Гарадзенскі заапарк
Гарадзенскі заапарк — першы, найбуйнейшы і ў свой час адзіны заапарк у Беларусі. Годам заснаваньня лічыцца 1927, калі ў батанічным садзе мужчынскай гімназіі адкрыўся заалягічны аддзел[1].
Гарадзенскі заапарк | |
Заснаваны | 1927 |
---|---|
Разьмешчаны | Горадня, Беларусь |
Праезд | Праезд да прыпынку «Чыгуначны вакзал» аўтобусамі № 3, 11, 14, 15, 16 |
Адчынены | 9:30 — 19:00 (без выходных) |
Тэлефон | (0152) 77 28 86, (0152) 72 07 37 |
Плошча | 5,35 га |
Колькасьць жывёлаў | 3173 (па стане на 01.01.2011) |
Колькасьць відаў | 317 (па стане на 01.01.2011) |
Сяброўства | ЭАРАЗА |
Каардынаты | 53°41′19.36″ пн. ш. 23°50′55.43″ у. д. / 53.6887111° пн. ш. 23.8487306° у. д.Каардынаты: 53°41′19.36″ пн. ш. 23°50′55.43″ у. д. / 53.6887111° пн. ш. 23.8487306° у. д. |
Гарадзенскі заапарк | |
Афіцыйны сайт |
У цяперашні час заапарк налічвае больш за 3 тысячы жывёлаў 317 відаў[2]. Заапарк разьмешчаны ў Кастрычніцкім раёне гораду Горадня каля чыгуначнага вакзалу і займае плошчу ў 5,35 га.
Стварэньне заапарку
рэдагавацьГісторыя Гарадзенскага заапарку пачалася з групы энтузіястаў з Таварыства аматараў прыроды[3] на чале зь Янам Каханоўскім — выкладчыкам біялёгіі[4] ў мужчынскай гімназіі імя Адама Міцкевіча. Па яго ініцыятыве ў 1926 годзе на дабрачынныя сродкі ў парку (цяпер парк імя Жана Эмануэля Жылібэра) для навучальных мэтаў быў створаны батанічны сад. Да навучальнага году 1927—1928 да сада быў дададзены сярод іншых аддзелаў заалягічны, у якім першапачаткова зьмяшчалася 17 відаў жывёлаў мясцовай фаўны[1].
Пасьля пашырэньня сад пачаў звацца біялягічным і стаў актыўна наведвацца навучэнцамі гарадзенскіх адукацыйных устаноў. Колькасьць экспанатаў у заалягічным аддзеле павялічвалася, для іх не хапала ні плошчы, ні памяшканьняў. У сувязі з гэтым Ян Каханоўскі разам зь іншымі аматарамі прыроды дамагліся ад гарадскога ўпраўленьня пераносу заалягічнага аддзелу на закінуты гарадзкі роварны трэк. Пасьля адпаведных рамонтна-будаўнічых работ заалягічны аддзел пераехаў з парку на новае месца і стаў звацца біялягічным садам. Гэтая тэрыторыя належыць парку і цяпер. Кіраўніком быў прызначаны палкоўнік у адстаўцы Адамовіч[1].
Разьвіцьцё заапарку
рэдагавацьДа 1936 заапарк налічваў каля 400 асобін розных відаў, сярод якіх варта адзначыць такіх жывёлаў, як леапард, леў, зубар. Склад заапарку ажыцьцяўляўся за кошт дабрачыннасьці, з дапамогай Таварыства аматараў прыроды і з удзелам гарадзкога магістрату. Увосень 1937 горадам быў выкуплены для заапарку ўчастак плошчай 0,4 га. У 1939 годзе з аб’яднаньнем Заходняй Беларусі і БССР заапарк перайшоў на ўтрыманьне дзяржавы. Калекцыя працягвала павялічвацца, і да 1941 году Гарадзенскі заапарк стаў адным з цэнтраў культурнага і навукова-асьветнага жыцця гораду[1].
Ваенныя гады
рэдагавацьУ гады вайны заапарку быў нанесены калясальны ўрон: будынкі былі зьнішчаны або пашкоджаны, калекцыя разрабавана. Каштоўныя і рэдкія асобнікі былі вывезеныя ў заапарк Кёнігсбэргу, астатнія зьнішчаныя[3].
Ян Каханоўскі адмовіўся ад эвакуацыі і застаўся ў Горадні. Пасьля забойства нямецкага лекара ўдзельнікамі супраціву гестапа арыштавала каля 100 прадстаўнікоў мясцовай інтэлігенцыі, сярод якіх быў і Ян Каханоўскі. На просьбу грамадзкасьці вызваліць арыштаваных шэф гестапа заявіў, што застрэлены будуць толькі 25 чалавек з 100, а астатнія адпушчаныя. У гэтыя 25 чалавек патрапіў сябар Яна Каханоўскага, настаўнік Юзаф Вявюрскі, бацька шасьцярых дзяцей. Каханоўскі прапанаваў шэфу гестапа абмен — сваё жыцьцё ўзамен на свабоду Юзэфу Вявюрскаму. У чэрвені 1942 году Ян Каханоўскі быў растраляны[3][1].
Аднаўленьне
рэдагавацьПасьля вызваленьня горада ў ліпені 1944 заапарк практычна перастаў існаваць. Аднак, краіна аднаўлялася, і СНК БССР было прынята пастанова № 470 ад 15 Жніўня 1944 «Аб аднаўленьні дзейнасьці заказнікаў і заапаркаў».
Для аднаўленьня адзінага на той час заапарку ў краіне 12 сьнежня 1944 г. выканкам Гарадзенскага гарсавета прымае рашэньне № 242 «Аб аднаўленьні заапарку ў г. Горадня», што вызначыла перадачу заапарку ранейшай тэрыторыі і будаўнічых матэрыялаў. А ў якасьці папаўненьня калекцыі жывёлаў «абавязаць дырэктара трэсту зялёнага будаўніцтва перадаць заапарку двух аслоў»[3].
Узначаліў заапарк у той час былы старшы наглядчык Бэнедыкт Купрыянавіч Жыромскі.[1].
У 1945 годзе калекцыя налічвала 5 экспанатаў — двух аслоў, двух аленяў і аднаго паўліна[1].
Фонды
рэдагавацьУ заапарку налічваецца 3412 жывёлаў і птушак — 312 відаў.[5]
Сярод жыхароў заапарку мядзведзь буры, алені, ваўкі, рысь звычайная, малпы,вярблюды, вялікая колькасьць птушак і паўзуны.[5][6]
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Гродненский зоопарк — О зоопарке. grodnozoo.by (13 жніўня 2011).
- ^ Видовой и количественный состав коллекции животных Гродненского зоопарка (2008-2011 гг.). grodnozoo.by (13 жніўня 2011).
- ^ а б в г Дом Яна Кохановского — Архітэктура Гродна — Гісторыя і сучаснасць. harodnia.com (4 августа 2011).
- ^ История возникновения Гродненского зоопарка. www.grodno.by (13 жніўня 2011).
- ^ а б Вход в Гродненский зоопарк временно перенесен
- ^ Фотагалерэя жывёл
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная бачына (рас.)