Француская мова

раманская мова

Француская мова (français, la langue française) — адна з раманскіх моваў гала-раманскай падгрупы. Родная мова большасьці насельніцтва ў Францускай Рэспубліцы, Рэспубліцы Гаіці, Манака, а таксама каля чвэрці насельніцтва Канады і ў франкамоўных абласьцёх Швайцарыі (Рамандыя) і Бэльгіі (Валёнія і Брусэль). Француская мова зьяўляецца нашчадкам казаў лацінскай мовы Рымскай і٧ه٨ت٨خهه٨خخحهه هت٩ت٨هت٨هه خ هههه٩تن мпэрыі, як то італьянская, партугальская, гішпанская, румынская, сардынская й каталёнская. Ейнымі бліжэйшымі сваякамі аднак зьяўляюцца іншыя мовы ойль і француска-крэольскія мовы. Ейнае разьвіцьцё праходзіла таксама пад уплывам кельцкіх моваў рымскай Галіі й германскай франскай мовы ў пэрыяд узмацненьня франскай дзяржавы.

Француская мова
Ужываецца ў
Рэгіён Брусэльскі сталічны рэгіён, Валёнскі Брабант, Эно, Льеж, Намюр (правінцыя), Фрыбур, Юра, Нэўшатэль, Во, Францыя, Люксэмбург, Манака і Флямандзкі Брабант
Колькасьць карыстальнікаў
Афіцыйны статус
Рэгулюецца Француская акадэмія, Каралеўская акадэмія французскай мовы і літаратуры[d] і Office québécois de la langue française[d]
Статус: 0 International[d][42]
Пісьмо лацінскае пісьмо
Коды мовы
ISO 639-1 fr
ISO 639-3 fra

Франкафоны ў сьвеце

рэдагаваць

У сьвеце на францускай мове размаўляюць ад 173 (1998 год) да 500 мільёнаў чалавек (2005 год). Колькаснае разьмеркаваньне франкафонаў прадстаўлена ў наступнай табліцы:

Кантынэнты «Сапраўдныя» франкафоны «Частковыя» франкафоны Агульная колькасьць франкафонаў
Афрыка 32 189 500 46 740 000 78 929 500
Эўропа 67 856 500 8 200 000 76 056 500
Амэрыка 10 481 000 4 064 000 14 450 000
Азія 1 672 000 1 560 000 3 232 000
Акіянія 467 000 45 000 512 000
Разам 112 666 000 60 612 000 173 278 000

Статус францускай мовы

рэдагаваць

Француская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай многіх краінаў сьвету і шырока ўжываецца ў некаторых іншых краінах. Нацыі, якія карыстаюцца францускай мовай, аб’яднаныя словам «франкафанія». Па-за лінгвістычным аспэктам, Галоўны савет па франкафаніі спрыяе рознабаковым сувязям паміж адной трэцяй краінаў сьвету. Гэта й вызначае агульны стан францускай мовы ў сьвеце.

Між тым, на міжнароднай арэне роля францускай мовы памяншаецца, асабліва ў параўнаньні з ангельскай мовай. Тым ня менш, француская мова застаецца адной з афіцыйных моваў наступных міжнародных арганізацыяў:

Француская мова — адна з шасьці афіцыйных ды дзьвюх працоўных моваў ААН ды яе агенцтваў.

Францускую мову выкладаюць у многіх унівэрсытэтах сьвету. Найбольш яна распаўсюджаная ў сфэрах дыпляматыі, журналістыкі, юрыспрудэнцыі ды вышэйшай адукацыі.

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе француская мова мае статус адзінай афіцыйнай мовы:

 
Франкафанія:
Умоўныя абазначэньні: цёмна-сіні — родная мова; сіні — адміністрацыйная мова; блакітны — мова культуры; зялёны — дыяспары

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе француская мова мае статус адной з афіцыйных моваў:

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе шырока распаўсюджаная француская мова:

  •   Альжыр
  •   Андора
  •   Марока
  •   Маўрытанія
  •   Туніс
  • Люізіяна, штат ЗША: француская мова (каюн) ня мае афіцыйнага статуса, але з 1968 году, з моманту заснаваньня Рады па разьвіцьці францускай мовы ў Люізіяне (CODOFIL), ужываецца поруч з ангельскай.

Краіны ды іншыя тэрыторыі, дзе ўжываецца француская мова:

Міжнародная значнасьць

рэдагаваць

На сёньняшні дзень добра прыкметна зьніжэньне частасьці выкарыстаньня францускай мовы ў міжнародных арганізацыях. Хоць француская мова захоўвае пазытыўны імідж у сьвеце, выкарыстоўваецца яна ўсё менш і менш. У ААН Агенцтва Франкафоніі мае статус назіральніка з 1995 году. Тым ня менш, ангельская мова займае дамінуючае месца ў якасьці працоўнай мовы, нягледзячы на тое, што з 185 краінаў-чальцоў ААН 56 зьяўляюцца ўдзельнікамі Франкафоніі, і вялікая частка зь іх просіць сакратарыят ААН весьці зносіны зь імі на францускай мове. Малое выкарыстаньне францускай залежыць шмат у чым ад умоваў набору пэрсаналу (веданьне францускай не зьяўляецца неабходным патрабаваньнем), перавагі англамоўнага асяродзьдзя, і ад бюджэтных скарачэньняў.

У ЭЗ француская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай. Будучыня мовы залежыць ад таго, якое месца яна зойме ў зьменлівым ЭЗ. Далучэньне да ЭЗ Фінляндыі, Аўстрыі, Швэцыі яшчэ больш паслабіла пазыцыі францускай мовы, бо гэтыя краіны пераважна выкарыстоўваюць у якасьці сродку зносінаў ангельскую мову. Пашырэньне ЭЗ прыводзіць да немагчымасьці выкананьня прынцыпу Рымскай дамовы аб тым, што мовы ўсіх краінаў-чальцоў зьяўляюцца афіцыйнымі мовамі ЭЗ[43].

Вядомы францускі лінгвіст Р. Шадансон (франц. Robert Chaudenson) высунуў радыкальную прапанову: захаваць тры працоўныя мовы — ангельскую, францускую і нямецкую. На думку былога прэм’ер-міністра Францыі Жаспэна: «ўнутры ЭЗ захаваньне моўнай разнастайнасьці зьяўляецца адной з найважнейшых задачаў. Менавіта ад таго, якое месца зойме француская мова ў Эўропе, залежыць тое, наколькі яна захавае сваю прывабную сілу ў сьвеце. Ні адна мова не ў стане стаць адзінай мовай зносінаў у інстытутах ЭЗ. Менавіта таму Францыя вядзе працу, накіраваную на ўзмацненьне выкарыстаньня францускай як працоўнай мовы».

Альфабэт

рэдагаваць

У францускім альфабэце выкарыстоўваюцца 26 пары літараў і дыакрытычныя знакі.

Літара Францускае вымаўленьне (МФА)   Літара Францускае вымаўленьне (МФА)
A a ɑ N n ɛn
B b be O o o
C c se P p pe
D d de Q q ky
E e œ R r ɛr
F f ɛf S s ɛs
G g ʒe T t te
H h U u y
I i i V v ve
J j ʒi W w dubləve
K k X x iks
L l ɛl Y y igrɛk
M m ɛm Z z zɛd

Літары з дыякрытыкай: Àà Ââ Çç Èè Éé Êê Ëë Îî Ïï Ôô Ùù Ûû Üü Ÿÿ. Замена літары з дыякрытыкай на літару без дыякрытыкі дапускаецца толькі для вялікіх літар; напісаньне малой літары без дыякрытыкі зьяўляецца артаграфічнай памылкай.

Лігатуры: Ææ Œœ. Літары k, w і лігатура æ (рэдкая і факультатыўныя) выкарыстоўваюцца толькі ў замежных словах. Пры сартаваньні дыякрытычныя знакі не ўлічваюцца (за выключэньнем словаў, якія адрозьніваюцца толькі імі).

Дыялекты францускай мовы

рэдагаваць

Групы францускіх дыялектаў:

  1. паўночная група: нарманскі, пікардыйскі, а таксама валёнскі дыялект (Бэльгія)
  2. заходняя група: анжуйскі, гало ды інш.
  3. паўднёва-заходняя група: пуацевінскі ды інш.
  4. цэнтральныя дыялекты
  5. паўднёва-ўсходняя група: бургундзкі, франш-канційскі
  6. усходняя група: лятарынскі, шампанскі дыялекты

У аснову літаратурнай францускай мовы быў пакладзены франсійскі дыялект ([Іль-дэ-Франс]).

Сёньня на тэрыторыі Францыі назіраецца распад дыялектаў і ўтварэньне рэгіянальных варыянтаў францускай мовы.

Прыклады францускіх рэгіяналізмаў:

  • у Канадзе і Швайцарыі замест moufle (рукавічка) кажуць mitaine;
  • у Канадзе пра нешта надзвычай дарагое кажуць dispendieux, а замест ангельскага запазычаньня week-end (выходныя) ужываюць fin de semaine;
  • у францускай Нармандыі замест poignée de porte (дзьвярная клямка) могуць сказаць clenche, замест serpillière (анучка для падлогі) — toile, замест à midi (апоўдні) — ce midi або dans l'heure de midi і г. д.;
  • у францускай Пікардыі замест той жа serpillière (анучка для падлогі) можна пачуць wassingue, якую ў Швэйцарыі назавуць panosse, а ў Канадзе — moppe (англіцызм) ці vadrouille;
  • на поўдні Францыі замест emballer (спакаваць) ці envelopper (завярнуць) скажуць plier.

Існуюць таксама нацыянальныя варыянты францускай мовы ў Бэльгіі (валёнскі дыялект), Швайцарыі, Канадзе, а таксама некаторыя (збольшага, фанэтычныя ды лексычныя) адметнасьці ў краінах Афрыкі.

У Люізіяне (ЗША) і на Гаіці, а таксама на Малых Антыльскіх і Маскарэнскіх вастравах на базе францускай мовы склаліся крэольскія мовы.

Адметнасьці францускай мовы

рэдагаваць

У францускай мове яскрава выражаныя многія агульныя рысы раманскіх моваў:

1. У фанэтыцы й фаналёгіі:

  • рэдукцыя ненаціскных (асабліва канцавых) галосных
  • зьмены націскных галосных
  • падзеньне інтэрвакальных ды канцавых зычных
  • спрашчэньне груп галосных
  • агульнае скарачэньне даўжыні слова

Вакалічная сыстэма характарызуецца супрацьстаўленьнем галосных па пад’ёме (адкрыты й закрытыя [е] ды [о]), шэрагу (пярэдні ды задні [а]), лабіялізацыі, назалізацыі, адсутнасьцю дыфтонгаў, пазыцыйнай даўжынёй галосных.

Кансанантная сыстэма бяднейшая за іншыя раманскія мовы (менш палаталізаваных фанэм, адсутнасьць афрыкат).

Фанэмы вызначаюцца трываласьцю дыфэрэнцыйных прызнакаў, у рэалізацыі — выразнай артыкуляцыяй, адносна невялікімі пазыцыйнымі зьменамі.

У францускай мове аксітанальны націск (падае на апошні склад слова, а дакладней, фанэтычнага слова). Адметнасьць францускага маўленьня — утварэньне адзінага фанэтычнага слова з агульным націскам з граматычных груп.

2.Марфалёгія: большая схільнасьць францускай мовы да аналітычнага тыпа праяўляецца ў аналітычных формах складаных часоў (passé composé, passé immédiat, future immédiat, plus-que-parfait, passé antérieur, futur antérieur), станаў, ступеней параўнаньня. Праяўляецца тэндэнцыя да марфалягічнай нязьменнасьці слова. Адпаведна, такія граматычныя значэньні як род, лік, склон выражаюцца з дапамогай сынтаксісу; часта ўжываюцца службовыя словы (3 віды [артыкль|артыкляў], дэтэрмінатывы (займеньнікавыя прыметнікі) mon, ce і г.д., прыдзеяслоўнікавыя займеньнікі je, tu, il і г.д., поруч з самастойнымі займеньнікамі moi, toi, lui).

Сыстэму дзеяслова ўтвараюць 4 лады, 3 станы і разгалінаваная сыстэма часовых формаў, якія выражаюць а)значэньні абсалютнага ды адноснага часу, б)актуальнасьць дзеяньня (passé simple — passé composé) в)абмежаванасьць дзеяньня ў часе (passé composé — imparfait).

3.Сынтаксіс характарызуецца наступнымі тэндэнцыямі:

  • двухсастаўнасьць сказа,
  • дзеяслоўнасьць выказьніка,
  • шырокае выкарыстаньне канструкцый S-V-O,
  • сьцяжэньне сынтаксічных груп,
  • фіксаваны і прагрэсіўны парадак словаў.

