Вячаслаў Швед
Вячасла́ў Швед (нар. 7 кастрычніка 1956 году, Горадня) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2001), прафэсар (2005).
Вячаслаў Швед | |
Дата нараджэньня | 7 кастрычніка 1956 (68 гадоў) або 1956[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | Горадня |
Месца вучобы | БДУ |
Занятак | гісторык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленьне (1979). У 1974—1979 гадах працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай сярэдняй школе. У 1979—1983 гадах навучаўся ў завочнай асьпірантуры БДУ, у 1995—1998 гадах — у дактарантуры тамака ж. У 1982—1995, 1998—2001 і з 2005 году выкладаў на катэдры гісторыі славянскіх дзяржаваў Гарадзенскага ўнівэрсытэту.
У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Гандаль у Беларусі ў пэрыяд крызісу фэадальна-прыгоньніцкіх адносін (30—50-я гады ХIX ст.)» (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М. Баранава), а ў 2001 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Грамадзка-палітычнае жыцьцё на землях Беларусі (1772—1863 гг.)».
У 2001—2005 гадах прарэктар па навуковай рабоце УА «Гарадзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных працаўнікоў і спэцыялістаў адукацыі». З 1 верасьня 2005 году прафэсар катэдры гісторыі славянскіх дзяржаваў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы, з сакавіка 2007 году прафэсар катэдры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваў абавязкі загадніка катэдры, з сакавіка 2008 па 1 красавікa 2013 году загаднік гэтай катэдры[2]. Рада ўнівэрсытэту ад 1 красавіка 2013 году не абрала яго на пасаду прафэсара катэдры па конкурсе[3].
Сфэры навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё Беларусі ў 1-й палове XIX ст., грамадзка-палітычнае разьвіцьцё зямель Беларусі ў 1772—1863 гадах, гісторыя Горадні і Гарадзеншчыны (X—XX вв.), разьвіцьцё турызму ў Панямоньні.
Працы
рэдагавацьАгульная колькасьць публікацыяў на 1 студзеня 2009 году — 257 навуковых працаў, 9 навукова-мэтадычных і 8 аўтарскіх, творчых[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #120645386 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Вячаслаў Швед страціў пасаду прафесара ў ГрДУ?
- ^ Карневіч М. «Швед: Яны нас выпіхваюць, каб астатнія маўчалі»
- ^ Вячаслаў Швед. kamunikat.org. Праверана 2013-04-06 г.