Вадзім Саранчукоў
Вадзім Уладзімеравіч Саранчукоў (нарадзіўся 19 красавіка 1980 году) — грамадзкі дзяяч Беларусі. Сябра й выконваючы абавязкі старшыні партыі БНФ[6][7][8] (з 2 красавіка 2022 году), намесьнік старшыні партыі БНФ[9]. Старшыня гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ[10][11] у пачатку 2001 году[12]. Аднак у Хвэйсбуку В. Саранчукоў піша, што стаў старшынём у 2004 годзе[13].
Вадзім Саранчукоў | |
Вадзім Саранчукоў. Горадня. | |
Старшыня партыі БНФ | |
---|---|
12 красавіка 2022 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Рыгор Кастусёў[1][2][3] |
Старшыня Гарадзенскае гарадзкое арганізацыі партыі БНФ | |
2004 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Мікола Воран[4] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 19 красавіка 1980 (44 гады) |
Партыя: | Партыя БНФ |
Сужэнец: | Ірына Саранчукова (у дзявоцтве: Пархута) |
Дзеці: | трое |
Адукацыя: | вышэйшая, правазнаўца |
Узнагароды: | знак імя Івашкевіча[5] |
Дзяцінства. Вучоба
рэдагавацьНарадзіўся 19 красавіка 1980 году. Вучыўся ў школах у Горадні з 1987 па 1997 гады: №№ 24 (1987—1991), 26 (1992—1995), 13 (1996—1998). Вырас на Беларусі. Вучыўся з 1998 па 2001 гады ў Гарадзенскім дзяржаўным унівэсітэце імя Янкі Купалы. Закончыў юрыдычны факультэт. Правазнаўца ў галіне грамадзянскага права.
Дарослае жыцьцё
рэдагавацьПасьля заканчэньня вучобы ў ВНУ пачаў грамадзкую дзейнасьць у ГА БНФ. Неаднарозва быў караны лукашысцкім рэжымам. Займаўся з 1998 году прадпрымальніцкай дзейнасьцю:[14][15].
— Я прадпрымальніцкай дзейнасьцю займаюся досыць доўга, яшчэ з 1998 года, калі зарэгістраваўся ІП. Тады ў нас з бацькам была майстэрня, мы рабілі вітражы, пасьля быў пэрыяд калі займаліся шклом рознага кшталту — ад рамонту аўтамабільных шыбаў да нанясеньня выяваў на шкляны посуд.
— Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым.[16]
Зараз В. Саранчукоў займаецца рамесьніцкай дзейнасьцю[17]. Палітычнай дзенасьцю пачаў займацца з 1998 году[18].
Чарнобыльская катастрофа
рэдагавацьВ. Саранчукоў падтрымлівае дзейнасьць БНФ па пытаньні катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Ён упэўнены, што каб не пазыцыя Беларускага Народнага Фронту, пра Чарнобыльскую катастрофу ўсе б даўно забыліся. Цяпер таксама ёсьць праблемы: адменены чарнобыльскія льготы, пачалося будаўніцтва АЭС, але гарантыі самой пабудовы, захаваньня адкідаў, усё гэта выклікае вельмі шмат пытаньняў і прэтэнзіяў[19].
Дзейнасьць у 2012 годзе
рэдагавацьУ Сьвіслацкім раёне ў 2012 годзе прымаў удзел ва ўшагаваньні памяці братоў Каліноўскіх. За гэта быў пакараны адміністрацыйным штрафам[20]. Выступае супраць адкрытай мяжы з Расеяй. На думку В. Саранчукова гэта дае магчымасьць завозу наркотыкаў і зброі на Беларусь[21]. Выступае за разьвіцьцё малога памежнага руху паміж Беларусьсю й суседнімі краінамі: Польшча, Жэмойць[22].
Выбары 2015 году
рэдагавацьУдзельнічаў у выбарах галавы краіны Беларусі ў 2015 годзе. Вынікі выбараў В. Саранчукоў падвёў так:
— Кампанія, якая скончылася, назваць яе выбарамі, мякка кажучы, язык не паварочваецца. Тое назіраньне, якое партыя БНФ праводзіла падчас датэрміновага і асноўнага галасаваньня толькі пацьвярджае клясычныя парушэньні падчас падліку галасоў. Зноў назіральнікі не бачуць бюлетэні, ня ведаюць, адкуль бяруцца лічбы, запісаныя ў пратакол. Камісіі створаны без удзелу нашых людзей. Таму казаць, што кампанія мае нейкую вялікую адметнасьць ад папярэдніх кампаній — не выпадае. Усё прайшло пад кантролем і без удзелу як палітычных апанентаў, так і грамадзтва.
— Вадзім Саранчукоў: Склалі каля двух дзясяткаў скаргаў[23]
Указ пра дармаедаў. Паклёп на В. Саранчукова. Суд
рэдагавацьВ. Саранчукоў прымаў удзел у народных выступленьнях у пачатку 2017 году. Народныя выступленьні былі выкліканыя падаткам на дармаедзтва. Вадзім Саранчукоў 14 сакавіка 2017 году быў прыцягнуты да адміністрацыйнае адказнасьці за палітычную дзейнасьць і абарону правоў простых людзей[24]. Касацыйныя скаргі ў абласны суд нічога не далі[25]. Дзяржаўныя СМІ Гарадзенскае вобласьці пачалі дзейнасьць па прыніжэньню й высьмейваньню В. Саранчукова. Была паказаная стужка, дзе В. Саранчукоў быў абвінавачаны ў дармаедзтве. У адказ В. Саранчукоў напісаў скаргу ў пракуратуру і заявіў «Радыё Рацыя»:
Незалежныя беларускія мэдыя зрабілі гэтай стужцы і тэлеканалу вельмі моцную рэкляму, на якую, як я мяркую, нават не спадзявалася Гарадзенскае тэлебачаньне. Бо калі фільм зьявіўся на «Ютубе», было некалькі дзясяткаў праглядаў. А пасьля таго, як пра яго напісалі незалежныя СМІ, праглядаў стала больш за 10 тысячаў. Я пра стужку таксама даведаўся празь незалежныя мэдыя.
— Вадзім Саранчукоў патрабуе афіцыйных выбачэнняў[26]
Пазьней В. Саранчукоў пазваў у суд Гарадзенскае тэлебачаньне[27]. Суд ішоў па-беларуску. На судзе 6 ліпеня 2017 году прадстаўнік тэлебачаньня Барыс Кунцэвіч заявіў, што аўтара стужкі няма, бо рабіла гэтае «кіно» ўся рэдакцыя тэлебачаньня[28][29][30].
Намесьнік старшыні партыі БНФ
рэдагавацьЗ 30 верасьня 2017 году займае пасаду намесьніка старшыні партыі БНФ. З пачатку 2001 году Вадзім Саранчукоў займае пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ[31]. У красавіку 2018 году В. Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні гарадзенскае гарадзкое арганізацыі БНФ.
«На маю думку галоўным прыярытэтам нашай працы ў бліжэйшай будучыні павінна стаць праца з людзьмі. Прыцягненне новых сяброў у шэрагі нашай арганізацыі. Я вельмі спадзяюся, што тыя новыя людзі якія прыйшлі да нас і тыя, хто даўно у шэрагах Партыі БНФ, будуць больш надаваць увагі нашай партыйнай справе, чым гэта было раней».
— Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ[32]
100 гадоў БНР
рэдагавацьВ. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР[33]. Збор удзельнікаў быў прызначаны на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт-мітынг пачаўся а 14 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны. Падчас канцэрту ў Калоскім парку быў фудкорт і сувэнірны кірмаш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня».[34]
101 гадоў БНР
рэдагавацьВ. Саранчукоў прымаў удзел у сьвяткаваньні 101-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР[35]. Мерапрыемства хацелі правясьці 23 сакавіка 2019 году[36] ў сярэдзіне места Горадня, у парку імя Жылібэра. Аднак гарвыканкам Горадні загадаў правесьці мерапрыемства ў іншым месцы, дзе раней сьвяткавалі 100-годдзе абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Збор удзельнікаў быў прызначаны 23 сакавіка 2019 году на 13 гадзіну ў Калоскім парку Горадні. Канцэрт пачаўся а 13 гадзіне і працягнуўся да 17 гадзіны[37]. Падчас канцэрту ў Калоскім парку людзі маглі паесьці, слухаць музыку, купіць розную драбязу. Выступалі на сьвяце гурты: «Дзецюкі», «Вольскі» і інш. Улады дазволілі прыносіць бел-чырвона-белы сьцяг і герб «Пагоня». Быў В. Саранчукоў адным з арганізатарў сьвята[38][39]. Сьвяткаваньне 101-годдзя Дня Волі перадавалася ў прамым этэры[40]. Мерапрыемства адбылося без затрыманьняў удзельнікаў. У Менску ж былі затрыманьні[41].
Дзейнасьць у 2019 годзе. Выступ у Расеі
рэдагавацьУ ліпені 2019 году Вадзім Саранчукоў выступіў супраць павышэньня пэнсійнага ўзросту. В. Саранчукоў выказаўся за пераход на асабіста-накапляльную пэнсію[42]. Таксама В. Саранчукоў падтрымаў грамадзкі рух за ўшанаваньне памяці паўстанцаў 1863 году[43]. Вадзім Саранчукоў прыняў удзел у народных выступленьнях у Санкт-Пецярбургу 3 жніўня 2019 году[44][45]. На ім ён падтрымаў жыхароў Масквы ў барацьбе за свае правы[46]. Тыя выступленьні былі з прычыны новых абмежаваньняў на ўдзел у выбарах у мясцовыя органы ўлады.
Многія кандыдаты проста ня могуць падаць дакуманты на рэгістрацыю, бо ў чаргу перад імі становяцца пяць-шэсць дужых хлопцаў, якія забіваюць увесь працоўны час камісіі. У выніку чаго незалежныя кандыдаты проста ня могуць аддаць дакуманты.
— Адзін з лідараў Партыі БНФ выступіў на мітынгу апазіцыі ў Расіі. Што ён там пабачыў?[47]
Там жа выступілі мясцовыя грамадзкія дзеячы[48].
Выбары ў палатку
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Парлямэнцкія выбары ў Беларусі 2019 году
В. Саранчукоў зьвярнуўся з хадайніцтвам ў выбарчую камісію, дзе прасіў дазволу на допуск незалежных назіральнікаў у выбарчыя акругі. Ён спрабаваў вылучыць 6 чалавек, па адным чалавеку на акругу[49]. Улады не дазволілі дапусьціць незалежных назіральнікаў. З-за гэтага ўдзел у выбарах для БНФ і В. Саранчукова стаў немагчымым.
Далейшая дзейнасьць
рэдагавацьВ. Саранчукоў прыняў удзел у вулічным мерапрыемстве супраць інтэграцыі з Расеяй. Яно было 15 сьнежня 2019 году. 20 сьнежня 2019 году В. Саранчукова затрымала міліцыя[50][51].
З 2020 год
рэдагавацьУ 2020 годзе В. Саранчукоў не правёў мерапрыемствы прысьвечаныя Дню волі, 25 сакавіка з-за каронавіруса ў Беларусі[52][53]. Пачаў займацца дапамогаю лекарам, якія змагаюцца з каронавірусам[54][55][56].В. Саранчукоў адмовіўся ўдзельнічаць у выбарах Прэзыдэнта Беларусі ў 2020 годзе. Займаўся назіраньнем за падзеямі[57].
У 2021 годзе выехаў у Жэмойць, дзе жыве з-за магчымага пакараньня з боку ўлады. Пасьля прыгавору старшыні партыі БНФ Рыгору Кастусёву з 12 красавіка 2022 году[58] В. Саранчукоў пачаў выконваць абавязкі Старшыні Партыі БНФ і Грамадзкага аб'яднаньня БНФ "Адраджэньне".
