Спадчына (часопіс)

беларускі часопіс

Спа́дчына — ілюстраваны культурна-гістарычны часопіс.

Спадчына
Тэматыка Культурна-гістарычны часопіс
Пэрыядычнасьць 6 разоў на год
Краіна Беларусь Беларусь
Заснавальнік Беларускі фонд культуры
Дата заснаваньня 1989
Дата закрыцьця 2011
Мова Беларуская
Аб’ём ад 100 да 200 старонак
Наклад 1–15 тыс. асобнікаў (у розныя гады)
ISSN 0236-1019

Гісторыя

рэдагаваць

У 1970 годзе ў Менску на беларускай мове пачаў выдавацца часопіс «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». У 1989 року на яго базе створаны часопіс «Спадчына», прысьвечаны беларускай гісторыі і культуры. Напачатку падтрымліваўся Беларускім фондам культуры, потым, у сувязі з прыходам да ўлады ў краіне сілаў, не зацікаўленых беларускай тэматыкай, страціў дзяржаўную падтрымку. У 1990 г. выходзіў 4 разы на год, у 1991—2003 — 6 разоў на год. Пасьля пачаў выдавацца нерэгулярна[1]. Усяго за 1989—2011 гады выйшаў 161 нумар.

У часопісе друкаваліся ілюстраваныя навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, гістарычныя крыніцы, публіцыстыка, літаратурныя творы. Прыклады публікацыяў:

  • В.Фадзеева. Сімволіка ручніка. №2,1990
  • А.Калубовіч. «Айцы» БССР і іхны лёс. №3-4,1990
  • Пратакол зьезду беларускіх нацыянальных арганізацый у Менску, 25-27.ІІІ.1917. №4,1990
  • Вярнуць нацыянальныя скарбы. Круглы стол. №1,1991
  • А.Цьвікевіч. «Западно-руссизм». №2, 1991-№3, 1992
  • М.Гусоўскі. Песня пра зубра, пераклад У.Шатона. №2,1991
  • П.Лойка. Незалежнасць пасля Любліна, або магнацка-шляхецкая беларусізацыя. №5,1991
  • Э.Навагонскі. Воднымі шляхамі продкаў. №6,1991
  • А.Волян. Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабрачыннасці (1608 г.). №6,1991-№1,1992
  • Я.Адляніцкі. Бітва на Басі. №2,1992
  • А.Хадыка. Старабеларуская шляхецкая мода. №3,1992
  • А.Гужалоўскі. Як рабавалі беларускія музеі. №5,1992

Галоўныя рэдактары

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць