Дом віцэ-адміністратара (Горадня)

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Дом віцэ-адміністратара
Дом віцэ-адміністратара
Дом віцэ-адміністратара
Краіна Беларусь
Места Горадня
Каардынаты 53°41′04″ пн. ш. 23°50′05″ у. д. / 53.68444° пн. ш. 23.83472° у. д. / 53.68444; 23.83472Каардынаты: 53°41′04″ пн. ш. 23°50′05″ у. д. / 53.68444° пн. ш. 23.83472° у. д. / 53.68444; 23.83472
Архітэктурны стыль барока і клясыцызм
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом віцэ-адміністратара на мапе Беларусі
Дом віцэ-адміністратара
Дом віцэ-адміністратара
Дом віцэ-адміністратара

Дом віцэ-адміністратара — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на Гарадніцы, пад адрасам пляц Антонія Тызэнгаўза, 2. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае рэдагаваць

Будаваньне мураванага дома віцэ-адміністратара ў Горадні вялося ў другой палове XVIII ст. Будынак ўваходзіў у ансамбль Гарадніцы Антонія Тызэнгаўза[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У XIX ст. будынак рэканструявалі.

Найноўшы час рэдагаваць

Па Другой сусьветнай вайне ў будынку разьмяшчаўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР. У 1978 годзе старшыня Дзяржбуду БССР Уладзімер Кароль, імём якога савецкія ўлады назвалі вуліцы ў Менску і Ігумене, публічна выступіў за зьнішчэньне гэтага помніка архітэктуры[2].

Архітэктура рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Сьцены праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Да заходняй тарцовай сьцяны далучаецца 1-павярховы аб’ём, галоўны фасад якога паўтарае элемэнты афармленьня першага паверха асноўнага аб’ёму. Галоўны фасад выходзіць на пляц і вылучаецца з бакоў роўнымі рызалітамі. Фасады падзяляюцца шырокімі пілястрамі, нішамі, філёнгамі, міжпавярховым карнізным пасам. Больш нізкі верхні паверх мае насычаны архітэктурны дэкор.

Плян цалкам зьмяніўся, пачатковая аздоба інтэр’еру на захавалася[3].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 172.
  2. ^ Чернатов В. О чем поведали рисунки Короля, Ais.by, 22 лютага 2006 г.
  3. ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 73.

Літаратура рэдагаваць

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000030