Высокае

горад у Беларусі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Высокае (неадназначнасьць), Літоўск.

Высо́кае — места ў Беларусі, на рацэ Пульве. Уваходзіць у склад Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5065 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Камянцу, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Аўтамабільныя дарогі на Берасьце і Пружаны.

Высокае
трансьліт. Vysokaje
Руіны замка Сапегаў
Руіны замка Сапегаў
Coat of Arms of Vysokaje, Belarus.png
Герб Высокага
Першыя згадкі: XIV стагодзьдзе
Магдэбурскае права: 1494
Былая назва: Высокае Літоўскае
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Плошча: 7 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 5065 чал.[1]
шчыльнасьць: 723,57 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225217
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°22′3″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.3675° у. д. / 52.37306; 23.3675Каардынаты: 52°22′23″ пн. ш. 23°22′3″ у. д. / 52.37306° пн. ш. 23.3675° у. д. / 52.37306; 23.3675
Высокае на мапе Беларусі ±
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Высокае
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Высокае (да 1939 году — Высо́кае Літо́ўскае) — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Сапегаў, клясыцыстычны палац Патоцкіх, барокавыя касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, капліца Сьвятой Барбары, кляштар з касьцёлам баніфратаў і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, часткова зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

НазваРэдагаваць

Тапонім «Высокае» ўтварыўся ад асаблівасьцяў рэльефу (высокая мясьціна)[2].

Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах на розных мовах: Hyssoke Litowan, Litowsvan Vishuker, Visoke DeLita, Visoko Sitoromos, Visoky Litovsk, Vosokie Litew, Vysokaje, Vysoke DeLita, Vysoke Litevske, Vysoko Litevks, Vysoko Litovsk, Vysokoe, Vysokoye, Wishko, Wisoke Litovsk, Wisoki, Wisoki Dalita, Wisokie Litofsk, Wisokie Litovsk, Wisoko Litowsk, Wissokie, Wysoke Litewski, Wysoki Litewskie, Wysokie Litewskie, Wysokie Litowski, Wysoky.[3]

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Упершныю паселішча пад назвай Высокі Горад упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XIV стагодзьдзі ў зьвязку з тым, што яго наведваў вялікі князь Гедымін.

У 1494 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Высокаму Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі срэбная дзвухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі й трыма брамамі»[4]. У XV стагодзьдзі вялікі князь Вітаўт фундаваў тут касьцёл[5]. У 1511 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Высокае ў пажыцьцёвае валоданьне Івану Храптовічу. У XVІ стагодзьдзі паселішча знаходзілася ў валоданьні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яно стала цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У 1603 годзе новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касьцёльны звон насіў імя сьвятых Пятра і Паўла.

З 1647 году Высокім валодалі Сапегі, якія збудавалі тут замак. Фартэцыя значна пацярпела ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Вялікую Паўночную вайну (1700—1721). 16 сьнежня 1671 году места атрымала прывілей на правядзеньне штогадовых кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.

У 1748 годзе замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанесьлі сваю рэзыдэнцыю ў Слонім. У 1772 годзе ў Высокім на месцы касьцёла XV стагодзьдзя збудавалі капліцу Сьвятой Барбары. У 1773—1785 гадах на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у мясцовасьці Марыямпаль, Аляксандар Міхал Сапега фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў[6]. На 1788 год цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. У 1794—1797 гадах з ініцыятывы Францішка Сапегі дзейнічаў водны шлях у Гданьск.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі[6], у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні (паводле іншых зьвестак да 1807 году ўваходзіла ў склад Прусіі[7]). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1816 годзе побач з руінамі замка ўладальнікі Высокага Патоцкія ўзьвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага валу (ягоная плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).

24 студзеня 1863 году за часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня аддзел Рамана Рагінскага на кароткі час вызваліў Высокае з-пад расейскага панаваньня. У 1869 годзе царскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-мураўёўку Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. На 1886 год у Высокім існавалі аптэка, лякарня, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; штогод праводзілася 15 кірмашоў і 2 таргі. На 1889 год у мястэчку дзейнічалі царква і касьцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касьцёл, капліца, сынагога, 4 малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, юдэйская школа, паштовая кантора, лазьня, канатны і сьвечкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузьняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных установаў; кожны чацьвер праводзіліся таргі, 9 разоў на год кірмашы.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Высокае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Статус паселішча павысілі да места. 20 красавіка 1934 году да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — 3 прадмесьці і двор маёнтку Высокага Літоўскага[9].

У 1939 годзе Высокае ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 28 ліпеня 1944 году места знаходзіла пад нямецкай акупацыяй. 17 красавіка 1962 году паселішча ўвайшло ў склад Камянецкага раёну.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 929 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 767, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 148, жабракоў 6[10]; 1886 год — 2729 мяшчанаў і 284 іншыя жыхары[7]; 1889 год — 3422 чал.[11]; 1895 год — 4105 чал.[12]; 1897 год — 3434 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 3,8 тыс. чал.[13]; 1931 год — 2,8 тыс. чал.[14]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1969 год — 3,8 тыс. чал.[15]; 1991 год — 5,1 тыс. чал.[7]; 1996 год — 4,8 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,2 тыс. чал.[17]; 2008 год — 5,2 тыс. чал.; 2009 год — 5376 чал.[18] (перапіс); 2016 год — 5164 чал.[19]; 2017 год — 5113 чал.[20]; 2018 год — 5065 чал.[1]

АдукацыяРэдагаваць

У Высокім працуюць каледж ПТК СП, сярэдняя і санаторная школы, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова.

МэдыцынаРэдагаваць

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

КультураРэдагаваць

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

ЗабудоваРэдагаваць

Вуліцы і пляцыРэдагаваць

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кірава вуліца Паштовая вуліца
Савецкая вуліца Ваганаўская вуліца[21]

Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы. У тэлефонным даведніку 1939 году таксама ўпамінаецца Крынічная вуліца[22].

ЭканомікаРэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

СлавутасьціРэдагаваць

  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, збудаваны на сродкі Андрэя Войны у 1603 годзе, адбудаваны ў 1872 годзе Марыяй Патоцкай. У касьцёле захоўваліся труны з пахаваньнямі роду Сапегаў. Будынак атрымаў пашкоджаньні ў Другую сусьветную вайну, а пазьней яго перабудавалі пад спартовую залю. Касьцёл вярнулі Каталіцкай Царкве ў 1990 годзе.
  • Каталіцкая капліца Сьвятой Барбары, збудаваная ў 1772 годзе на высокім беразе ракі Пульвы. У Другую сусьветную вайну выкарыстоўвалася ў якасьці крамы. Унутры капліцы росьпісы расьліннымі арнамэнтамі і мілітарнымі матывамі.
  • Палацавы комплекс Патоцкіх, збудаваны ў 1816—1820 гадох. Захаваўся ўнутраны інтэр’ер і рэшткі мастацкага аздабленьня. Каля палаца знаходзяцца дзьве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоваў. У Другую Сусьветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасьці сядзібы пагранічнікаў, пазьней — у якасьці школы і інтэрнату. Цяпер палац пусты і закінуты.
  • Пэйзажны парк, закладзены ў XVІІІ стагодзьдзі. На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя ўмацаваньні старога замка Сапегаў (XVII ст.). На прылеглай тэрыторыі збудаваны спартовы стадыён.

Іншыя выдатныя мясьціны: юдэйская школа (XVII—XVIII стагодзьдзі); капліца прыдарожная (1909); кляштар з касьцёлам баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; сынагога; царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1869).

ГалерэяРэдагаваць

АсобыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 63.
  3. ^ The Names / wysokie-litewskie.org
  4. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  5. ^ Грынявецкі В. Высокае // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 469.
  6. ^ а б Грынявецкі В. Высокае // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 470.
  7. ^ а б в Барысавец А., Міронаў В. Высокае // ЭГБ. Т. 2. — Менск, 1994. С. 373.
  8. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  9. ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 18 kwietnia 1934 r. o zmianie granic miasta Wysokiego Litewskiego w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 34, poz. 318(пол.)
  10. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  11. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  12. ^ Witanowski M. R. Wysokie Litewskie // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 134.
  13. ^ Высокое (Высокае, Vysokoe), Гербы Брестской области
  14. ^ Енциклопедія Українознавства : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; Гол. ред. проф., д-р В.Кубійович. — Париж; Нью-Йорк; Львів: «Молоде життя», 1991-2003.Т.1: Абаза Микола — Голов’янко Зиновій. — Львів, 1991-2003. Репринтне видання 1955-1984 років видавництва «Молоде життя». (укр.)
  15. ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  16. ^ БЭ. Т. 4. — Менск, 1997. С. 322.
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
  18. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  19. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  20. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  21. ^ Высокое / Сахарчук Ю.И. — Брест, РИА «Вечерний Брест», 2012. С. 22.
  22. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 80.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Высокаесховішча мультымэдыйных матэрыялаў