Рукапіс Войніча — таямнічая кніга, напісаная каля 600 гадоў таму невядомым аўтарам на невядомай мове з выкарыстаньнем невядомага альфабэту.

Старонкі з рукапісу

Паводле выніках радыёвугляроднага аналізу манускрыпта было выяўлена, што рукапіс быў створана паміж 1404 і 1438 гадамі. У рукапісу прысутнічаюць толькі некалькі рэалістычных малюнкаў, на адным зь якіх месьціцца выява места з зубцамі сьценаў тыпу «ластаўчын хвост». У пачатку XV стагодзьдзя такія зубцы сустракаліся толькі ў Паўночнай Італіі, але пазьней яны сталі больш распаўсюджанымі[1].

Рукапіс Войніча спрабавалі расшыфраваць мноства разоў, але да гэтага часу без усякага посьпеху. Марчэлё Мантэмура, фізык-тэарэтык з унівэрсытэту Манчэстэра, выявіў у рукапісу Войніча лінгвістычную структуру, якая, паводле словаў навукоўца, не сумяшчальная з гіпотэзай містыфікацыі й кажа пра тое, што ў тэксьце маецца зашыфраванае пасланьне[2]. Сваё дасьледаваньне Марчэлё апублікаваў у часопісе PLoS ONE[3], ягонае кароткае апісаньне таксама можна прачытаць на сайце BBC News[4]. Адзіная важная выснова, якую зрабілі спэцыялісты, — тэкст напісаны на штучнай мове, якая мае выразную лягічную структуру[5].

Кніга названая імём бібліяфіла з Коўна, Вільфрыда Войніча (мужа вядомай пісьменьніцы Этэль Ліліян Войніч, аўтаркі раман «Авадзень»), які набыў яе ў 1912 годзе. Цяпер яна захоўваецца ў бібліятэцы рэдкіх кнігаў Бэйнэке Ельскага ўнівэрсытэту.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць