Горадня
- Запыт «Гародня» перанакіроўваецца сюды. Глядзіце таксама «Гародня (неадназначнасьць)».
Го́радня — места ў Беларусі, на рацэ Нёмане. Адміністрацыйны цэнтар Гарадзенскай вобласьці і Гарадзенскага раёну. Насельніцтва на 2020 год — 356 900 чалавек[2]. Знаходзіцца за 300 км ад Менску. Вузел чыгунак на Вільню, Масты і Беласток, аўтамабільных дарог на Вільню, Ліду і Ваўкавыск. Рачны порт, аэрапорт.
Горадня лац. Horadnia | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1127 | ||||
Магдэбурскае права: | 1496 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Андрэй Хмель | ||||
Плошча: | 143,74 км² [1] | ||||
Вышыня: | 90—147 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 356 900 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 2482,96 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 15 2 | ||||
Паштовыя індэксы: | 230000—230030, 231700[3] | ||||
СААТА: | 4401000000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°40′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 53.66667° пн. ш. 23.81667° у. д.Каардынаты: 53°40′0″ пн. ш. 23°49′0″ у. д. / 53.66667° пн. ш. 23.81667° у. д. | ||||
± Горадня | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Горадня — магдэбурскае места і цэнтар гістарычнага рэгіёну. Мела неафіцыйны статус другой (пасьля Вільні) сталіцы Вялікага Княства Літоўскага і трэцяй сталіцы Рэчы Паспалітай. Другая сталіца Беларускай Народнай Рэспублікі (пасьля Менску)[4]. У наш час найбагацейшае на гістарычна-архітэктурныя каштоўнасьці места Беларусі[5]. Тут захаваліся Стары і Новы замкі, Калоская царква, комплексы манастыра базылянак з царквой Раства Багародзіцы, езуіцкага калегіюму з касьцёлам Сьвятога Францішка Ксавэрыя, кляштараў бэрнардынаў з касьцёлам Адшуканьня Сьвятога Крыжа, брыгітак з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і францішканаў з касьцёлам Маці Божай Анёльскай, касьцёл Сьвятога Духа, кляштарныя карпусы дамініканаў і кармэлітаў, капліца ў Аўгустоўку, Лютэранская кірха, Харальная сынагога, палацы Валіцкіх, Максімовічаў, Масальскіх, Сапегаў (Батораўка і на Падоле), Храптовічаў і Чацьвярцінскіх, сядзібы Панямунь і Станіславова, фрагмэнты ансаблю Гарадніцы (Дом віцэ-адміністратара, Дом майстра, Крывая афіцына, Лямус, тэатар Антонія Тызэнгаўза ды іншыя), дамы-музэі Элізы Ажэшкі і Максіма Багдановіча. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся дамініканскі і кармэліцкі касьцёлы, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама меская ратуша, Фара Вітаўта, комплекс кляштару бэрнардынак з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, палацы Агінскіх і Радзівілаў, частка забудовы ансаблю Гарадніцы, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі.
Назва
рэдагавацьТапонім Го́радня[6][7][8] ўтварыўся ад таго ж кораню, што і словы горад, гарадзіць[9].
Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Городен, Городень, пазьней Городно, Городня[9][10]. Каля 1560-х гадоў (напрыклад, у грамаце Жыгімонта Аўгуста, 23 лістапада 1562 году)[11] зьявілася палянізаваная форма Гро́дно (польск. Grodno). Лацінская форма Grodna (атляс Браўна, 1575 год), відаць, ёсьць вытворнай ад польскай назвы места. Раней у сярэднявечных лаціна- і нямецкамоўных хроніках ужываліся назвы Garthen, Garten (таксама Garto). Гэтыя назвы часта блыталіся з Garthe (на правым беразе ракі Нарвы каля сутокі Пісы і Вінцэнты), Garden (колішні замак на дарозе з Мэмэля ў Юрбарк), Garsden (колішні замак на правым беразе ракі Мінгі, недалёка да Мэмэля)[12]. У XX ст. за часамі нямецкіх акупацыяў Горадні афіцыйна выкарыстоўвалася менавіта ням. Garten.
У сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) старадаўні тапонім замацаваўся ў форме Горадня, што адпавядае традыцыйнаму беларускаму вымаўленьню[13]. Гэтая форма (побач з Го́радна) здаўна ўжываецца мясцовымі жыхарамі і працягвае выкарыстоўвацца ў наш час[10]. Апроч таго, форма Горадня ўжывалася ў дзяржаўных дакумэнтах Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама ў найбольш аўтарытэтным слоўніку Беларускай ССР — Некрашэвіча і Байкова, гэтую ж назву ўжываў найбольш аўтарытэтны ў міжваеннай дарэпрэсіўнай Беларусі географ Аркадзь Смоліч[13]. Таксама часам можна сустрэць паэтычна-літаратурную форму Гаро́дня, якая паходзіць з твораў Максіма Багдановіча і Ўладзімера Караткевіча. Прычынай яе зьяўленьня стала невядомасьць пазыцыі націску ў старабеларускіх тэкстах. Аднак гісторык мовы Аркадзь Жураўскі знайшоў у тэкстах XVI стагодзьдзя напісаньне горедньскый — што выразна паказвае на гістарычны націск на першым складзе[13].
Цяперашняя афіцыйная форма Гро́дна ўтварылася не ў выніку натуральнай трансфармацыі тапоніму[14], а праз мэханічны перанос[10] польск. Grodno сьпярша (па 1795 годзе) у рас. Гродно, і толькі потым (па 1933 годзе) — у русіфікаваны савецкі моўны стандарт. Тым часам у нарматыўным даведніку «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» традыцыйная гістарычная назва Горадня фіксуецца як варыянтная. Гэта значыць, што пры жаданьні мясцовых жыхароў і ўладаў яна можа стаць нарматыўнай.
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьДа ўзьнікненьня дзяржаваў тэрыторыю Гарадзеншчыны засялялі плямёны крывічоў, яцьвягаў, літвы. Археалягічныя раскопкі паказваюць, што першыя славянскія паселішчы на высокім беразе Нёмана зьявіліся яшчэ ў X стагодзьдзі. У XII стагодзьдзі на месцы гэтых паселішчаў узьнік горад, які разьмяшчаўся на скрыжаваньні гандлёвых шляхоў і першапачаткова ўяўляў сабою невялікую крэпасьць з умацаваным гандлёвым местам.
Першыя зьвесткі пра Горадню зьмяшчаюцца ў Іпацьеўскім, Лаўрэнцьеўскім і Радзівілаўскім і датуюцца 1127 годам (у савецкай гістарыяграфіі з прычыны няправільнага пераводу летазьлічэньня памылкова замацавалася дата 1128[15]; менавіта ад яе паводле інэрцыі лічацца і адзначаюцца юбілеі гораду[16]), калі яна была сталіцай Гарадзенскага княства. У другой палове ХІІ стагодзьдзя князі Барыс і Глеб збудавалі царкву, вядомую цяпер як Калоская. У 1241 годзе, за часамі княжаньня Юрыя Глебавіча, горад спустошылі татары, а ў 1284 годзе — нямецкія рыцары.
У XIII стагодзьдзі мясцовыя княствы пачалі кансалідавацца вакол Наваградку, беручы ўдзел у стварэньні новай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага. З 1270 году Гарадзенскае княства канчаткова далучылася да Вялікага Княства Літоўскага.
-
Цюндт, 1567 г.
-
Браўн і Гогенбэрг, 1575 г.
-
Макоўскі, 1600 г.
-
Бух, 1680 г.
-
Сандрарт, 1687 г.
-
Копмаер, 1688 г.
-
1705 г.
-
Лясор, 1713 г.
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПа далучэньні да Вялікага Княства Літоўскага Горадня была ў валоданьні вялікага князя Трайдзеня, які ў 1276 годзе пасяліў тут прусаў, што ўцяклі ад крыжакоў[17].
У XIII—XIV стагодзьдзях Горадня праводзіла ўпартае змаганьне з Тэўтонскім Ордэнам. Прыкладна ў 1300 годзе кашталянам Гарадзенскага замка стаў знакаміты Давыд Гарадзенскі, сын Даўмонта і найбліжэйшы паплечнік Гедзіміна. У 1305 годзе ён разам з Гедзімінам каля Горадні разьбіў ушчэнт войска крыжацкага комтура Конрада Ліхтэнхагена. На працягу наступных гадоў ён ня толькі пасьпяхова адбіваў варожыя напады, але і сам наносіў папярэднія ўдары. У 1326 годзе Давыда Гарадзенскага па-здрадніцку забіў мазавецкі шляхціч А. Гост.
У 1376 годзе Горадня перайшла ў валоданьне князя Вітаўта, які зрабіў места ў 1392 годзе другой сваёй сталіцай (агулам у 1386—1430 гадох вялікі князь наведаў Горадню 31 раз[18]). У канцы XIV стагодзьдзя Вітаўт заснаваў у месьце Фарны касьцёл. Неўзабаве Горадня стала найслаўнейшым, пасьля Вільні, местам краіны. Гарадзенская харугва ў складзе войска Вялікага Княства Літоўскага ўдзельнічала пад камандай Вітаўта ў Грунвальдзкай бітве.
З скасаваньнем у 1413 годзе княстваў, Горадня стала павятовым местам Троцкага ваяводзтва. У 1391 яна атрымала няпоўнае, а ў 1496 — поўнае Магдэбурскае права. У Горадні ўтварыўся магістрат, а ў 1540 места атрымала ўласны герб «у блакітным полі алень сьвятога Губэрта з залатым крыжам паміж рагамі»[19]. У 1543—1601 гадох у Горадні дзейнічала «Літоўская капэла» — адзін з найбольш раньніх музычных калектываў на Беларусі.
У 1560—1561 гадох Горадня займала вялікую тэрыторыю, складалася з права- і левабярэжнай частак, трох пляцаў (старадаўніх «Нямецкага» і «Занёманскага» рынкаў), 32 вуліцаў і 5 трактаў[18]. Кароль і вялікі князь Стэфан Баторы ў 1576 годзе перабудаваў палац, вядомы як Стары замак, у якім да 1586 году разьмяшчалася ягоная рэзыдэнцыя. Па сьмерці Стэфана Баторыя ў зьвязку з тым, што паміж прыдворнымі мэдыкамі ўзьнікла спрэчка 14 сьнежня 1586 году ў Горадні правялі першае на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы анатамаваньне ягоных парэшткаў. На 1588 год у месьце было больш за 700 будынкаў, 31 вуліца, цэхі рамесьнікаў-мэталістаў, цагельнікаў, ганчароў, цельляроў і інш. У 1589—1795 гадох Горадня — цэнтар эканоміі. У 1633 годзе ў месьце прымалі Вэнэцыянскае пасольства.
У гэтыя часы ў Горадні распачалі сваю дзейнасьць манаскія ордэны езуітаў, дамініканаў, францішканаў, бэрнардынак, брыгітак, кармэлітаў і баніфратаў (першы каталіцкі аўгустынскі кляштар зьявіўся ў месьце яшчэ ў XV стагодзьдзі). Па Берасьцейскай уніі ў Горадні імкліва пашыраецца вуніяцтва. Да канца XVIII стагодзьдзя тут было 9 касьцёлаў і 2 грэцка-каталіцкія манастыры.
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Горадні ліцьвінамі: «Осташко Троинский сказал: родом де он литвин[a], города Гродни, взят в полон в то время, как великий государь был под Вильною» (1672 год)[22]. Тым часам яшчэ кракаўскі дакумэнт 1514 году адрозьніваў «ліцьвіна з Горадні» ад «жмудзіна з Кейданаў»[23].
З другой паловы XVII стагодзьдзя пачаўся час эканамічнага заняпаду ў разьвіцьці Горадні, што было наступствам шляхецкай анархіі і шматлікіх спусташальных войнаў. Вялікую шкоду Горадні нанесьлі пажары 1675, 1720, 1750 і 1782 гадоў, а ў 1709—1710 гадох места перажыла эпідэмію чумы, у выніку якой загінула значная частка насельніцтва.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Горадню ў 1655—1657 захапілі і спустошылі маскоўскія войскі. У 1673 годзе пачала дзейнічаць соймавая канстытуцыя, паводле якой у месьце мусіў праводзіцца кожны трэці сойм Рэчы Паспалітай[24]. У 1678 годзе тут адбыўся першы генэральны сойм, на якім зацьвердзілі Андрусаўскую дамову аб замірэньні паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай і склалі хаўрус паміж дзьвюмі дзяржавамі супраць Асманскай імпэрыі.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1702—1708 гадох Горадня некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі, яе разбурылі і разрабавалі расейскія і швэдзкія войскі. У 1705 годзе ў Фарным касьцёле адбылася сустрэча паміж каралём і вялікім князем Аўгустам Моцным і маскоўскім гаспадаром Пятром I, якія выпрацоўвалі супольную палітыку супраць швэдзкага караля Карла ХІІ.
У другой палове XVIII стагодзьдзя ў Горадні працавалі дзяржаўныя ўстановы Вялікага Княства Літоўскага — Скарбовая камісія, Вайсковая камісія, асэсарскі суд. У 1775 годзе ў Горадню зь Менску і Наваградку перанесьлі паседжаньні вярхоўнага суду Вялікага Княства Літоўскага — Галоўнага трыбуналу. У 1793 годзе места атрымала статус сталіцы Гарадзенскага ваяводзтва.
У 1760—1770-я[24] гады гарадзенскі староста, падскарбі надворны літоўскі Антоні Тызэнгаўз заснаваў у месьце і ягоных ваколіцах некалькі мануфактураў: суконную, збройную, панчошную, карэтную і г. д. Ён жа адкрыў першы ў Горадні тэатар. У 1775—1781 гадох у месьце існавала мэдычная акадэмія, якую ў 1781 годзе перанесьлі ў Вільню на правах мэдычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту. Створаная на сродкі Антонія Тызэнгаўза Гарадзенская музычная трупа па пераводзе ў Варшаву запачаткавала Варшаўскую опэру.
19 красавіка 1776 году ў Горадні заснавалі камісію добрага парадку, якая займалася ўпарадкаваньнем места, паляпшэньнем ягонага гаспадарча-фінансавага становішча. У кампэтэнцыю камісіі таксама ўваходзілі пытаньні ўпарадкаваньня мескага архіву, складаньня інвэнтароў і плянаў, супрацьпажарная бясьпека, будаўніцтва, санітарна-гігіенічныя мерапрыемствы, рэвізія шпіталяў і інш. Адным з вынікаў дзейнасьці камісіі была адбудова ў 1784 годзе мескай ратушы[24].
27 траўня 1793 году ў Горадні ў будынку Новага замка адбыўся апошні сойм Рэчы Паспалітай (г. зв. «нямы сойм»), які зацьвердзіў другі падзел Рэчы Паспалітай. Горадня была адным з цэнтраў паўстаньня 1794 году пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі (сюды перавялі зь Вільні Цэнтральную дэпутацыю Вялікага Княства Літоўскага). У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай места апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі. 25 лістапада таго ж году ў Горадні адбылося адрачэньне ад стальцу апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага — Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
-
Стары замак, XVII ст.
-
Новы замак, XVIII ст.
-
Гарадніца, 1789 г.
-
Фара Вітаўта, каля 1800 г.
-
Рог Падольнай і Маставой. Ю. Пешка, каля 1800 г.
-
Замкі, 1845 г.
-
Каложа. М. Кулеша, 1852 г.
-
Катэдра, 1874 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьЗ 1801 году Горадня стала цэнтрам губэрні. У гэты час усе мескія прывілеі вывезьлі ў Санкт-Пецярбург і Вільню. Расейскія ўлады пазбавілі Горадню ранейшых правоў, што замарудзіла разьвіцьцё эканомікі і культуры места.
За часамі вайны 1812 году 2 ліпеня ў Горадню ўвайшлі войскі Напалеона. Места стала цэнтрам аднайменнага дэпартамэнту Вялікага Княства Літоўскага, адноўленага Напалеонам. Тут сфармаваўся аддзел Нацыянальнай гвардыі Вялікага Княства Літоўскага з 290 чалавек, жандармэрыя з 856 чалавек. Таксама ішоў набор рэкрутаў у літоўскія пяхотныя і кавалерыйскія часткі. З Гарадзенскай губэрні ў войска Вялікага Княства ўвайшло каля 6400 чалавек, зь іх паводле загадаў аб мабілізацыі 2495 пяхотнікаў і 1103 кавалерысты. Літоўскія часткі ўдзельнічалі ў баях супраць расейскага войска на канцавым этапе вайны, а таксама ў кампаніях 1813 і 1814 гадоў. Расейскія войскі ізноў занялі места 8 сьнежня.
Горадня была адным з цэнтраў вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў. У 1863 годзе Гарадзенская губэрня стала эпіцэнтрам нацыянальна-вызвольнага паўстаньня пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Перад паўстаньнем Кастусь Каліноўскі і Валеры Ўрублеўскі ўтварылі ў месьце рэвалюцыйную арганізацыю.
У 1862 праз Горадню прайшла Пецярбурска-Варшаўская чыгунка, якая паспрыяла разьвіцьцю рамесных майстэрняў, дрэваапрацоўчай і тытунёвай прамысловасьці. У 1885 годзе адбыўся вялікі пажар, які значна пашкодзіў гістарычны цэнтар. У канцы XIX стагодзьдзя ў месьце працавалі 73 прамысловыя прадпрыемствы.
Найноўшы час
рэдагавацьПершая сусьветная вайна
рэдагавацьУ Першую сусьветную вайну 3 верасьня 1915 году Горадню занялі войскі Нямецкай імпэрыі і ўлучылі яе ў склад нямецкай адміністрацыйнай адзінкі «Ober-Ost».
На думку некаторых польскіх гісторыкаў, у канцы вайны нямецкія ўлады праводзілі ў Горадні палітыку аслабленьня польскіх уплываў: места аддзялілі ад Царства Польскага демаркацыйнай мяжой, што перашкаджала кантактам паміж мясцовымі палякамі і ўладамі ў Варшаве. Паводле гэтага ж меркаваньня, немцы падтрымлівалі беларускія і летувіскія арганізацыі, якія ў той час фармаваліся ў Горадні, і адначасна зьнішчалі польскія[25]. Апроч таго, яны не дазвалялі фармавацца польскай адміністрацыі[25].
Беларуская Народная Рэспубліка
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Горадня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе ў месьце пачаў дзейнічаць беларускі камітэт культурна-нацыянальнай сувязі[26]. Жыхары Жыдамлянскай воласьці Гарадзенскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[27]. 19 лістапада ў Горадні ўтварылася Беларуская рада, у сьнежні сюды пераехаў урад БНР на чале з Антонам Луцкевічам, пачалося фармаваньне беларускага войска: арганізаваны 1-ы Беларускі полк пяхоты, асобны батальён Гарадзенскай камэндатуры і Беларускі гусарскі эскадрон.
25 сакавіка 1919 году ў Горадні ўпершыню адзначылі ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На ўрачыстай вячэры старшыня Беларускай цэнтральнай Рады Гарадзеншчыны Павал Аляксюк прачытаў Першую Ўстаўную грамату, па чым прысутныя прасьпявалі беларускі гімн. З прамовамі выступілі Б. Квяцінскі, Я. Натусевіч і іншыя[28].
У 1919—1921 гадох беларускую культурна-асьветніцкую працу ў Горадні праводзіла Грамада беларускай моладзі: утварылася 1-я Гарадзенская агульная беларуская школа, Фарштацкая (Занёманская) школа, Гарадзенская беларуская прытулкавая школа; дзейнічалі Беларуская школьная рада і Гарадзенская цэнтральная Беларуская вучыцельская рада, выдавалася газэта «Беларускае слова».
1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Горадня ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе яна стала цэнтрам раёну і павету («падраёну»)[29][30].
Пад уладай Польскай Рэспублікі
рэдагаваць10 красавіка 1919 году Горадню занялі польскія войскі, па чым яна ўвайшла ў склад часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі — Грамадзкага кіраваньня ўсходніх земляў (ГКУЗ). З 7 чэрвеня 1919 году места стала цэнтарам павету Віленскай акругі ГКУЗ.
У польска-савецкую вайну ў 1920 годзе бальшавікі захапілі Горадню і ўтрымлівалі яе дзесяць тыдняў. У выніку савецка-летувіскіх перамоваў, у часе якіх тэрыторыя Беларусі разглядалася як расейская, яны далі згоду на максымальнае задавальненьне тэрытарыяльных патрабаваньняў летувісаў (у тым ліку фармальна перадалі ім Горадню). Летувіскі бок забавязваўся спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасьць «антысавецкіх арганізацыяў і груп», у тым ліку органаў БНР i польскіх арганізацыяў. Па адбіцьці Горадні польскімі войскамі, структураў ГКУЗ ужо не аднаўлялі. 20 сьнежня места ўлучылі ў Наваградзкую акругу Польскай Рэспублікі.
Згодна з умовамі Рыскай мірнай дамовы 1921 году Горадня афіцыйна стала часткай Польскай дзяржавы, дзе 19 лютага 1921 году ўвайшла ў склад Беластоцкага ваяводзтва як цэнтар павету. За польскім часам насельніцтва места павялічылася з 40 тыс. чал. (1926 год) да 49 тыс. (1931 год). У Горадні дзейнічалі меская рада, акруговы камітэт і мескія аддзелы Таварыства беларускай школы, беларускія палітычныя арганізацыі, працавала Гарадзенская беларуская гімназія. Аднак у 1930-я гады польскія ўлады зачынілі ўсе беларускія школы[31].
У 1927 годзе Ян Каханоўскі заснаваў Гарадзенскі заапарк, у 1920 годзе з ініцыятывы Юзэфа Ядкоўскага ўтварыўся Гарадзенскі гістарычна-археалягічны музэй. Польскія ўлады праводзілі археалягічныя дасьледаваньні Старога Замку, пачалі яго рэстаўрацыю.
-
Панарама места, 1935 г.
-
Места з боку Нёмана,
1937 г. -
Стары Рынак, 1930 г.
-
Тэатар, 1926 г.
-
Гістарычная Азёрская вуліца, 1937 г.
-
Мескі мост, 1938 г.
-
Дзяржаўная тытунёвая фабрыка, 1930 г.
-
Краявід кляштару бэрнадынак, 1935 г.
Другая сусьветная вайна
рэдагавацьЗ пачаткам Другой сусьветнай вайны 20—22 верасьня 1939 году польскія войскі трымалі абарону Горадні ад Чырвонай Арміі[32]. У выніку падзелу Польскай Рэспублікі паміж Трэцім Райхам і СССР места апынулася пад савецкай уладай і ў лістападзе 1939 стала часткай Беларускай ССР.
23 чэрвеня 1941 году на другі дзень па нападзе Трэцяга Райху на СССР Горадню захапілі гітлераўскія войскі. Нацысты ўсталявалі жорсткі акупацыйны рэжым. Яны забілі і закатавалі ў лягеры сьмерці пад Фолюшам каля 33 тысячаў чалавек. У канцэнтрацыйных лягерах зьнішчылі большую частку жыдоўскага насельніцтва места. Горадня стала цэнтрам партызанскага і падпольнага руху, у ваколіцах места дзейнічала каля 17 тыс. партызан.
16 ліпеня 1944 году ў час Віленскай і Беластоцкай апэрацыі Горадню занялі войскі 3-га Беларускага фронту.
Беларуская ССР і Рэспубліка Беларусь
рэдагавацьЗь верасьня 1944 году Горадня стала абласным цэнтар Беларускай ССР. У выніку вайны места значна пацярпела. Хоць большую частку помнікаў архітэктуры і атрымалася захаваць, аднак савецкія ўлады зьнішчылі некалькі значных славутасьцяў: Фару Вітаўта, ратушу, комплекс кляштару бэрнардынак з касьцёлам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі, цэлыя кварталы гістарычнай жылой забудовы.
Даваеннага ўзроўню насельніцтва Горадні дасягнула толькі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. У гэты пэрыяд места пачало ператварацца ў буйны цэнтар прамысловасьці на захадзе Беларусі, колькасьць жыхароў да 1988 году павялічыўся ў 5 разоў у параўнаньні з 1939 годам.
У 2005 годзе пачалася перабудова гістарычнага цэнтру места. У 2008 годзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заявіла пра парушэньні Закону аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны пры яе правядзеньні[33]: праводзіцца руйнаваньне культурнага пласту на гістарычным Старым Рынку, плянуецца знос 28 будынкаў у стылі канструктывізму на вуліцах Міцкевіча, Горкага і 17-га верасьня і пабудова там сучаснага гатэльнага комплексу, асноўная транспартная плынь накіроўваецца ў небясьпечнай блізкасьці ад Новага і Старога замкаў; пляны аднаўленьня ратушы і Фары Вітаўта не рэалізоўваюцца.
16 жніўня 2020 году ў Горадні прайшоў Марш за свабоду.
Геаграфія
рэдагавацьРэльеф
рэдагавацьГорадня разьмяшчаецца на Гарадзенскім узвышшы. Характар тэрыторыі вызначаецца Нёманам: цэнтральная частка места разьмяшчаецца ў Нёманскай нізіне, якая павольна ў паўднёвым і паўночным кірунку пераходзіць да ўзвышшаў. З гэтай прычыны найвышэйшыя пункты Горадні разьмяшчаюцца ў раёнах Вішняўцы і Дзевятоўцы.
Мясцовасьць пераважна ўзгорыстая раўніна. Яе сярэдняя вышыня 125—160 мэтраў над узроўнем мора, найбольшая — 180 мэтраў (у паўднёвай частцы места), найменшая — 93 мэтры[34].
Клімат
рэдагавацьКлімат — мерны кантынэнтальны зь пераважным уплывам паветраных масаў, якія прыносіць сыстэма цыклёнаў-антыцыклёнаў з Атлянтычнага акіяна. Пераважны кірунак вятроў — заходні. Звычайна мяккая зіма пачынаецца ў канцы лістапада і працягваецца каля трох з паловай месяцаў зь сярэдняй тэмпэратурай –2,9 °C (найбольш халодны месяц — студзень). Лета цёплае, вільготнае, сярэдняя тэмпэратура 17,1 °C (найбольш цёплы месяц — ліпень). Максымальная тэмпэратура 36,2 °C адзначалася 29 жніўня 1992 году. Мінімальная –36,3 °C — 1 лютага 1970 году.
Сярэднегадавая колькасьць ападкаў: 545—600 мм (мінімум у лютым — 29 мм, максымум у ліпені — 77 мм). Каэфіцыент увільгатненьня большы за 1. Сьнежнае покрыва невялікае.
Кліматычныя зьвесткі для Горадні | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | Год |
Абсалютны максымум t, °C | 15,2 | 15,0 | 22,4 | 29,2 | 32,0 | 34,0 | 35,7 | 36,2 | 34,2 | 25,2 | 17,2 | 12,7 | 36,2 |
Сярэдні максымум t, °C | −1,1 | −0,1 | 4,9 | 12,9 | 19,0 | 21,5 | 23,9 | 23,4 | 17,5 | 11,3 | 4,4 | −0,1 | 11,4 |
Сярэдняя t, °C | −3,5 | −3,2 | 0,8 | 7,2 | 13,1 | 15,8 | 18,2 | 17,4 | 12,4 | 7,1 | 1,8 | −2,2 | 7,1 |
Сярэдні мінімум t, °C | −5,8 | −5,7 | −2,5 | 2,5 | 7,5 | 10,6 | 12,7 | 12,0 | 8,1 | 3,8 | −0,4 | −4,4 | 3,2 |
Абсалютны мінімум t, °C | −33,7 | −36,3 | −26,9 | −9,3 | −6 | −0,7 | 3,0 | −1,4 | −4,3 | −13,5 | −19,8 | −31,5 | −36,1 |
Норма ападкаў, мм | 34 | 29 | 32 | 33 | 55 | 66 | 75 | 57 | 52 | 36 | 42 | 41 | 552 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Гідраграфія
рэдагавацьРака Нёман цячэ праз цэнтар места з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і, прыняўшы ў сябе Ласасянку, строма паварочвае на поўнач. Даліна Нёмана вузкая. У цэнтры места і ніжэй вышыні правага берагу пераважаюць над левымі. Берагі складаюцца з асобных ўзвышшаў, парэзаных стромкімі ярамі і пакрытых пералескамі (Румлёва вышэй па плыні, лесапарк Пышкі — ніжэй). Нёман суднаходны ўніз па плыні. Прытокі Нёмана ў гістарычным цэнтры — рэкі Гараднічанка і Юрысдыка, на ўскраіне — Ласосна i Зарніца.
Азёры: Юбілейнае вадасховішча, кар’ер «Зялёнка».
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьГорадня падзяляецца на 2 раёны — Ленінскі і Кастрычніцкі.
Цяперашнія афіцыйныя раёны места — штучныя негістарычныя ўтварэньні савецкага часу, межы якіх не супадаюць з гістарычнымі мясцовасьцямі места[35]. Яны маюць палітызаваныя ў духу расейскай камуністычнай прапаганды назвы, нададзеныя без уліку мясцовых беларускіх тапанімічных традыцыяў[35].
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагавацьДынаміка зьмяненьня колькасьці насельніцтва Горадні
- XVI стагодзьдзе: 1588 год — ~4 тыс. чал.
- XVIII стагодзьдзе: 1789 год — 5653 чал.[24]; 1794 год — 6431 чал.[24]
- XIX стагодзьдзе: 1817 год — 5,1 тыс. чал.[36]; 1860 год — 20,1 тыс. чал.[36]; 1887 год — 46,9 тыс. чал.; 1891 год — 49 952 чал. (25 885 муж. і 24 067 жан.), у тым ліку: шляхты нашчадкавай 1353, асабістай 676; духавенства праваслаўнага белага 36, манахаў 39, рымска-каталіцкага 21, эвангелісцка-лютэранскага 1, юдэйскага 2; грамадзянаў нашчадкавых і асабістых 166, купцоў 335, мяшчанаў 37 328, цэхавых 316, сялянаў 189, рэгулярнага войска 6737, бестэрміноваадпускных 1843, адстаўных ніжніх чыноў 520, салдацкіх дзяцей 133, замежных падданак 307; праваслаўных было 11 497, каталікоў 8243, пратэстантаў 281, юдэяў 29 779, магамэтанаў 152; колькасьць шлюбаў 243; нарадзілася 1057, памерла 786 чал.[37]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 63 тыс. чал.; 1913 год — 65,5 тыс. чал.[38]; 1939 год — 49 тыс. чал.[39]; 1956 год — 65 тыс. чал.; 1959 год — 73 тыс. чал.[38]; 1965 год — 98 тыс. чал.; 1971 год — 139 тыс. чал.[39]; 1980 год — 202 тыс. чал.; 1988 год — 272 тыс. чал.; 1991 год — 284 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 317,3 тыс. чал.; 2008 год — 337,4 тыс. чал.; 2009 год — 327 540 чал.[40] (перапіс); 2014 год — 356 571 чал.[41]; 2015 год — 361 352 чал.[42]; 2016 год — 365 610 чал.[43]; 2017 год — 368 710 чал.[44]; 2018 год — 370 919 чал.[45]; 2019 год — 373 547 чал.[46]; 2020 год — 356 900 чалавек[2]
Горадня, якую ўлады Расейскай імпэрыі — як і іншыя месты і мястэчкі анэксаванага Вялікага Княства Літоўскага — улучылі ў граніцы «мяжы аселасьці», налічвала вялікую жыдоўскую грамаду. Тут нарадзіліся Лявон Бакст, Сара Розэнбэрг і Эйтан Ліўні — бацькі Цыпі Ліўні, Мэер Ланскі — вядомы амэрыканскі гангстэр і канкурэнт Аль Капонэ. За часамі Другой сусьветнай вайны большасьць гарадзенскіх жыдоў зьнішчылі нацысты.
Адукацыя
рэдагавацьУ Горадні працуе 91 ўстанова дашкольнай адукацыі, 43 установы агульнай сярэдняй адукацыі, у тым ліку 10 гімназіяў, 1 кадэцкая вучэльня і 1 ліцэй, дзе навучаецца больш за 37 тысячаў навучэнцаў. Таксама працуе 5 установаў спэцыяльнай адукацыі, 2 сацыяльна-пэдагагічныя ўстановы, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і 2 міжшкольныя навучальна-вытворчыя камбінаты працоўнага навучаньня і прафэсійнай арыентацыі. У месьце 4 школы мастацтваў (дзьве зь іх — музычныя, дзьве — шматпрофільныя школы мастацтваў).
У Горадні функцыянуюць тры дзяржаўныя ўнівэрсытэты і 5 філіялаў недзяржаўных вышэйшых навучальных установаў:
- Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы, заснаваны 22 лютага 1940 году, — галоўны цэнтар навукі, культуры і адукацыі Гарадзеншчыны. У складзе ўнівэрсытэту 11 клясычных факультэтаў, дзе на 59 спэцыяльнасьцях навучаюцца больш за 10 тысячаў студэнтаў. Ва ўнівэрсытэце працуюць больш за 2000 штатных выкладчыкаў і супрацоўнікаў (50 прафэсараў і дактароў навук, больш 250 дацэнтаў і кандыдатаў навук).
- Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт. Структура мэдычнага ўнівэрсытэту ўлучае 42 катэдры, 6 факультэтаў. Тут падрыхтавалі 12 тысячаў спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдычным унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук.
- Гарадзенскі дзяржаўны аграрны ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1951 годзе як сельскагаспадарчы інстытут. З моманту арганізацыі тут падрыхтавалі больш за 20 тысячаў спэцыялістаў. Сёньня ў складзе ўнівэрсытэту 8 факультэтаў, 24 катэдры з навучальнымі і навуковымі лябараторыямі. Пэдагагічнай працай займаюцца 247 выкладчыкаў, у тым ліку 6 прафэсараў і 11 дактароў навук.
З 1970 году «Інстытут біяхіміі біялягічна актыўных злучэньняў» НАНБ ажыцьцяўляе набор у асьпірантуру на спэцыяльнасьць біяхімія.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць Гарадзенская цэнтральная меская паліклініка, у склад якой уваходзяць 9 філіяў: мескія паліклінікі нумар 1, 3, 4, 5, 6; дзіцячыя паліклінікі нумар 1 і 2, а таксама Скідзельская меская лякарня. У 2008 годзе адкрылася новая паліклініка (№ 6) на 400 наведваньняў у мікрараёне Дзевятоўцы, а ў кастрычніку 2009 году на базе Гарадзенскай клінічнай лякарні № 1 адкрыўся блёк аднаўленчага лекаваньня.
У Горадні працуюць 9 лякарняў:
- Меская клінічная лякарня № 1
- Меская клінічная лякарня № 2
- Меская клінічная лякарня № 3
- Меская клінічная лякарня № 4
- Лякарня хуткай мадэычнай дапамогі
- Гарадзенская абласная дзіцячая клінічная лякарня
- Гарадзенская абласная клінічная лякарня
- Гарадзенская абласная інфэкцыйная клінічная лякарня
- Гарадзенскі абласны кардыялягічны дыспансэр
Гарадзенскі абласны клінічны пэрынатальны цэнтар адкрыў першы ў Беларусі музэй разьвіцьця акушэрства.
Культура
рэдагавацьДзейнічаюць Гарадзенскі абласны драматычны тэатар[47], Гарадзенскі тэатар лялек, Гарадзенская абласная філярмонія. Выяўленчае мастацтва прадсталяюць мастацкія галерэі «Тызэнгаўз»[48], «У Майстра», «Раскоша», а таксама найстарэйшая ў месьце выстаўная заля на вуліцы Элізы Ажэшкі.
У месьце выдаецца некалькі газэт, у іх ліку: «Гродзенская праўда»[49], «Вечерний Гродно»[50], «Милицейский вестник» і інш., працуе тэлерадыёкампанія «Гродна»[51], абласное радыё, тэлеканал «Гродна Плюс», тэлеканал «Наш ГОРАД +», вузел тэлеграфнай сувязі, станцыя міжгароднай тэлефонный сувязі. Ёсьць сетка кабэльнага тэлебачаньня «ГАРАНТ»[52].
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца | Кірхавая вуліца | |
11 ліпеня завулак | Архірэйскі завулак Сьвятога Мікалая завулак |
|
17 верасьня вуліца | Новы Сьвет вуліца | |
Антонава вуліца | Ерусалімская вуліца | |
Будзённага вуліца | Вакзальная вуліца | |
Гарнавых вуліца | Ліпавая вуліца | |
Горкага вуліца | Грандзіцкая вуліца | |
Заводзкая вуліца | Кармэліцкая вуліца | |
Зярнова вуліца | Вапнавая вуліца | |
Камсамольская вуліца | Баніфратэрская вуліца | |
Камунальная вуліца | Рэзьніцкая вуліца | Мясьніцкая вуліца |
Карбышава вуліца | Банкавая вуліца | Напалеона вуліца |
Кастрычніцкая вуліца | Плябанская вуліца Рынкавая вуліца |
|
Касманаўтаў вуліца | Скідзельская вуліца | |
Кірава вуліца | Рэзьніцкая вуліца Мірсьніцкая вуліца |
Паліцэйская вуліца |
Леніна вуліца | Сафійская вуліца | |
Лермантава вуліца | Базылянская вуліца | |
Маладзёжная вуліца | Брыгіцкая вуліца | |
Карла Маркса вуліца | Азёрская вуліца Брыгіцкая вуліца |
Купецкая вуліца Кутузаўская вуліца |
Мінаева вуліца | Касінерская вуліца | |
Найдуса вуліца | Сьвятадухаўская вуліца | |
Парыскай Камуны вуліца | Бэрнардынская вуліца | |
Паўлоўскага вуліца | Пясковы завулак | |
Рэпіна вуліца | Аўгустовак вуліца | |
Савецкая вуліца | Віленская вуліца Дамініканская вуліца |
Саборная вуліца |
Савецкая плошча | Рынак пляц Стары Рынак пляц |
Стэфана Баторыя пляц |
Савецкіх Пагранічнікаў вуліца | Ласасьнянская вуліца | |
Саўхозная вуліца | Жураўліная вуліца | |
Сацыялістычная вуліца | Басьняцкая вуліца Аліскоўская вуліца Паштовая вуліца Гарохавая вуліца |
|
Суворава вуліца | Беластоцкая вуліца | |
Сьвярдлова вуліца | Дзям’янаўская вуліца | |
Урыцкага вуліца | Златарская вуліца | |
Ціміразева вуліца | Станіславоўская вуліца | |
Чырвонапартызанская вуліца | Млынарская вуліца[53] |
З урбананімічнай спадчыны цэнтральнай часткі Горадні да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая, Маставая і Падольная. У 1990-я мескія ўлады вярнулі гістарычныя назвы вуліцам Вялікай Траецкай, Гараднічанскай і Дамініканскай.
На люты 2014 году ў Горадні налічвалася каля 550 вуліцаў і праспэктаў, пляцаў і завулкаў. Найбольш пашыранымі былі назвы вуліцаў пра адметнасьці прыроды і разьмяшчэньня. Пятая частка тычылася гісторыі Савецкага Саюзу, што ёсьць вынікам і адным з захадаў каляніяльнай палітыкі русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў. На 3-м месцы паводле пашыранасьці былі вуліцы ў гонар ваяроў, а на 4-м — пра пісьменьнікаў і дзеячоў мастацтва. Каля паловы вуліцаў мелі непаўторныя для іншых местаў Беларусі назвы, у тым ліку Ветлівая, Сяброўская, Шчодрая і Экзатычная[54]. Прытым цэнтральныя вуліцы і пляцы Горадні — як і большасьці местаў Беларусі за рэжымам Лукашэнкі — пераважна захоўваюць каляніяльныя расейска-савецкія назвы.
Мясцовасьці
рэдагавацьГістарычныя мясцовасьці Горадні: Гарадніца, Замкавая гара, Занёманскае прадмесьце, Каложа, Новы Сьвет, Нямецкі Рынак, Падзамча, Падол, Старое Места.
Эканоміка
рэдагавацьУ Горадні працуюць 70 прамысловых прадпрыемстваў. Прадукцыя экспартуецца ў 47 краінаў сьвету, імпарт зьдзяйсьняецца з 42. У месьце выпускаюцца мінэральныя ўгнаеньні, сынтэтычныя валокны, абутак, вопратка, запчасткі да аўтамабіляў, ніткі, вырабы з скуры і поўсьці, будаўнічыя матэрыялы, мэдычная тэхніка, мэбля, шкло, прадукты харчаваньня, цыгарэты, алькагольныя і безалькагольныя напоі ды іншыя віды прадукцыі.
Галоўнае становішча ў эканоміцы Горадні займаюць такія галіны, як: хімічная — найбуйнейшымі прадпрыемствамі гэтай галіны зьяўляюцца ААТ «АЗОТ», ААТ «Горадня Хімвалакно», харчовая — адкрытыя акцыянэрныя таварыствы «Гарадзенскі мясакамбінат» і «Горадня Малакокамбінат», машынабудаваньне і мэталаапрацоўка — ААТ «Белкард», ГРУП «Радыёхваля», Гарадзенскі завод аўтамабільных агрэгатаў.
Водаправодна-каналізацыйную гаспадарку места падтрымлівае Горадняводаканал.
Транспарт
рэдагавацьГорадня — буйны транспартны вузел. Тут дзейнічае аэрапорт «Гродна», чыгуначны вакзал і аўтавакзал. З аўтавакзалу штодня выпраўляюцца 88 міжмескіх аўтобусаў. Чыгуначны вакзал штодзень прымае і адпраўляе да 60 цягнікоў. Ад места адыходзяць чыгуначныя лініі на Вільню, Масты і Беласток. Зь іх электрыфікаваная толькі лінія ў бок Польшчы, на якой ёсьць сумешчаная каляіна (1435 мм і 1520 мм). Дзейнічае чыгуначны мост церазь Нёман.
Існуе разьвітая сетка мескага грамадзкага транспарту. Першыя аўтобусныя маршруты зьявіліся ў 1930 годзе. Аснову парку складаюць аўтобусы маркі «Ікарус», «МАЗ» і «Нёман». Тралейбусныя маршруты адкрыліся 5 лістапада 1974 году, яны пралягаюць да вынесенага за межы места заводу Горадня Азот. Агулам у месьце функцыянуе 47 аўтобусныя і 21 тралейбусных маршрутаў агульнай даўжынёй 596,9 км, штодзённа працуюць 131 аўтобус і 137 тралейбусаў. У сярэднім за дзень транспартуецца да 428 700 пасажыраў. На 39 экспрэсных маршрутах курсуюць 212 мікрааўтобусаў. У індывідуальным карыстаньні гарадзенцаў знаходзяцца 66 848 аўтамабіляў і 6901 ровар.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьГорадня — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Старую частку места ў 1988 годзе абвясьцілі помнікам архітэктуры і культуры. Аднак з часоў усталяваньня ў Беларусі рэжыму Лукашэнкі пад выглядам узнаўленьня гістарычнага цэнтру Горадні праводзяцца працы, якія часам руйнуюць гістарычнае аблічча места[55].
Працуюць 8 музэў, галоўныя зь якіх — Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй і Гарадзенскі дзяржаўны музэй гісторыі рэлігіі.
Помнікі: Давыду Гарадзенскаму, Элізе Ажэшцы (1929), Янку Купалу, у гонар 850-годзьдзя Горадні.
Славутасьці
рэдагавацьУ Горадні захавалася больш за 400 помнікаў гісторыі і культуры, якія знаходзяцца пад аховай дзяржавы[56].
- Гарадніца Тызэнгаўза (1760—1780-я): Дом віцэ-адміністратара, Дом майстра, Крывая афіцына, Лямус, парк імя Жылібэра; тэатар Антонія Тызэнгаўза
- Дамы-музэі: Элізы Ажэшкі; Максіма Багдановіча
- Забудова гістарычная (XVI — першая палова XX ст.; фрагмэнты)
- Заапарк (1927), першы ў Беларусі
- Замкі: Стары (XII—XIX стагодзьдзі); Новы (1751)
- Нэкропалі: Каталіцкі фарны; Юдэйскі занёманскі; Праваслаўны; Вайсковы
- Палацы: Валіцкіх (віцэ-адміністратара, 1776—1793); Максімовічаў (1803); Масальскіх (XVIII ст.); Сапегаў (Батораўка, XVII ст.); Сапегаў на Падоле (XVI ст.); Храптовічаў (1742—1752); Чацьвярцінскіх (1780-я)
- Помнікі сакральнай архітэктуры:
- Праваслаўныя і грэцка-каталіцкія: Калоская царква Сьвятых Барыса і Глеба (XII ст.; Канстантынопальскі патрыярхат, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату) — выдатны ўзор Гарадзенскай школы дойлідзтва; царква Раства Багародзіцы і манастыр базылянак (1720—1756; Сьвяты Пасад, цяпер у валоданьні Маскоўскага патрыярхату); царква Вялебнай Марты (1846—1848; Маскоўскі патрыярхат); царква Сьвятога Ўладзімера (1896, мураўёўка; Маскоўскі патрыярхат); сабор Покрыва Багародзіцы (1904—1907, мураўёўка; Маскоўскі патрыярхат)
- Рымска-каталіцкія: Катэдральны касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і калегіюм езуітаў (1678—1772), у тым ліку першая аптэка на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы і дзейны вежавы гадзіньнік (на вежы касьцёла), мэханізм якога вырабілі ў канцы XV стагодзьдзя; касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа і кляштар бэрнардынаў (1595—1753); касьцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францішканаў (1660—1744); касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (1634—1642); кляштар дамініканаў (XVII—XVIII стагодзьдзі); касьцёл і прытулак Сьвятога Духа (XVII—XIX стагодзьдзі); капліца Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Аўгустовак) (1818—1821)
- Іншыя: лютэранская кірха (канец XVIII — пачатак XX ст.); Харальная сынагога (XVI — пачатак XX ст.)
- Прадмесьце Новы Сьвет (XIX — першая палова XX ст.)
- Сядзібы: Панямунь (1771); Станіславова (1760—1770-я)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Палацы: Агінскіх (1790); Радзівілаў (XVIII ст.); Тызэнгаўзаў (1760—1770-я)
- Помнікі сакральнай архітэктуры:
- Праваслаўныя і грэцка-каталіцкія: Верхняя царква (XIІІ—XІV стагодзьдзі; Канстантынопальскі патрыярхат); Прачысьценская саборная царква (ХІІ ст.; Канстантынопальскі патрыярхат); царква Аляксандра Неўскага (1866—1907, мураўёўка; Маскоўскі патрыярхат)
- Рымска-каталіцкія: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі або Фара Вітаўта (XVI—XVIII стагодзьдзі, зруйнаваны савецкімі ўладамі); касьцёл Маці Божай Ружанцовай пры кляштары дамініканаў (XVII—XVIII стагодзьдзі, зруйнаваны расейскімі ўладамі); касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа пры кляштары кармэлітаў (1738—1765; зруйнаваны расейскімі ўладамі); кляштар аўгустынаў; кляштар баніфратаў; касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (XVII ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі)
- Іншыя: Занёманская сынагога (XVIII ст.)
- Ратуша (XV—XVIII стагодзьдзі)
Галерэя
рэдагавацьПомнікі сакральнай архітэктуры
рэдагавацьПомнікі грамадзянскай архітэктуры
рэдагавацьМесты-сябры
рэдагавацьПералік местаў-сяброў Горадні |
---|
Асобы
рэдагавацьУраджэнцы
рэдагаваць- Цыпрыян Адынец (1749—1811) — рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- Аляксей Антонаў (1896—1962) — начальнік штабу аб’яднаных вайсковых сілаў краінаў АВД (1955—1962)
- Браніслаў Багатырэвіч (1870—1940) — расейскі і польскі вайсковы дзяяч
- Лявон Бакст (1866—1924) — тэатральны мастак і графік
- Павал Баран (1926—2011) — амэрыканскі інжынэр і вынаходнік, адзін са стваральнікаў Інтэрнэту
- Максім Бардачоў (нар. 1986) — беларускі футбаліст
- Уладзімер Блюднік (нар. 1975) — беларускі мастак, паэт, празаік
- Уладзімер Вільнэр (1885—1952) — рэжысэр тэатру і кіно, прафэсар (1947), рэжысэр габрэйскага тэатру на ідышы
- Генрых Глябовіч (1904—1941) — беларускі ксёндз
- Аляксандар Груша (нар. 1973) — беларускі гісторык
- Юры Гумянюк (1969 — 2013) — беларускі паэт, празаік
- Валеры Дзідзюля (нар. 1969) — гітарыст і кампазытар, выканавец флямэнка
- Уладзімер Дуброўшчык (нар. 1972) — беларускі лёгкаатлет (дыскабол)
- Дзяніс Івашын (нар. 1979) — беларускі журналіст і палітычны вязень
- Валер Калесьнік (нар. 1965) — беларускі дыплямат
- Зьміцер Кісель (1962—2005) — беларускі публіцыст, журналіст, гісторык
- Вольга Корбут (нар. 1955) — чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў (1972, 1976), сьвету (1974), СССР (1970, 1974, 1976) па спартовай гімнастыцы
- Аляксандар Курловіч (1961—2018) — беларускі атлет, Алімпійскі чэмпіён
- Мэер Ланскі (Марк Сухамлянскі) (1902—1983) — «хросны бацька» габрэйскай мафіі, «заснавальнік» Лас-Вэгаса
- Валер Леванеўскі (нар. 1963) — беларускі прадпрымальнік, палітычны і грамадзкі дзеяч, былы палітычны зьняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязьнем сумленьня.
- Эйтан Ліўні (1919—1991) — ізраільскі палітык, бацька Цыпі Ліўні
- Павел Люблінскі (1882—1938) — расейскі юрыст
- Павал Мажэйка (нар. 1978) — беларускі журналіст
- Антон Маркевіч (1925—2009) — беларускі грамадзкі дзяяч у Канадзе
- Аляксандар Мілінкевіч (нар. 1947) — палітык, грамадзкі дзяяч, кіраўнік праграм Фонду садзейнічаньня лякальнаму разьвіцьцю. Кандыдат фізыка-матэматычных навук. Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі ў 2006 г.
- Лейб Найдус (1890—1918) — габрэйскі паэт
- Карл Румель (1888—1967) — падпалкоўнік кавалерыі, расейскі й польскі спартовец, бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў (1928)
- Юліюш Румель (1881—1967) — расейскі і польскі вайсковы дзяяч
- Ігар Рынкевіч (нар. 1968) — беларускі юрыст, адвакат, палітык
- Януар Сухадольскі (1797—1875) — мастак-баталіст
- Уладзіслаў Талочка (1887—1942) — рымска-каталіцкі сьвятар, гісторык, літаратурны крытык
- Валер Цапкала (нар. 1965) — беларускі палітык і дыплямат
- Вячаслаў Швед (нар. 1956) — беларускі гісторык
- Юзэф Ядкоўскі (1890—1950) — археоляг, нумізмат-калекцыянэр, дасьледнік гісторыі Гарадзеншчыны
- Уладзімер Якаўлеў (нар. 1949) — палітык, журналіст, рэдактар газэты «Новая Расея»
Жыхары
рэдагаваць- Эліза Ажэшка (1841—1910) — беларуска-польская пісьменьніца XIX ст.
- Максім Багдановіч (1891—1917) — беларускі паэт пачатку XX ст.
- Стэфан Баторы (1533—1586) — кароль і вялікі князь
- Васіль Быкаў (1924—2003) — Народны пісьменьнік Беларусі; жыў і працаваў у Горадні ў 1947—1978, быў літаратурным супрацоўнікам і кансультантам абласной газэты «Гарадзенская праўда», займаў пасаду сакратара Гарадзенскага аддзяленьня Саюза пісьменьнікаў БССР
- Геранім Валовіч (? — 1636) — падканцлер вялікі, у XVII ст. збудаваў мост празь Нёман
- Вільфрыд Войніч (1865—1930) — бібліяфіл і антыквар; першаадкрывальнік так званага «Рукапісу Войніча»
- Ільля Гінцбург (1859—1939) — беларускі скульптар, прафэсар
- Жан Жылібэр (1741—1814) — францускі біёляг, заснавальнік батанічнага парку
- Людвік Замэнгоф (1859—1917) — стваральнік мовы эспэранта[57]
- Казімер (1427—1492) — вялікі князь (з 1440) і кароль (з 1447)
- Аляксей Карпюк (1920—1992) — беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч
- Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі; адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў, публіцыст, паэт
- Зоф’я Налкоўская (1884—1954) — пісьменьніца, публіцыстка, драматург
- Чэслаў Немэн (1939—2004) — музыка
- Антоні Тызэнгаўз (1733—1785) — гарадзенскі староста пры Станіславе Панятоўскім, мэцэнат
- Сьвяты Казімер (1458—1484) — княжыч і каралевіч, сьвяты заступнік Літвы (Беларусі)
- Вадзім Саранчукоў (1980) — беларускі грамадзкі дзяяч, сябра БНФ
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- 16 верасьня 1705 году маскоўскі гаспадар Пётар I прыбыў у Горадню, дзе засяродзілася вялікая частка яго войска дзеля вядзеньня баявых дзеяньняў супраць Карла XII (Вялікая Паўночная вайна). У тым жа годзе Пётар I разам з каралём і вялікім князем Аўгустам Моцным наведалі асьвячэньне касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя
- 9 сьнежня 1812 году, без адзінага стрэлу, Горадню захапіў невялікі расейскі аддзел гусара Дзяніса Давыдава
- У мікрараёне Дзевятоўцы здымаўся фільм «Белыя росы» (1983)
- У Горадні таксама здымаліся: 4-сэрыйны мастацкі фільм «Смерш» (2007); сэрыялы «Застава Жыліна» (2009) і «Покушение» (2009)
- Дні гораду сьвяткавалі 15 ліпеня 2007 году[58], 15 верасьня 2007 году[59], 13 верасьня 2008 году[60][61]
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[20] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[21]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (на 1 студзеня 2012 г.)
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2020 г. в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Белпочта: Почтовые индексы по Гродно
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 360.
- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 314.
- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
- ^ Горадня(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Горадня(недаступная спасылка) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
- ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 87.
- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010.
- ^ Госцеў А., Швед В. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 23.
- ^ Narbutt T. Dzieje starozytne narodu Litewskiego. Tom siódmy. — Wilno: Nakładem i drukiem A. Marcinowskiego. 1840.
- ^ а б в Вячорка В., Карней І. Гарады з «памылкамі» ў назвах: Гродна ці Горадня?, Радыё Свабода, 15 жніўня 2019 г.
- ^ Сацукевіч І. Уклад М. М. Улашчыка ў развіццѐ беларускай тапанімікі // Крыніцазнаўства, археаграфія, архівазнаўства ў XX—XXI ст. у Беларусі: зб. навук. артыкулаў, прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння М. М. Улашчыка / рэдкал. : С. Ходзін (адк. рэд.) і інш. — Менск: БДУ, 2007. С. 49. [1]
- ^ Госцеў А., Швед В. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Гродна: НВК «Пергамент», 1993. С. 11.
- ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Госцеў А. Гродна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 148.
- ^ а б Гардзееў Ю. Гародня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 514.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Крестьянская война под предводительством Степана Разина. Сборник документов. Т. 3. — М., 1962. С. 199.
- ^ Urban W. Litwini w Krakowie od końca XIV wieku do roku 1579 // Teki Krakowskie. T. 10, 1999. S. 137.
- ^ а б в г д Гардзееў Ю. Гародня // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 515.
- ^ а б Gierowska-Kałłaur J. Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (19 lutego 1919 — 9 września 1920). Wyd. 1. — Warszawa: Wydawnictwo Neriton, Instytut Historii PAN, 2003. S. 31—32.
- ^ Госцеў А. Гродна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 151.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Чарнякевіч А., Вашкевіч А. 25 сакавіка: вытокі нацыянальнага сьвята // ARCHE Пачатак. № 3, 2008. С. 65.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Госцеў А. Гродна // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 152.
- ^ Гардзіенка А. Невядомыя старонкі беларускага паходу // «Наша Ніва» № 38 (195), 18—25 верасьня 2000.
- ^ Астаповіч А. (14 красавіка 2008) Прэс-рэліз Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Беларуская асацыяцыя журналістаў. Праверана 26 жніўня 2010 г.
- ^ Марціновіч А. Горадна, Горадзен, Гродна. — Менск, 2008. С. 5.
- ^ а б Вячорка В. Як палюбіць Савецкі раён?, Радыё Свабода, 22.06.2016 г.
- ^ а б Sulistrowski F. Grodno // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 831.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ а б Историческая энциклопедия. В 16 т. — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1973—1982.
- ^ а б Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2014 г. (рас.) Афіцыйная ацэнка Белстату
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2019 г. и среднегодовая численность населения за 2018 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Гарадзенскі абласны драматычны тэатар
- ^ Галерэя «Тызэнгаўз
- ^ Гродзенская праўда
- ^ Вечерний Гродно
- ^ Тэлерадыёкампанія «Гродна»
- ^ Сетка кабэльнага тэлебачаньня «ГАРАНТ»
- ^ Прапануецца праект перайменавання вуліцаў і плошчаў Горадні, Harodnia.com
- ^ Целяшук В. Прайду я па Чыгуначнай, зьвярну на Піянэрскую // Зьвязда : газэта. — 12 лютага 2014. — № 26 (27636). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Горадня заўтра Праверана 6 сакавіка 2011 г.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Катерина Чаровская. Возвращение доктора Заменгофа // «Советская Белоруссия», 15 траўня 2007.
- ^ Горадня сьвяткуе Дзень горада
- ^ Горадні спаўняецца 879 год
- ^ Новыя скульптуры будуць усталяваныя ў Горадні да імпрэзы 880-годзьдзя горада(недаступная спасылка)
- ^ Праграма VII Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальных культур у Горадні
Літаратура
рэдагаваць- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Госцеў А., Швед В. Кронан. Летапіс горада на Нёмане (1116—1990). — Горадня: НВК «Пергамент», 1993. — 320 с.
- Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада / Аўтары тэкста: А. Госцеў і інш. — Гародня — Wrocław, 2012. — 339 с.
- Марціновіч А. Горадна, Горадзен, Гродна. — Менск: Мастацкая літаратура, 2008. — 112 с. — ISBN 978-985-02-0921-4.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Гродна. — Мн.: БелЭн, 1999. — 712 с. ISBN 985-11-0147-8.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Швед В. Горадзен. Аповяды з гісторыі горада (10 ст. — сярэдзіна 16 ст.) / В. Швед, А. Госцеў, А. Дабрыян. — Горадня, 1996. — 60 с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.
- Гродно. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с. — ISBN 5-85700-015-7.
- Черепица В. Н. Город-крепость Гродно в годы Первой мировой войны: мероприятия гражданских и военных властей по обеспечению обороноспособности и жизнедеятельности. — Гродно: ГрГУ, 2006. — 535 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Гарадзенскага гарвыканкаму
- Архітэктура Горадні. Гісторыя і сучаснасць Праверана 6 сакавіка 2011 г.
- Горадня, Radzima.org
- Надвор'е ў Горадні
- Надвор'е ў Горадні
- Падрыхтоўка да 101-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР
- Сьвята да 25 сакавіка ў Горадні ў 2019 годзе
- Ют’юб. Запіс Сьвята Дня Волі ў Горадні. 23 сакавіка 2019 году.
- Галерэя «Мая Гародня». Гісторыя горада Горадні ў фатаграфіях і паштоўках (рас.)
- Grodno.biz (рас.)
- Гарадзенскі форум (рас.)