Дом-музэй Максіма Багдановіча (Горадня)

Дом-музэй Максіма Багдановіча — музэй у Горадні, адчынены ў 1986 годзе. З 1 студзеня 1995 году музэй працуе як самастойная ўстанова культуры[1]. Літаратурны аддзел быў разьмешчаны ў 4-х пакоях дома (плошча экспазыцыі 56 м²). Паводле іншых зьвестак сям’я Максіма Багдановіча жыла з 1892 па 1896 гг. у адным з суседніх дамоў[1] (у 1965 годзе на доме была ўсталявана мэмарыяльная шыльда).

Музэй Максіма Багдановіча
Будынак музэю
Месцазнаходжаньне ГорадняБеларусь
Адрас вул. 1 Мая, 10
Плошча экспазыцыі 56 м²
Створаны 1986 г.
Геаграфічныя каардынаты 53°41′14.41″ пн. ш. 23°50′16.74″ у. д. / 53.6873361° пн. ш. 23.8379833° у. д. / 53.6873361; 23.8379833Каардынаты: 53°41′14.41″ пн. ш. 23°50′16.74″ у. д. / 53.6873361° пн. ш. 23.8379833° у. д. / 53.6873361; 23.8379833
Музэй Максіма Багдановіча на мапе Беларусі
Музэй Максіма Багдановіча
Музэй Максіма Багдановіча
Музэй Максіма Багдановіча
bagdanovichmuseum.by

Да стварэньня музэйнае калекцыі ў Горадні прыклала руку й беларуская паэтка Ларыса Геніюш. Былі перададзеныя яе вышыванкі, на якіх валошкі — кветкі, што так падабаліся Максіму. Але рарытэтны зборнік вершаў Багдановіча «Вянок» 1913 году выданьня Ларыса вырашыла пакінуць у спадчыну свайму сыну Юрку, што жыў за мяжой. Пасьля сьмерці паэткі яе сын зьбіраўся перавезьці «Вянок» у Польшчу, але пад пагрозай канфіскацыі зборніка на польскае мяжы вырашыў пакінуць у спадчыну музэю й яго.

Экспазыцыя мае залі: партрэтная галерэя знакамітых людзей; літаратурна-грамадзкі рух канца ХIХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў; гарадзенскі пэрыяд жыцьця сям’і Багдановічаў. Ёсьць чатыры мэмарыяльныя пакоі: кабінэт бацькі, пакой маці, дзіцячы пакой, гасьцёўня, а таксама аддзел «Гарадзеншчына літаратурная: мінулае і сучаснае».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000663