяяч, юрыст, публіцыст, гісторык, намесьнік старшыні БЦР.

Мікалай Шкялёнак

Біяграфія рэдагаваць

Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1932). Адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім унівэрсытэце.

З 1934 году чалец праўленьня Беларускага інстытуту гаспадаркі й культуры, з 1935 — прэзыдыюму Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. У 1936 годзе адзін з заснавальнікаў арганізацыі Беларускі нацыянальны фронт, чалец рэдакцыйнай калегіі яе органу — газэты «Беларускі фронт».

Аўтар артыкулу «Да мэтадалёгіі гісторыі Беларусі», надрукаванага прыкладна да 1938 году ў «Запісках Беларускага Навуковага Таварыства», у якім прапанаваў беларускім гісторыкам арыгінальную мэтадалёгію да разгляду гісторыі Беларусі — гісторыю стварэньня і функцыянаваньня беларускай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.

З 1940 году ў Бэрліне, уваходзіў у склад кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага цэнтру, рэдагаваў газэту «Раніца».

З 1943 году займаў пасаду 1-га віцэ-прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады (БЦР), быў рэдактарам «Беларускай газэты», бюлетэню «Беларуская карэспандэнцыя». Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу ў Менску (чэрвень 1944).

Зь ліпеня 1944 ў Бэрліне, зьяўляўся 2-м сакратаром БЦР. З сакавіка 1945 ў Польшчы, дзе арыштаваны савецкімі органамі дзяржаўнай бясьпекі.

У пачатку 1946 прыгавораны да найвышэйшай меры пакараньня.

Творчасьць рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Мікалай Шкялёнаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў