Вале́ры Міха́йлавіч Дзідзю́ля (нар. 20 траўня 1969, Горадня) — беларускі гітарыст і кампазытар, сольны выканаўца. Выконвае фольк-музыку і музыку ў жанры фляменка. Лідэр гурту «ДиДюЛя».

Валеры Дзідзюля
Дата нараджэньня 24 студзеня 1970(1970-01-24) (54 гады)
Месца нараджэньня
Занятак гітарыст, кампазытар, прадусар, кінапрадусар
Жанры флямэнка, новая эра[d], рок-музыка, джаз-ф’южн[d], этнічная музыка[d], танцавальная музыка[d] і поп-фольк[d]
Інструмэнты гітара, акустычная гітара[d] і bouzouki[d]
Сайт didula.com (рас.)

Біяграфія

рэдагаваць

Першую гітару Валеры атрымаў у пяць гадоў у падарунак ад сваёй маці. З гэтага моманту ён пачаў «экспэрымэнтаваць з гукам і гітарай»: ставіў на гітару гуказдымальнік, датчык, падлучаў прыладу да самаробнага ўзмацняльніка. Разам з сябрамі наведваў канцэрты, назіраў як гуляюць на вясельлях. Пазьней быў прыняты ў якасьці трэцяга гітарыста ў вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Алые Зори» пад кіраўніцтвам Мікалая Хітрыка. Канцэрты праводзіліся ў розных гарадох, калгасах і саўгасах, а пазьней у каапэратыўным рэстаране.

Пасьля развалу ансамбля Дзідзюля заняўся гукарэжысэрскай працай у гарадзенскім ансамблі танца і скокаў «Белыя Росы», дзе гулялася, сьпявалася і танчылася розная музыка, у асноўным беларускія, польскія, украінскія, цыганскія народныя танцы. У складзе гэтага калектыва Дзідзюля ўпершыню пабываў з гастролямі ў Эўропе — у Гішпаніі, Італіі, Польшчы, Швайцарыі, Францыі, Нямеччыне. У Гішпаніі ён пазнаёміўся са стылем фляменка — гішпанскім традыцыйным музычна-танцавальным стылем.

Празь некаторы час Валеры даведаўся пра конкурс маладых выканаўцаў на беларускім тэлебачаньні і вырашыў паспрабаваць. На конкурс ён прыехаў зь Дзімам Куракулавым. Прайшоўшы адборачны тур, яны былі запрошаныя на здымкі. Сыграўшы некалькі музычных кампазыцыяў, Валеры прайшоў у наступны тур і патрапіў на гала-канцэрт. Ужо тамака ён пазнаёміўся з прафэсійнымі рэжысэрамі, рэдактарамі, яны дапамагалі, дзяліліся ўласным досьведам. Вялікую ролю на конкурсе для Валера згуляў Алег Елісеенкаў — беларускі кампазытар.

Валеры Дзідзюля зьяўляецца прадусарам клясычнага гітарыста Дзяніса Асімовіча, які страціў зрок у раньнім узросьце.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць