Беларускі фронт (газэта)
«Беларускі фронт» (12 чэрвеня 1936 — 1939) — беларуская газэта. Выдавалася ў Вільні. Ад пачатку выданьня — штомесячнік, у 1939 — выходзіла 2 разы ў месяц. Асобныя нумары канфіскаваліся польскімі ўладамі. Выданьне задумана ў 1935 годзе. Першы нумар выдадзены 12 чэрвеня 1936 году з падзагалоўкам «Незалежны народна-радыкальны часапіс». Адказны рэдактар — Вінцэнт Гадлеўскі. У складзе рэдкалегіі Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Вацлаў Пануцэвіч, Мікалай Шкялёнак.
Беларускі фронт | |
Тып | раз на два тыдні |
---|---|
Галоўны рэдактар | Вацлаў Папуцэвіч; Вінцэнт Гадлеўскі |
Рэдактар | Вінцэнт Гадлеўскі |
Заснаваная | 12 чэрвеня 1936] |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня, Вострабрамская вул., 2-11; Вільня, Вострабрамская вул., 1-20 |
Друкаваліся матэрыялы ў падтрымку ідэяў БНР, незалежнай ад чужых уплываў беларускай палітычнай лініі. За рэдакцыйны артыкул «Залежнасьць ці незалежнасьць» у №3 за 1936 год Пануцэвіч быў асуджаны ў сакавіку 1937 году. У 1939 годзе судзілі Гадлеўскага.
Паводле Пануцэвіча былі канфіскаваныя 8 з 51 нумару газэты.
Літаратура
рэдагаваць- В. Дз. Селяменеў. «Беларускі фронт», незалежная народна-радыкальная газэта. ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. — с. 456. С. 496. ISBN 5-85700-074-2.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Беларускі фронт» (1936—1939) // Бібліятэка Акадэміі навук Летувы імя Ўрублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)
- Андрэй Вашкевіч «Прадбачанні Беларускага Фронту» // ARCHE 10 / 2006