4.Лексыка: базавы лексычны фонд складаюць словы лацінскага паходжаньня (акрамя таго, зь літаратурнай лацінскай мовы былі запазычаныя многія словаўтваральныя мадэлі ды сынтаксычныя абароты), а таксама пэўная колькасьць гальскіх (гальскі субстрат) ды францкіх словаў (францкі суперстрат).

Таксама ў францускай мове шмат запазычаньняў з арабскай, ангельскай, італьянскай, гішпанскай ды іншых раманскіх моваў. Колькасьць запазычаньняў у размоўнай францускай мове (прыблізна 35 000 словаў) ацэньваюць у 13 % (гэта 4200 словаў). Рэйтынг запазычаньняў выглядае наступным чынам[44]:

  • 1054 словаў — англіцызмы
  • 707 — італьянізмы
  • 550 — старагерманізмы
  • 481 — словы з былых гала-раманскіх моваў
  • 215 — арабізмы
  • 164 — германізмы
  • 160 — словы зь мёртвай кельцкай мовы
  • 159 — гішпанізмы
  • 153 — галяндызмы
  • 112 словаў з пэрсыдзкай мовы ды санскрыту
  • 101 слова з моваў амэрыканскіх індзейцаў
  • 89 словаў азіяцкага паходжаньня
  • 56 словаў афра-азіяцкага паходжаньня
  • 55 словаў славянскага ды балцкага паходжаньня
  • 144 словаў зь іншых моваў.

Адметнай рысай францускай лексыкі зьяўляюцца так званыя этымалягічныя дублеты, збольшага лацінскага паходжаньня. Гэта словы, якія паходзяць з аднаго караня, але адно зь іх, размоўнае, у выніку моўнай эвалюцыі дэфармавалася, а другое, «навуковае», было запазычана ў адукаваных асяродках у «чыстым» выглядзе. Сярод этымалягічных дублетаў пераважаюць пары «размоўны» назоўнік / «навуковы» прыметнік, напрыклад: mère / maternel frère / fraternel cheveu / capillaire foi / fidèle froid / frigide œil / oculaire sûreté / sécurité і г. д.

Пісьмовая француская мова

рэдагаваць

Француская пісьмовасьць грунтуецца на лацінскім алфавіце, да якога дадалі лігатуры ды дыякрытычныя знакі.

Пісьмовая форма значна адрозьніваецца ад вуснай і вызначаецца схільнасьцю да іншага, сынтаксічнага, моўнага тыпу. Гэта зьвязана з тым, што правапіс францускіх словаў, збольшага, грунтуецца на гістарычным прынцыпе, а разьвіцьцё францускай мовы з V стагодзьдзя характарызавалася пераходам ад сынтаксічнага (клясычная лацінская мова) да аналітычнага моўнага тыпу.

Гісторыя францускай мовы

рэдагаваць

Гісторыя францускай мовы пачынаецца з акупацыі Галіі рымскімі вайскамі пад камандаваньнем Юлія Цэзара ў 59 да н. э. У той час насельніцтва Галіі складалі шматлікія кельцкія плямёны, якія размаўлялі на розных мовах. Пасьля захопу Галіі пачынаецца доўгі працэс раманізацыі гэтага краю, у выніку чаго лацінская мова была прынятая галамі. Падчас раманізацыі лацінская мова моцна зьмянілася. У першую чаргу, гэта закранула яе фанэтычную ды граматычную сыстэмы. Мяркуюць, што найстаражытнейшым тэкстам на romana lingua, старафранцускай мове, зьяўляецца «Страсбурская клятва» (842). Першае сьведчаньне існаваньня «раманскай мовы» падаецца ў 813 годзе падчас Турскага сыноду, калі эпіскапам раяць чытаць пропаведзі на народнай мове, бо інакш іх не разумеюць прыхаджане. Першы мастацкі тэкст на старафранцускай мове — «Сэквэнцыя сьвятой Эўлаліі» (880—881), у якой бачаць вялікі ўплыў пікардзійскага дыялекту.

Адметнасьці старафранцускай мовы:

  • 2 склоны назоўнікаў,
  • радзейшае ўжываньне прыдзеяслоўнікавых займеньнікаў,
  • больш вольны парадак словаў і г. д.

Пэрыядызацыя францускай мовы:

  • V—VIII стагодзьдзі: гала-раманскі пэрыяд
  • IX—XIII стагодзьдзі: старафранцускі пэрыяд
  • XIV—XV стагодзьдзі: сярэднефранцускі пэрыяд
  • XVI ст.: раньненовафранцускі пэрыяд
  • XVII—XVIII ст.: клясычны новафранцускі пэрыяд
  • XIX — наш час: сучасны пэрыяд

Найважнейшыя падзеі ў гісторыі францускай мовы:

  • VIII стагодзьдзе: «Рэйхенаўскія глосы», адзін зь першых пісьмовых помнікаў францускай мовы;
  • 813 год: Турскі сынод;
  • 842 год: «Страсбурская клятва», першы зьвязаны тэкст на францускай мове;
  • XVI стагодзьдзе: фармаваньне агульнанацыянальнай мовы
  • 1539 год: Каралеўскім эдыктам Віле-Катрэ француская мова прызнаецца афіцыйнай мовай дзяржавы (насамрэч — мовай справаводзтва, навукі г. д.)
  • XVII стагодзьдзе: кадыфікацыя літаратурнай францускай мовы
  • XX стагодзьдзе: значнае разыходжаньне паміж літаратурным і гутарковым маўленьнем.

Знакавыя мастацкія творы на францускай мове

рэдагаваць

Беларусь

рэдагаваць

На лістапад 2011 г. у сярэдніх школах Беларусі француская мова вывучалася ў якасьці замежнай 3,9% вучняў[45]. За 2019 год у Беларусі выдалі 44 найменьні брашураў і кніг па-француску[46].

  1. ^ ScriptSource - France
  2. ^ ScriptSource - Switzerland
  3. ^ ScriptSource - Canada
  4. ^ ScriptSource - Benin
  5. ^ ScriptSource - Burkina Faso
  6. ^ ScriptSource - Congo
  7. ^ ScriptSource - Democratic Republic of the Congo
  8. ^ ScriptSource - Côte d’Ivoire
  9. ^ ScriptSource - Gabon
  10. ^ ScriptSource - Guinea
  11. ^ ScriptSource - Mali
  12. ^ ScriptSource - Monaco
  13. ^ ScriptSource - Niger
  14. ^ ScriptSource - Senegal
  15. ^ ScriptSource - Togo
  16. ^ ScriptSource - Burundi
  17. ^ ScriptSource - Cameroon
  18. ^ ScriptSource - Central African Republic
  19. ^ ScriptSource - Comoros
  20. ^ ScriptSource - Djibouti
  21. ^ ScriptSource - Equatorial Guinea
  22. ^ ScriptSource - Haiti
  23. ^ ScriptSource - Luxembourg
  24. ^ ScriptSource - Madagascar
  25. ^ ScriptSource - Rwanda
  26. ^ ScriptSource - Seychelles
  27. ^ ScriptSource - Chad
  28. ^ ScriptSource - Vanuatu
  29. ^ ScriptSource - Algeria
  30. ^ ScriptSource - Andorra
  31. ^ ScriptSource - Cambodia
  32. ^ ScriptSource - Guernsey
  33. ^ ScriptSource - India
  34. ^ ScriptSource - Italy
  35. ^ ScriptSource - Jersey
  36. ^ ScriptSource - Lebanon
  37. ^ ScriptSource - Mauritania
  38. ^ ScriptSource - Mauritius
  39. ^ ScriptSource - Morocco
  40. ^ ScriptSource - Belgium
  41. ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  42. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  43. ^ Treaty of Rome to build a European Economic Community Праверана 25 сакавіка 1957 г. Архіўная копія
  44. ^ Henriette Walter, Gérard Walter, Dictionnaire des mots d'origine étrangère, 1998
  45. ^ Надзея Нікалаева. Колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты і чалавек // Зьвязда : газэта. — 9 лістапада 2011. — № 213 (27077). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  46. ^ Максім Веяніс. «Кніжная прастора Беларусі застаецца па-ранейшаму прывабнай» // Літаратура і мастацтва. — 31 студзеня 2020. — № 4 (5060). — С. 4. — ISSN 0024-4686.

Літаратура

рэдагаваць
  • Лингвистический энциклопедический словарь / Гл. ред. В. Н. Ярцева. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
  • Rapport 1997-1998 du Haut Conseil de la Francophonie, «État de la francophonie dans le monde», La Documentation française, 1999