Артурас Дубоніс
Артурас Дубоніс (лет. Artūras Dubonis; нар. 23 ліпеня 1962 году, Вільня) — летувіскі гісторык і мэтрыкант. Доктар гуманітарных навук. Ляўрэат навуковай прэміі Летувы.
Артурас Дубоніс | |
Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1962 (62 гады) або 1962[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Месца працы |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1987 год). У 1996 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
З 1988 году навуковы супрацоўнік у Летувіскім інстытуце гісторыі, з 2000 году ў Археалягічным дэпартамэнце Летувы.
Погляды і дзейнасьць
рэдагавацьПрытрымліваецца савецка-летувіскай канцэпцыі, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае ўтварылася як этнічная летувіская дзяржава.
Сучасныя заходнія беларускія землі лічыць старымі этнічнымі летувіскімі тэрыторымі. Належыць да тых летувіскіх гісторыкаў, якія ўнікаюць ужываньня тэрміну старабеларуская мова і называе яе «заходнерускай».
Круглыя сталы пачатку 1990-х гадоў паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі, выніковыя дакумэнты якіх адзначалі законнымі спадкаемцамі Вялікага Княства Літоўскага як летувісаў, так і беларусаў[2], зьдзекліва параўноўвае з дырэктывамі Камуністычнай партыі[3].
Крытыка
рэдагавацьДубоніса крытыкуюць за прыпісваньне апанэнтам няісных матывацыяў, думак, меркаваньняў і высноваў, а таксама за агрэсіўнасьць і нізкі ўзровень культуры навуковай дыскусіі[3]. Напрыклад, летувіскі варыянт навуковай рэцэнзіі на манаграфію беларускага гісторыка Аляксандра Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага» падаецца пад назвай «Навейшы тупік беларускай гістарыяграфіі» і пачынаецца сказам:
Найноўшая беларуская канцэпцыя стварэньня Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) абвешаная ўсімі найгоршымі атрыбутамі нацыяналізму | ||
—Artūras Dubonis. Naujosios baltarusių istoriografijos aklavietė // Mūsų praeitis. Vilnius. 1999. T. 6. P. 207-213. |
Беларускі гісторык Аляксандар Краўцэвіч зазначае, што погляды Дубоніса як і форма іх выказваньня ня ёсьць індывідуальнай адметнасьцю гэтага аўтара, а характэрныя і для іншых летувіскіх гісторыкаў[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый). — Менск, 2005. С. 85
- ^ а б в Краўцэвіч А. Дыскусія ці сварка? Пра магчымасць дыялогу паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі // Гістарычны Альманах. Т. 5, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Звесткі аб аўтарах // METRICIANA: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Том ІІ. — Мінск: Athenaeum — Аддзел спецыяльных гістарычных навук ІГ НАНБ, 2003. — 260 с. (Athenaeum VIIІ). — ISBN 985-6374-02-2.