«Бе́лыя Ро́сы» (па-расейску: Белые росы) — мастацкі фільм кінарэжысэра Ігара Дабралюбава. Вытворчасьць — «Беларусьфільм», 1983 год. Працягласьць — 89 хвілін. Жанр — лірычная камэдыя.

Белыя Росы
па-расейску: Белые росы
Жанр кінакамэдыя
Рэжысэр Ігар Дабралюбаў
Сцэнарыст Аляксей Дудараў
У ролях Усевалад Санаеў
Мікалай Карачанцаў
Міхась Какшаноў
Кампазытар Ян Фрэнкель
Вытворчасьць Сьцяг Беларускай ССР Беларусьфільм
Дата выхаду 1983
Працягласьць 84 хвіл.
Краіна Сьцяг Беларускай ССР БССР
Мова расейская мова
Наступны Белыя Росы. Вяртаньне
Старонка на IMDb

У невялікай беларускай вёсцы Белыя Росы, да якой падступіў горад, жыве заслужаны і паважаны чалавек Фядос Ходас (Усевалад Санаеў). Ён ужо даўно заўдавеў. Сталі дарослымі і тры ягоныя сыны. І за кожнага зь іх баліць бацькаўскае сэрца, кожнаму імкнецца дапамагчы. Старэйшы Андрэй (Генадзь Гарбук) — чалавек грунтоўны, але яму перашкаджае яго рацыянальнасьць і разьлік. Весялун Васька (Мікалай Карачанцаў) можа страціць сям’ю з-за былога каханага яго жонкі Марусі (Галіна Польскіх). Сярэдні — Сашка (Міхаіл Какшонаў) — зьехаў на Курылы і ўжо 15 гадоў ня быў дома. Падзеі разгортваюцца на фоне зносу роднай вёскі герояў і іх перасяленьня ў кватэры гораду, шматпавярховікі якога «вырасьлі» побач.

Здымачная група

рэдагаваць

Узнагароды

рэдагаваць
  • Спэцыяльны прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за лепшы сцэнар за 1984 год
  • Прыз Усесаюзнага кінафэстывалю за лепшую акторскую працу за 1984 год[1]
  • «Камэдыя году»-1997[2]

Месца здымкаў

рэдагаваць

Здымкі фільму адбываліся ў Горадні: у цэнтры гораду, у Пярэселцы і на Дзевятоўцы.

У гонар фільму вуліца на месцы вёскі Дзевятоўка, дзе здымаўся фільм, названая Белыя Росы.[3]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць