Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў (Горадня)

каталіцкі храм у Горадні (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°40′27.70″ пн. ш. 23°49′41.60″ у. д. / 53.6743611° пн. ш. 23.8282222° у. д. / 53.6743611; 23.8282222Каардынаты: 53°40′27.70″ пн. ш. 23°49′41.60″ у. д. / 53.6743611° пн. ш. 23.8282222° у. д. / 53.6743611; 23.8282222
Дата заснаваньня XVIII стагодзьдзе і 1725
Дата скасаваньня 1903
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў на Вікісховішчы

Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа і кляштар кармэлітаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Маставой вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока.

Комплекс Гарадзенскага кармэліцкага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, які далучаўся да заходняга тарца касьцёла. У сярэдзіне XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зачынілі кляштар, а ў пачатку XX ст. зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі і часткі сьценаў, на якіх стаіць адміністрацыйны будынак пад адрасам вуліца Маставая, 37), а кляштарны корпус перабудавалі пад вайсковыя кашары.

Гісторыя рэдагаваць

 
У панараме места з боку Каложы. Ю. Пешка, 1803—1804 гг.

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

У 1650 годзе кашталян віленскі Андрэй Францішак Катовіч падараваў ордэну кармэлітаў пляц у Горадні, разьмешчаны насупраць Часнахрэсцкай царквы. Неўзабаве тут збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар. Кляштар атрымаў дадатковыя ахвяраваньні ў XVІІ ст.

У 1738—1765 гадох манахі-кармэліты збудавалі мураваныя касьцёл і кляштар. Пры кляштары існавалі бібліятэка, якая налічвала больш за 1000 кніг.

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1845 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, а па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1881 годзе ўвесь комплекс перадалі пад вайсковыя кашары.

У 1903 годзе расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (засталіся сутарэньні і часткі сьценаў), а ў 1904—1906 гадох на аснове кляштарнага корпусу збудавалі вайсковыя кашары.

Найноўшы час рэдагаваць

У 1994 годзе да будынку былых кашараў дабудавалі стылізаваны франтон, які аддалена нагадвае абрысамі фасад колішняга касьцёла кармэлітаў.

Архітэктура рэдагаваць

Касьцёл рэдагаваць

Касьцёл — 3-нэфавая бязьвежавая базыліка. Галоўны хваліста выгнуты фасад падзяляўся тонкапрафіляванымі карнізнымі пасамі на чатыры ярусы: асноўная моцна апрацаваная слаістымі пілястрамі роўніца, атык і прастакутны шчыт з бакавымі валютамі, фігурны франтон. Нар уваходам і аркавым акном разьмяшчаліся плястычныя ляпныя картушы, у бакавых нішах-эксэдрах — скульптура[1].

Усярэдзіне апорныя слупы мелі складаную канфігурацыю у выглядзе лацінскага крыжа. Строга прастакутны абрыс прэзьбітэрыюму карэктаваўся пышным мураваным алтаром з дынамічнай групоўкай калёнаў. Агульная дынаміка архітэктурных формаў падкрэсьлівалася цэнтральна-восевым праёмам, які вёў у сьветлае памяшканьне за алтаром.

Кляштар рэдагаваць

Кляштарны корпус — 3-павярховы будынак, які стаяў на адным узроўні з 2-павярховым аб’ёмам закрысьціяў касьцёла і накрываўся агульным зь ім 2-схільным дахам. На трох паверхах кляштару рытмічна паўтораныя кельлі перакрываліся мураванымі скляпеньнямі і злучаліся сьветлымі калідорамі. На першым паверсе калідор вёў да 1-павярховай прыбудовы трапезнай з кухняй, пякарні і камораў, апошняя мела асобны выхад да Маставой вуліцы.

Галерэя рэдагаваць

Гістарычная графіка рэдагаваць

Гістарычныя здымкі рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 411.

Літаратура рэдагаваць

  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць