Рымвідас Пятраўскас

Рымвідас Пятраўскас (лет. Rimvydas Petrauskas; нар. 21 кастрычніка 1972 году, Вільня) — летувіскі гісторык. Доктар гісторыі (2001 год), прафэсар (2010 год), правадзейны сябра Акадэміі навук Летувы, з 1 красавіка 2020 году рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

Рымвідас Пятраўскас
па-летувіску: Rimvydas Petrauskas
Дата нараджэньня 21 кастрычніка 1972(1972-10-21) (51 год) або 1972[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя[2], Сярэднявечча[2] і старажытны сьвет[d][2]
Месца працы
Сябра ў Варшаўскае навуковае таварыства[d]
Навуковая ступень доктар навук[d]
Узнагароды
Кавалерскі крыж Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча кавалер ордэну Вялікага князя Літоўскага Гэдэміна

Біяграфія

рэдагаваць

У 1997 годзе скончыў гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.

З 1998 году працаваў у Віленскім унівэрсытэце на катэдры гісторыі старажытнасьці і сярэднявечча. Стажыраваўся ў Базэльскім унівэрсытэце, Вольным унівэрсытэце Бэрліну, Грайфсвальдзкім унівэрсытэце, Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве, Інстытуце Гердэра ў Марбургу. У 2001 годзе ў Віленскім унівэрсытэце абараніў доктарскую дысэртацыю пра склад і структуру літоўскай арыстакратыі канца XIV—XV стагодзьдзяў («Lietuvos diduomenė XIV a. pabaigoje — XV a.: sudėtis — struktūra — valdžia»).

З 2007 году — загаднік катэдры гісторыі старажытнасьці і сярэднявечча гістарычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. У 2012—2020 гадох — дэкан гістарычнага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту. У студзені 2020 году стаў 86-м рэктарам Віленскага ўнівэрсытэту, прыняў абавязкі 1 красавіка 2020 году, у 441-ю гадавіну заснаваньня ўнівэрсытэту[3].

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Дасьледуе палітычную і сацыяльную гісторыю Вялікага Княства Літоўскага (XIII—XVI ст.) і рэцэпцыю сучасным грамадзтвам сярэднявечча. Аўтар навуковых артыкулаў на ангельскай, летувіскай, нямецкай, польскай, расейскай мовах; падрыхтаваў да публікацыі і апублікаваў некалькі крыніцаў.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ а б в Petrauskas, Rimvydas // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ Profesorius Rimvydas Petrauskas pradeda eiti Vilniaus universiteto rektoriaus pareigas // Vilniaus universitetas, 1 красавіка 2020 г. Праверана 27 жніўня 2024 г.