Сям’я
рэдагавацьЖанаты. Мае трох дзяцей.
Веравызнаньне
рэдагавацьПраваслаўны. Вызначае свае погляды, як нацыяналіст.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць. Радыё Рацыя. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Партыя БНФ працягвае працаваць у Беларусі — Саранчукоў. Эўрарадыё. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Сяргей Астраўцоў, Горадня У гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ некалькі асобаў зьбіраюцца ўдзельнічаць у восеньскіх выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра некаторыя падрабязнасьці мы даведаліся ад кіраўніка гарадзкой суполкі партыі БНФ Міколы Ворана.
- ^ Вадзіма Саранчукова ўзнагародзілі Знакам імя Івашкевіча
- ^ Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Вадзім Саранчукоў: Партыя БНФ працягвае працаваць. Радыё Рацыя. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Партыя БНФ працягвае працаваць у Беларусі — Саранчукоў. Эўрарадыё. Праверана 20 лістапада 2022 г.
- ^ Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
- ^ 10 красавіка Вадзім Саранчукоў быў пераабраны на пасаду старшыні Гарадзенскай рады БНФ.
- ^ Вадзім Саранчукоў абраны старшынём Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ(недаступная спасылка)
- ^ Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году...
- ^ Хвэйсбук
- ^ Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым.
- ^ Вадзім Саранчукоў
- ^ Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым.
- ^ Вадзім Саранчукоў: Кожны беларус можа быць паспяховым.
- ^ Вадзім Саранчукоў з 1998 года ўдзельнічаў у вулічных акцыях апазіцыі. З часам вулічны баец «Маладога фронта» ператварыўся ў партыйнага функцыянера — што рэдкасць. Мы размаўляем з Вадзімам Саранчуковым у офісе Партыі БНФ у Гродна. Ён зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты на мясцовых выбарах і паказвае сваю перадвыбарчую ўлётку. Яе рэзюмэ — выбараў не будзе.
- ^ Вадзім Саранчукоў: «Калі б не БНФ, праўда пра Чарнобыльскую катастрофу магла б не быць выкрытая»
- ^ Вадзім Саранчукоў — чарговы абвінавачаны ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве ў Свіслачы(недаступная спасылка)
- ^ Вадзім Саранчукоў: Змагацца з наркатрафікам трэба найперш на мяжы(недаступная спасылка)
- ^ Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вадзім Саранчукоў разам з грамадзкімі актывістамі правёў пікет у падтрымку малога памежнага руху. Пікет адбыўся ў цэнтры Горадні на пешаходнай вуліцы Савецкай.(недаступная спасылка)
- ^ Радыё Рацыя
- ^ Вадзім Саранчукоў — кіраўнік гарадской арганізацыі партыі БНФ у Гродне. Ежы Грыгенча — актывіст партыі АГП. Іх асудзілі 14 сакавіка за акцыю 19 лютага за адмену дэкрэту аб «дармаедах»
- ^ Разгляд касацыйных скаргаў Мікалая Саляніка, Галіны Ламашэвіч і Вольгі Верамеенка прадоўжыцца
- ^ Радыё Рацыя
- ^ Суд за абарону гонару і годнасьці Вадзіма Саранчукова ў Гародні пройдзе 14-га ліпеня, а 10-40. Пасьля працяглага папярэдняга паседжання суддзя Ленінскага раённага суда Ксенія Стасюкевіч удакладніла патрабаванні грамадскага актывіста, які мяркуе, што фільм, які быў паказаны «Тэлерадыёкампаніяй Гродна» пад назвай «Марш у нікуды» зневажае яго і падрывае дзелавую рэпутацыю яго, як рамесьніка.
- ^ На першым пасяджэнні аўтарства паклёпніцкіх звестак у фільме суддзя Ксенія Стасюкевіч даведацца не змагла. Прадстаўнік тэлерадыёкампаніі «Гродна» Барыс Кунцэвіч сказаў, што ў фільма калектыўны аўтар, і таму, на падставе закону аб аўтарскім праве, фільм з’яўляецца калектыўнай працай, і з гэтай прычыны адказваць будзе цалкам рэдакцыя, без прадстаўлення імёнаў.
- ^ Вадзім Саранчукоў супраць «Беларусь 4»: чыя возьме?
- ^ Гродзенец супраць гродзенскага тэлебачання: грамадскі актывіст Вадзім Саранчукоў абараняе годнасць у судзе
- ^ Моцны, энэргічны, напорысты Вадзім, які ўзначаліў Гарадзенскую арганізацыю ў пачатку 2001 году, быў маім супернікам на IV Сойме Маладога Фронту ў чэрвені 2002 году. Сойм большасьцю галасоў прыняў прапанаваную ім Стратэгію дзейнасьці МФ на 2002—03 гг., і дэбаты ў пытаньні выбараў Старшыні праходзілі вельмі драматычна: яўна пахла зьменай кіраўніцтва. Мне ўдалося перамагчы, набраўшы 88 галасоў дэлегатаў супраць 71 (56% на 44%), але ўсе прызнавалі: Вадзім выявіў сябе як выбітны лідэр, здольны захапляць і пераконваць моладзь.
- ^ Старонка БНФ
- ^ «Мы зладзілі народнае сьвята», — арганізатары #БНР100 у Горадні
- ^ Горадзенскія ўлады дазволілі канцэрт-мітынг да Дня Волі
- ^ У Гародні падалі заяўку на адзначэнне ўгодкаў БНР.
- ^ У Гародні пададуць заяўку на святкаванне Дня Волі.
- ^ 23 сакавіка з 13-й да 17-й у Горадні праходзіць святочны канцэрт да Дня Волі. На месцы працуюць здымачная група «Белсату»
- ^ Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў — пра вынікі Дня Волі-2019
- ^ Фэйсбук
- ^ Ют’юб. Запіс Сьвята Дня Волі ў Горадні. 23 сакавіка 2019 году.
- ^ 15 затрыманых — вынік свята «БНР101»
- ^ Вадзім Саранчукоў: Партыя мае комплексную праграму па пенсійнай сістэме
- ^ На Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне з‘явіліся стэлы ў межах кампаніі «Каліноўскі-2019»
- ^ Вадзім Саранчукоў: У Расеі казаў “Не бойцеся”, але сам быў здзіўлены
- ^ Вадзім Саранчукоў: У Расіі казаў «Не бойцеся», але сам быў здзіўлены
- ^ Адзін з кіраўнікоў Партыі БНФ выступіў на апазыцыйным мітынгу ў Санкт-Пецярбургу
- ^ Наша Ніва
- ^ На сцэне з прамовамі выступілі арганізатары мітынгу каардынатар руху «Прыгожы Пецярбург» Красімір Вранскi і кандыдат у муніцыпальныя дэпутаты Павел Чупрун. Выступалі і дэпутаты заканадаўчага сходу Пецярбурга Максім Рэзнік і Барыс Вішнеўскі, а таксама кандыдат у губернатары горада Надзея Ціханава. На акцыі былі затрыманыя каля дзесяці ўдзельнікаў.
- ^ Партыя БНФ вылучыла ў Гародні прадстаўнікоў у акруговыя камісіі
- ^ У Гродне затрыманы Вадзім Саранчукоў
- ^ У Гародні затрыманы Вадзім Саранчукоў
- ^ Праз каронавірус у Горадні адмовіліся ад правядзення масавай акцыі на Дзень Волі
- ^ Нягледзячы на пандэмію. Беларусы адзначаюць Дзень Волі
- ^ Гародня: валанцёры дапамагаюць медыкам
- ^ Вадзім Саранчукоў: Запрашаем далучыцца да валанцёрскага руху(недаступная спасылка)
- ^ Вадзім Саранчукоў: Мы працягваем працу
- ^ Намесьнік старшыні БНФ: “Адзінства сёньня больш важнае, чым стратэгія”
- ^ Старшыня i намесьнiкi старшыні Партыi БНФ. Партыя БНФ. Праверана 20 лістапада 2022 г.