Аўстра-Вугоршчына

колішняя эўрапейская манархія (1867—1918)

А́ўстра-Вуго́ршчына (па-нямецку: Österreich-Ungarn), афіцыйна з 14 лістапада 1868 (па-нямецку: Die im Reichsrat vertretenen Königreiche und Länder und die Länder der heiligen ungarischen Stephanskrone — каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Райхсраце, і землі вугорскай кароны Сьвятога Стэфана, неафіцыйная поўная назва — па-нямецку: Österreichisch-Ungarische Monarchie (Аўстра-Вугорская манархія), па-вугорску: Osztrák-Magyar Monarchia, па-чэску: Rakousko-Uhersko)— двуадзіная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе. Існавала ў 1867—1918. Трэцяя па памерах дзяржава ў Эўропе таго часу, пасьля Брытанскай і Расейскай Імпэрыі, і першая, якая цалкам знаходзілася ў Эўропе.

Гандлёвы сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Аўстра-Вугоршчына
па-нямецку: Österreich-Ungarn
па-вугорску: Osztrák-Magyar Monarchia
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны Герб Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: па-лацінску: Indivisibiliter ac Inseparabiliter
Кожны аўстрыйскі манах меў свой дэвіз
Месцазнаходжаньне Аўстра-Вугоршчыны
Афіцыйная мова нямецкая, вугорская
Сталіца Вена і Будапэшт
Форма кіраваньня Дуалістычная манархія
Габсбургі
Плошча
 • агульная

676 615 км² км²
Насельніцтва
 • агульнае (1914)
 • шчыльнасьць

52 749 900
78 чал/км²/км²
Валюта Карона аўстра-вугорская (KOH)
Часавы пас +1
Незалежнасьць 1867—1918