Тамаш Макоўскі
Тама́ш Мако́ўскі (1562 або 1575—1630) — гравёр, рысавальшчык.
Тамаш Макоўскі | |
![]() Бюст Тамаша Макоўскага ў Нясвіжы | |
Дата нараджэньня | 1575 |
---|---|
Месца нараджэньня | Гданьск (?), Польшча |
Дата сьмерці | 1630[1][2] |
Месца сьмерці | |
Занятак | гравёр, рысавальшчык |


З 1600 па 1611 год на службе князя Мікалая Крыштофа Радзівіла «Сіроткі», жыў у асноўным у Нясьвіжы. Аўтар некаторых медзярытаў да кнігі Радзівіла «Пэрэгрынацыя, або паломніцтва ў Сьвятую зямлю» (1601, Брунсбэрг), партрэта Мікалая Крыштофа Радзівіла, відаў радзівілаўскіх замкаў у Клецку, Нясьвіжы, Коўне, Біржах, Троках. Аўтар ілюстрацыяў да «Гіпікі» князя Крыштофа Мікалая Дарагастайскага (Кракаў, 1603 і Познань, 1620), да панэгірыка Мікалаю Крыштофу Радзівілу братоў Скарульскіх (Нясьвіж, 1604), шматлікіх выяваў магнацкіх гербаў.
Мапа Макоўскага рэдагаваць
Выгравіраваў першую дакладную геаграфічную мапу ВКЛ (Амстэрдам, 1613), якая зьяўляецца найбольш значнай працай Макоўскага (гэтак званая «мапа Макоўскага»). Ёсьць зьвесткі пра яе ранейшую рэдакцыю (каля 1603 году). Распаўсюджанае раней меркаваньне пра ўдзел Макоўскага ў працы над мапай у якасьці картографа, хутчэй за ўсё, памылковае.
Назва карты з лацінскае мовы перакладаецца як «Вялікае Княства Літоўскае са шматлікімі краямі, якія яму належаць, падрабязна апісанае. Найсьвятлейшаму і найвышэйшаму валадару і пану Мікалаю Крыштафу Радзівілу Божай міласьцю князю на Оліцы і Нясьвіжы, князю Сьвятой Рымскай імпэрыі, графу на Шылаўцы і Міры, рыцару Сьвятой Труны ў Ерусаліме і інш., чыім стараньнем і коштам гэтая праца выйшла у сьвет».
Іншыя працы рэдагаваць
Выканаў некалькі гравюр на сюжэты вайны Рэчы Паспалітай з Расеяй 1609—1618 гадоў: плян Масквы, выяву прадстаўленьня сэнату палонных братоў Шуйскіх і г. д. Віды местаў Макоўскага вызначаюцца падрабязнасьцю і ўяўляюць каштоўны іканаграфічны матэрыял. У творчасьці Макоўскага прасочваецца ўплыў галяндзкіх майстроў, ёй уласьцівыя некаторыя рысы маньерызму.
Памяць рэдагаваць
- У Нясьвіжы пастаўлены бюст Тамашу Макоўскаму.
- Мапа ВКЛ Макоўскага была перавыдадзеная ў Беларусі ў 2000-я гады.
Літаратура рэдагаваць
- Алесь Белы // . — Мн.: .
- Jakubowski J. Tomasz Makowski, sztycharz i kartograf nieświecki. Warszawa, 1923.
- Alexandrowicz S. Rozwój kartografii Wielkiego Księstwa Litewskiego od XV do połowy XVIII w. Poznań, 1989.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Тамаш Макоўскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)
- Пра гравюру Гародні аўтарства Макоўскага
- Помнік Т. Макоўскаму ў Нясьвіжы(недаступная спасылка)
- Мапа ВКЛ 1613 году на imago.by
- ^ Thomas Makowski // opac.vatlib.it (анг.)
- ^ Tomasz Makowski // Альвін