Замкавая вуліца (Горадня)
Вуліца Замкавая — вуліца ў цэнтральнай частцы Горадні.
Назва гістарычная. Даўжыня — 360 м.
Праходзіць ад Савецкай плошчы да Старога і Новага замкаў.
Перасякаецца з вуліцай вуліцы Давыда Гарадзенскага.
Гісторыя
рэдагавацьАдна з найбольш старажытных вуліц Горадні. Праўдападобна, існавала яшчэ ў 12 ст., як дарога ад дзядзінца да гандлёва-рамеснага пасаду.
Дакумэнтальна ўзгадваецца упершыню 1530-х-1540-х гадах у актавых кнігах гарадзенскага гродзкага суду.
У пэрыяд Новага часу Замкавую вуліцу галоўным чынам насялялі жыды. У сярэдзіне 16 ст. яны валодалі 14 з 16 існуючых пляцаў. Выключэньнем былі пляцы, што ляжалі бліжэй Рынку.
У рэвізіі 1680 было зафіксавана 17 пляцаў Замкавай вуліцы.
Паралельна з назвай Замкавая вуліца насіла другую назву - вуліца Жыдоўская з рынку да замку. Раней побач з вуліцай праходзілі дзьве вуліцы з падобнымі назвамі - вуліца Цесная Жыдоўская і вуліца Школьная Жыдоўская, якія не захаваліся.
Цікавыя аб'екты
рэдагаваць- Стары замак (Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй);
- Новы замак (Гарадзенскі гісторыка-археалягічны музэй, Гарадзенская абласная бібліятэка імя Я. Карскага);
- былы палац Храптовічаў (Гарадзенскі музэй гісторыі рэлігіі);
- былая пажарная частка з пажарнай вежай (Гарадзенскі музэй гісторыі пажарнай службы);
- Помнік Вітаўту Вялікаму;
- Помнік ахвярам Гарадзенскага ґета;
- пры сутыку з Савецкай плошчай - месца ўзарванай камуністамі Фары Вітаўта (цяпер сквэрык).
Літаратура
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000014 |
- Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил., с. 220
- Ю.Гардзееў. Магдэбургская Гародня. Гародня-Wrocław, 2008, с 125-132
У іншым моўным разьдзеле існуе паўнейшы артыкул на гэтую тэму: «Вуліца Замкавая, Гродна» (бел.) Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы гэты артыкул з дапамогай перакладу. Для дадатковай інфармацыі націсьніце [Разгарнуць].
|
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |