Журналіст
Журналі́ст — той, хто займаецца журналістыкай: стварае інфармацыйнае напаўненьне для СМІ шляхам збору, асэнсаваньня і выкладаньня для аўдыторыі інфармацыі пра які-небудзь факты. Яму могуць дапамагаць тэлеапэратар альбо фатограф, якіх таксама лічуць журналістамі.
Журналіст — гэта чалавек, які выступае пасярэднікам паміж грамадзкімі інстытутамі і грамадзтвам, ажыцьцяўляе сувязь паміж імі празь які-небудзь інфармацыйны канал (тэлебачаньне, радыё, інтэрнэт, друкаваныя СМІ).
Віды журналістаўРэдагаваць
Журналістаў падзяляюць па відах: рэпартэры, аглядальнікі, камэнтатары, вядоўцы праграм і іншыя.
Прафэсійная рызыкаРэдагаваць
Праца журналіста непрадказальная, нельга прадбачыць, што адбудзецца ў наступную хвіліну. Таксама вартая ўвагі высокая асабістая рызыка журналістаў па розных прычынах: войны, палітычныя фактары, крымінал і г. д. Топ-20 краін, небясьпечных для занятку журналістыкай[1]:
- 1.Ірак: 127
- 2.Альжыр: 60
- 3.Расея: 47
- 4.Калюмбія: 40
- 5.Філіпіны: 32
- 6.Індыя: 22
- 7.Самалі: 22
- 8.Босьнія і Герцагавіна: 19
- 9.Турэччына: 19
- 10.Пакістан: 19
- 11.Аўганістан: 17
- 12.Руанда: 16
- 13.Сьера-Леонэ: 16
- 14.Таджыкістан: 16
- 15.Бразылія: 15
- 16.Шры-Ланка: 14
- 17.Мэксыка: 14
- 18.Банглядэш: 12
- 19.Ангола: 8
- 20.Югаславія: 8
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Журналіст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра прафэсію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |