Бялград

сталіца Сэрбіі

Бялгра́д (па-сэрбску: Београд/Beograd) — сталіца і найбуйнейшы горад Сэрбіі. З 1918 да 1992 году быў сталіцай Югаславіі. Насельніцтва — каля 1,7 млн чалавек. Горад стаіць на сутоках рэк Савы і Дунаю. Бялград зьяўляецца адным з найстарэйшых гарадоў у Эўропе, упершыню стаў сталіцай сэрбскага каралеўства за часам Стэфана Драгуціна, пасьля знаходзіўся пад уладай Асманскай імпэрыі і Габсбургаў. У 1841 годзе места зноўку сталася сталіцай, на гэты раз незалежнай Сэрбіі. Пасьля стварэньня Югаславіі ў 1918 годзе горад стаў сталіцай утворанай дзяржавы. Бялград мае асаблівы адміністрацыйны статус у складзе Сэрбіі[2] і зьяўляецца адным зь пяці статыстычных рэгіёнаў Сэрбіі. Ягоная сталічная тэрыторыя падзеленая на 17 муніцыпалітэтаў, кожны са сваім уласным мясцовым саветам[3]. Ён займае 3,6% тэрыторыі Сэрбіі і 22,5% насельніцтва краіны жыве ў гэтым горадзе. У 2020 годзе Бялград будзе культурнай сталіцай Эўропы.

Бялград
сэрб. Београд, Beograd
Герб Бялграду Сьцяг Бялграду
Першыя згадкі: III стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Сэрбія
Кіраўнік: Аляксандар Шапіч[d]
Плошча: 359,96 км²
Вышыня: 117 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 1 233 796 чал.[1]
шчыльнасьць: 3427,59 чал./км²
аглямэрацыя: 1 659 440 чал.[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +381 11
Паштовы індэкс: 11000
Нумарны знак: BG
Геаграфічныя каардынаты: 44°49′4″ пн. ш. 20°27′25″ у. д. / 44.81778° пн. ш. 20.45694° у. д. / 44.81778; 20.45694Каардынаты: 44°49′4″ пн. ш. 20°27′25″ у. д. / 44.81778° пн. ш. 20.45694° у. д. / 44.81778; 20.45694
Бялград на мапе Сэрбіі
Бялград
Бялград
Бялград
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.beograd.rs

Гаспадарка

рэдагаваць

У Бялградзе месьцілася дзяржаўнае прадпрыемства «Электраэнэргетыка Сэрбіі», на якое прыпадала вытворчасьць 97% электраэнэргіі ў Сэрбіі. «Пошта Сэрбіі» мела галаўную сядзібу ў грамадзе Палілула.

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыю гораду да рымскай заваёвы насялялі плямёны тракійцаў і дакаў. Пасьля ўварваньня кельтаў у 279 годзе да н. э. горад быў названы Сынгідун. У 3433 гадох да н. э. рымскае войска на чале з Сылянам дасягнула Бялграду, горад быў заваяваны, а назва лацінізавана ў Сынгідунум ў I стагодзьдзі н. э.[4] У 331 годзе ў горадзе нарадзіўся рымскі імпэратар Ёвіян, вядомы тым, што аднавіў у якасьці галоўнай рэлігіі імпэрыі хрысьціянства, пасьля кароткага адраджэньня традыцыйных рымскіх вераваньняў пры ягоным папярэдніку Юліяне Апастыце. У 395 годзе места было перададзенае ў склад Бізантыйскае імпэрыі[5].

Пад сваёй сэрбскай назвай горад упершыню згадваецца ў IX стагодзьдзі. У IX—X стагодзьдзях Бялградам валодалі баўгары, у XI—XII стагодзьдзях ён знаходзіўся пад уладай Бізантыі, а затым баўгараў, вугорцаў і сэрбаў. З 1427 году Бялград зьяўляўся вугорскай памежная крэпасьцю, ля сьценаў якой у 1456 годзе войскі вугорскага вайскаводу Янаша Хуньядзі разьбілі войска турэцкага султану Мэхмэда II. У 1521 годзе Бялград усё ж такі быў захоплены туркамі. Падчас аўстра-турэцкіх войнаў Бялград тройчы пераходзіў у рукі аўстрыйцаў (1688—1690, 1717—1739, 1789—1791). У 1806 годзе ён быў вызвалены ад турэцкай няволі, а сэрбскай сталіцай стаў у 1841 годзе калі прынц Міхайла Абрэнавіч перанёс сюды сталіцу з гораду Крагуевац. 21 лістапада 1894 году заснавалі Бялградзкую біржу.

Пасьля адкрыцьця чыгункі зь Бялграду да Нішу насельніцтва гораду пачало хутка павялічвацца, у 1900 годзе ў горадзе пражывала прыкладна 69 100 чалавек. Неўзабаве, у 1905 годзе насельніцтва павялічылася да 80 тысячаў чалавек, а да пачатку Першай сусьветнай вайны ў 1914 годзе да 10 тысячаў жыхароў. Пасьля Першай сусьветнай вайны і акупацыі аўстра-вугорскімі і нямецкімі войскамі, Бялград зноўку пачаў імкліва разьвівацца і мадэрнізавацца ў якасьці сталіцы Каралеўства Югаславіі.

25 сакавіка 1941 году Югаславія падпісала Траісты пакт і такім чынам далучылася да краінаў нацыскага боку. 27 сакавіка ўрад, які падпісваў пакт быў зрынуты, а краіна адышла ад дагавору. 6 і 7 красавіка горад быў бамбардзіраваны нямецкімі паветранымі сіламі. Югаславія падвергнулася нападу нямецкіх, італьянскіх, вугорскіх і баўгарскіх сілаў, з дапамогай альбанцаў і харватаў. Пасьля капітуляцыі Каралеўства Югаславіі, Бялград быў уключаны ў склад Незалежнай дзяржавы Харватыі, якая кантралявалася Трэцім Райхам. Змаганьне за вызваленьне Бялграду пачалося 13 кастрычніка, горад быў канчаткова вызвалены 20 кастрычніка 1944 году сумеснымі сіламі партызанаў і Чырвонай арміі.

У пасьляваенны пэрыяд Бялград зьяўляўся сталіцай новай Югаславіі, і неўзабаве ператварыўся ў буйны прамысловы цэнтар. У 1951 годзе пачалося будаўніцтва новага раёну гораду — Новы Бялград, па іншым боку ракі Савы. На працягу ўсіх 1970-х горад заставаўся арэнай студэнцкіх і палітычных дэманстрацыяў. У траўні 1980 году ў горадзе памёр пажыцьцёвы прэзыдэнт Югаславіі Ёсіп Броз Ціта. На ягоным пахаваньні прысутнічала амаль 700 тысячаў чалавек.

9 сакавіка 1991 году прайшлі масавыя дэманстрацыі на чале з Вукам Драшкавічам супраць Слабадана Мілошавіча[6]. Паводле зьвестак розных СМІ на мітынгах удзельнічала ад 100 тысячаў да 150 тысячаў чалавек. Падчас пратэстаў два чалавекі былі забітыя, 203 параненыя і 108 арыштаваныя, і ў той жа на вуліцы былі ўведзены танкі, каб аднавіць парадак[7]. Далейшыя пратэсты прайшлі ў Бялградзе зь лістапада 1996 па люты 1997 году пасьля меркаванага выбарчага махлярства ў мясцовых выбарах[8]. Паводле гэтых пратэстаў Зоран Джынджыч стаў першым мэрам Бялграда пасьля Другой сусьветнай вайны, які не належыў да лігі камуністаў Югаславіі або ягонай больш позьнім адгалінаваньнем, Сацыялістычнай партыі Сэрбіі[9].

У 1999 годзе падчас вайны ў Косава бамбардзіроўкі НАТО зрабілі істотны ўрон гораду. Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2000 году Бялград зноўку зьведаў буйныя грамадзкія пратэсты, у якіх прыняла ўдзел больш за 500 тысячаў чалавек. Гэтыя дэманстрацыі прывялі да страты ўлады Мілошавічам[10].

Культура

рэдагаваць

Бялград зьяўляецца цэнтрам сэрбскай культуры, адукацыі і навукі. У горадзе сканцэнтраваны найбольшы лік установаў нацыянальнага значэньня з галіны навукі і мастацтва. У Бялградзе знаходзяцца Храм Сьвятога Савы (самая вялікая царква на Балканах), Калемегдан (Бялградзкая крэпасьць), помнікі культуры і іншыя нерухомыя культурныя каштоўнасьці, шматлікія археалягічныя раскопы з узорамі матэрыяльнай культуры, якія сьведчаць аб разьвітой цывілізацыі і культуры на тэрыторыі Бялграду ад мінулага да сёньняшняга часу.

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць