Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа (Горадня)

помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Горадні (Беларусь)
(Перанакіравана з «Касьцёл Сьвятога Духа (Горадня)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′52″ пн. ш. 23°49′51″ у. д. / 53.68111° пн. ш. 23.83083° у. д. / 53.68111; 23.83083Каардынаты: 53°40′52″ пн. ш. 23°49′51″ у. д. / 53.68111° пн. ш. 23.83083° у. д. / 53.68111; 23.83083
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль рэнэсансная архітэктура[d] і барока
Заснавальнік Бона Сфорца
Дата заснаваньня 1550
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа на мапе Беларусі
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа
Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа на Вікісховішчы

Касьцёл і прытулак Сьвятога Духа — помнік архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў у Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на рагу гістарычнай Віленскай і Пясковай вуліцаў[a]. Твор архітэктуры рэнэсансу і клясыцызму. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зачынілі касьцёл і прытулак, па чым іх часткова зруйнавалі ў выніку перабудоваў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Абмеры касьцёла і прытулку, 1817 г.
 
Абмеры, 1827 г.
 
Абмеры, 1831 г.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Касьцёл Сьвятога Духа ў Горадні збудавалі ў 1551 годзе з фундацыі вялікай княгіні Боны. Будынак паўстаў на Пушкарскім месцы, дзе ў XVI ст. праходзіла абарончая мяжа места. З XVII ст. пры касьцёле пачаў дзеяць прытулак для бедных. У 1768 годзе праводзілася рэканструкцыя комплексу.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Былыя касьцёл і прытулак на старой паштоўцы, 1902 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць як дом міласэрнасьці. У 1802, 1817 і 1843 гадох будынак рэканструявалі.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскія ўлады зачынілі дом міласэрнасьці, а яго будынак прадалі купцу Абелю Тарлоўскаму, які па пажары 1885 года перапрадаў дом Ёўну Хозэ. У 1890 годзе былы касьцёл перабудавалі. Па сьмерці Хозэ ў 1896 яго сын Альтэрам-Шмуэль перарабіў будынак касьцёла і прытулку пад гатэль «Славянскі» на 25 нумароў.

Найноўшы час

рэдагаваць

У міжваенны час у будынку працавала сталоўка «Cynke», «Polskі Bank Kresowy», гандлёвы дом «Палёнія», вінна-гастранамічная крама Мухенбэрга. У Другую сусьветную вайну тут разьмяшчаўся нямецкі вайсковы пансіянат «Стары Сябра», сталоўка якого знаходзілася ў касьцёле. У гэты ж час зруйнавалі апсыду касьцёла[1].

Па вайне будынак займаў абласны камітэт КПБ, які ў сьнежні 1952 году вызваліў яго пад Гарадзенскі гарвыканкам.

Архітэктура

рэдагаваць

Ад пачатку ў цэнтры сучаснага будынка быў 1-нэфавы касьцёл з паўкруглай апсыдай, унутраная прастора якога перакрывалася стральчатых скляпеньнем. Аконныя праёмы былі на галоўным фасадзе і ў апсыдзе. Да бакавых фасадаў далучаліся карпусы прытулку. Галоўны фасад завяршаў высокі трыкутны франтон[2].

Пе перабудовах гэта 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак. Кампазыцыя галоўнага фасада ярусная, сымэтрычная. Паверхі аддзяляюцца фрызамі. Цэнтральная частка вылучаецца чатырма пілястрамі і завяршаецца трыкутным франтонам. Паміж пілястрамі на другім паверсе паўцыркульныя аконныя праёмы ў ліштвах, у цэнтры — балькон. Бакавыя часткі вылучаюцца здвоенымі пілястрамі, паміж якімі разьмяшчаецца па два збліжаныя акны, і завяршаюцца паўкруглымі франтонамі. Праёмы першага паверха прастакутныя. Завяршальны карніз прафіляваны, зь невялікім вынасам. Цокаль абліцоўваецца керамічнай пліткай[3].

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 14
  1. ^ Вашкевіч А., Госцеў А. Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Гародня — Уроцлаў, 2012. С. 293.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 411.
  3. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 59.

Літаратура

рэдагаваць
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Е000665